![]() |
![]() |
Сучасныя сацыяльныя праблемы. У гэтым годзе Павал VI-ты выдаў Апостальскае Пасланьне з нагоды 80-ці год Энцыклікі Лявона XIII «Рэрум Новарум», прысьвечанай справе работнікаў. У сваім Пасланьні Павал VI паддае дакладнай аналізе новыя сацыяльныя праблемы і выказвае патрэбу рашаць іх у хрысьціянскім духу. У апошнім часе дайшла да нябьгвалага росквіту навука і тэхніка. I ўзнікла ў чалавецтва глыбокая сьведамасьць сваіх правоў, чуласьць на к... Болей »
Беларуская Бібліятэка і Музей ім’я Францішка Сакрыны - адчыненая. 15 травеня 1971, субота. Цёплы, але хмурны дзень. Ля дамоў рэлігійнага цэнтру і школы сьв. Кірылы Тураўскага большы рух чым заўсёды. Вочы аднак усіх накіраваныя на дом 37 Гольдэн Рд., з якога над дзьвярыма прыгожа разьвеваюцца ўрачыста паднятыя сьцягі: Брытыйскі, Ватыканскі і між імі Беларускі, а ля ўваходу бачым дзьве бронзавыя табліцы на надпісам на беларускім і ангельс... Болей »
Аб зьяўленьні трох Божых мужоў Аўрааму згадваецца, калі паломнікі апынуцца каля славутага Мамврыйскага Дуба. Гэта на поўдзень ад Ерусаліму сярод велічных Іудзейскіх гораў на месцы колішніх дуброваў Мамрэ. Тады, калі Бог караў за распусту Садом і Гамору, за сорак кілёмэтраў ад Ерусаліму, недалёка ад Мёртвага мора пад засеньню лістоўніка таполі і дубоў, у шатрох жыў спакойна і аддаваў сябе малітве богашукальнік Аўраам. Гэта яму зьявіўся Г... Болей »
Адзін пералік наведаных сьвятых месцаў у Ярданскай Палестыне будзе салідным. Акрамя ўжо названых раней месцаў тут варта назваць агляд Віфаніі, места сустрэчы Госпада з Марфаю, грабніцу Лазара, Дом Сімана Пракажонага, Капліцу Першамучаніка Стафана, Сьвятліцы Марыі Магдаліны ў Гефсіманіі, Дом Іаакіма і Анны — бацькоў Божай Маці, Віфезду, Крыжовы Шлях, Цямнічку, Ліфостротон, Храм каля Суднае Брамы, месца Сергія Раданежскага, Рускі Манастыр... Болей »
Каляднае Пасланьне Я. Д. Біскупа Чэслава Сіповіча. Дарагія браты і сёстры! З радасьцяй сьвяткуем Каляды — Народзіны Хрыста. Перанясёмся думкай у Палестыну ў Бэтлеем, там-бо блізка 2000 гадоў таму назад збыліся прароцтвы, там прыйшоў Ісус Хрыстос на гэты сьвет. Гэта ёсьць гістарычнае здарэньне, аб якім нас дакладна паінфармавалі ягоныя вучні, якія Яго добра зналі і якія ня усумніліся сваё сьведчаньне пацьвердзіць уласным жыцьцём. Хрыстос... Болей »
Рымскія ўгодкі. Нідзе мусіць на сьвеце Божыя справы так ня пераплятаюцца цесна з чалавечымі, як у Рыме. Чым быў-бы Рым без сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, якія зрабілі з яго ;сталіцу хрысьціянства? Нас захопліваюць ацалеўшыя памятнікі таго магутнага паганскага Рыму, які мроіў стацца вечнай сталіцай усенькага сьвету! Аднак гэтыя сьляды мінулае моцы і славы захаваліся толькі таму, што апякавалася імі Царква, бо з імі была зьвязана гістор... Болей »
Прыповесьці паводле Эвангелля Матея - Марка - Лукі - Яна. Прадмова. Добра сталася, што аўгар баек і прынагодных вершаў натрапіў на тэму да гэтай пары ў літаратуры (нават і сусьветнай), ня выкарысганую, а вельмі для цяперашняга стурбаванага сьвету актуальную: даў у оваіх паэтыцкіх камэнтарах — вельмі блізка тэксту Эвангелляў — Хрыстовыя прыповесьці. Пры гэтым зусім не зьвязаў сябе імі, а высказаў сваім спосабам, стылем, нават з гумарам т... Болей »
"Сьцеражыце вашу спадчыну!" Цяпер перажываем Вялікодны час. Хрысьціяне ўсюды стараюцца ўрачыста сьвяткаваць, нават там, дзе забараняецца: у турмах, лягерах і на прымусовай працы. Чаму так? Бо гэта ёсьць Сьвята радасьці, якое дае духовую сілу ў цяжкасьцях жыцьця. Вялікдзень — гэта Сьвята перамогі над злом. уваскрасенньне ад сьмерці да лепшага жыцьця. Кажны чалавек ідзе праз сваё жыцьцё да радасьці дарогаю крыжацярпеньня. Так і Сам Хрысто... Болей »
"Хрыстос Уваскрос!" Дзень, у якім людзі даведаліся, што сьмерці ўжо няма, назаўсёды будзе самым вялікасным у гісторыі чалавецтва. Вялікдзень людзі заўсёды будуць сьвяткаваць як найболынае СЬВЯТА! I жыды за найпершае сьвята ўважалі Пасху — пераход ад няволі ў Егіпце на свабоду ў Зямлі Абяцанай. Аднак, калі Хрыстос Уваскрос — ад сьмерці да жыцьця — тое самае абяцаў усім, хто толькі захоча пайсьці за Ім, — дык тыя, што сапраўды пайшлі за Х... Болей »
На зямлі мір... Эвангельле паводле Лукі гаворыць (2, 12— 14), што пастухом «зьявілася вялікае войска нябеснае, славячы Бога» і анёлы сьпявалі: «Слава на вышынях Богу, а на зямлі мір для людзей добрай волі». Але цяпер на зямлі няма міру, бо ня споўненыя ўмовы для міру: сьвет не дае «славы Богу» і ня мае ў сябе «добрай волі». Сапраўды, вера ў Бога аслабела — (атэізм і бязбожнасьць — у камуне, абыякавасьць — у капіталізьме) — і разам з тым... Болей »