pdf
Крывінка, 9 (49) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

9 (49) 2009

Калі працуеш не на сябе. Едучы на працу ў сваю школу, звярнуў увагу, як праводзіцца падрыхтоўка глебы пад сяўбу у гаспадар­цы “АграВітВін”. Узбоч поля стаяла сеялка, гатовая да працы. А паўз шашу на полі шчыравалі два магутныя трактары тыпу “Кіравец” з чамусьці маленькімі, ці не чатырохмятровымі, агрэгатамі. Трактар та­кога тыпу можа цягнуць і дзесяцімятровы агрэ­гат, падумалася мне, ён нават не пачуе нагрузкі. Магутнасці ў яго хопіць. ... Болей »


pdf
Крывінка, 8 (48) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

8 (48) 2009

Заарганізаванасць. Народная мудрасць вучыць: колькі не кажы “цукар” – соладка ў роце не стане. Прыкладна тое ж можна сказаць аўтарам раённай праграмы “Мерапрыемстваў па правядзённю года роднай зямлі”. Колькі не праводзь такіх мерапрыемстваў – пачуццё гаспадара ў чалавека не з’явіцца. Аўтары, здаецца, прадугледзелі ў праграме ўсё, пачынаючы ад таго, хто павесіць туалетную паперу ў прыбіральнях, і хто на якім участку дарогі заасфальтуе ка... Болей »


pdf
Крывінка, 7 (47) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

7 (47) 2009

Ці патрэбныя бюджэту грошы? Часта чую, як у сваіх размовах на любым узроўні адказныя асобы гавораць: “Мы не можам тое зрабіць, бюджэт не дазваляе.” Дзеля справядлівасці заўважу, што зрабіць у большасці выпадкаў не дазваляе не бюджэт, а мазгі чыноўніка. Вось колькі прыкладаў. Як вы ведаеце, на прырынкавай вуліцы Кастрычніцкай у Бешанковічах кожны дзень людзі прадаюць свой няхітры тавар. Асабліва многа іх у нядзелю – бывае, што колькасць ... Болей »


pdf
Крывінка, 6 (46) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

6 (46) 2009

Чым займаюцца нашы органы. У сярэдзіне сакавіка мяне выклікалі ў ваенкамат. Апошні раз гэта ўстанова турбавала мяне гадоў 25 таму, калі я жыў яшчэ ў іншай дзяр­жаве. І вось успомнілі. Чалавек такая істота, якая думае адразу пра прыем­нае, вось і мне спачатку падумалася: “Пэўна, прысвояць чарговае званне. Не ісці ж на пенсію лейтэнантам.” Але адзін з намеснікаў ваенкома адразу развеяў мае светлыя думкі. Ён патлумачыў, што мой выклік абум... Болей »


pdf
Крывінка, 5 (45) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

5 (45) 2009

Будучыня - за намі! І ўсё ж, нягледзечы на перашкоды, у Бешанковічах існуе свая суполка сяброў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Яна збіраецца дапамагаць адбудоўваць дэмакратычнае грамадства на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў, патрыятызму, свабоды і сацыяльнай справядлівасці. Вельмі шкада, што сённяшняе грамадства далёка не такое, якое мне бачыцца ў светлых мроях. Што можна сказаць наконт грамадства, большая палова якога – сяб... Болей »


pdf
Крывінка, 4 (44) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

4 (44) 2009

Барацьба з п’янствам па-бешанковіцкі. Аказваецца, калі не перамагчы, то моцна нашкодзіць алкаголікам можна, забараніўшы прадаваць усе алкагольутрымліваючыя напоі хаця б адзін дзень на месяц. Так, прынамсі, вырашылі ў Бешанковічах. Вопыт, праўда, не новы. Я думаю, што выконваецца нейкая чарговая дырэктыва, спушчаная зверху. Бо ў суседнім Сененскім раёне такое практы­куецца ўжо другі месяц. Праўда, па сведчан­ням тубыльцаў, вялікага эфект... Болей »


pdf
Крывінка, 3 (43) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

3 (43) 2009

Раён співаецца. Як сведчаць статыстычныя дадзеныя па нашаму раёну за 11 месяцаў 2008-га года, яго насельнікі піць меней, чым раней, не сталі. Наадварот, колькасць грошай, выдаткава­ных жыхарамі раёна на алкагольныя напоі, ў параўнанні з папярэднім годам узрасла на 5,4 %. Гэты рост ўстойліва назіраецца апошнія гады. Выручка ад алкаголю ў 2008-м годзе склала 30,4 % ад агульнага продажу харчовых тавараў. Уражвае агульная сума, якая растра­... Болей »


pdf
Крывінка, 2 (42) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

2 (42) 2009

Неаб’яўленая вайна. Гадоў 20 назад адзін наш кіраўнік загадаў знішчыць пасадкі дрэў уздоўж дарог (відаць хацеў аглядаць палі проста з “Волгі”). І іх знішчылі. Пасьля пачалі аднаўляць, бо ўсё ж дрэвы ахоўваюць палі ад шкодных выкідаў аўтамабіляў, засцерагаюць нас ад пылу, а дарогі ад снегавых заносаў. 2009-ы год, год роднай прыроды, у Бешанковіцкім раёне пачаўся з чарговай “вайны з лазой”. Зусім нядаўна я назірала, як брыгада “лесарубаў... Болей »


pdf
Крывінка, 1 (41) 2009

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

1 (41) 2009

Хто не гуляе ў хакей? Не паспеў Новы год прайсці колькі першых крокаў, як у нашу школу патэлефанавалі з раёна і пацікавіліся, ці заліта ў нас лядовая пляцоўка для дзяцей. Я так разумею, што раён збірае інфармацыю, каб потым трымаць спра­ваздачу перад вобласцю і г.д. Дык вось, што ў сувязі з гэтым хацелася б сказаць. Наяўнасць лядовай пляцоўкі па­дразумевае, мінімум, наяўнасць у школьнікаў звычайных канькоў. Да­кладна такіх, на якіх ката... Болей »


pdf
Крывінка, 13 (40) 2008

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

13 (40) 2008

Шоў аднаго акцёра. Вечарам 18 снежня прэзідэнт Беларусі правёў на тэлеэкране гутарку з сваімі найбліжэйшымі “прыдворнымі”, якія пра­водзяць ягоную палітыку ў жыццё. Усе бе­ларусы па ўсіх каналах маглі назіраць тое. Па задуме, мусіць, трэба было паказаць народу, што пра яго думаюць, аб ім дба­юць. Паклапаціліся нават, каб народ той не выбраў іншы, цікавейшы канал. Хаця між іншым размаўлялі пра большую дэмакра­тыю, якую хутка “дадуць” гэт... Болей »