9-ы гадавы зьезд ЗБМА адбыўся ў сыботу 3-га верасьня ў будынку новае беларускае праваслаўнае царквы ў Кліўленьдзе. Нарады пачаліся а 2-ой гадзіне папаўдні. У прэзыдыюм зьезду былі абраныя: Юрка Станкевіч за старпіыню, Лёля Міхальчык і Аўген Несьцяровіч за сакратароў. Прадстаўнікі беларускага грамадзтва, што наведалі Зезд, прывіталі ўдзельнікаў яго ды пажадалі ўдачаў у далейшай працы ЗВМА. Першым прамаўляў рэдактар газэты „Бацькаўшчыны... Болей »
Палітыка ў савецкім спорце. Прэзыдэнт Амэрыкі Айзэнгаўэр на ўпаўнаважаньне й просьбу амэрыканскага Кангрэсу абвесьціў тыдзень, што пачынаўся 17 ліпеня, Тыднем Паняволеных Народаў. Месяц пасьля гэтага ў сталіцы Італіі, у Рыме, адбылася 17-я міжнародная алімпіяда. На гэтай вялікай спартовай сустрэчы былі Беларусы, але ня было Беларусі — вьгаадак, які навочна ілюструе тое, што абвешчана ў рэзалюцыі амэрыканскага Кангрэсу й праклямацыі Прэз... Болей »
Шмат прыгожага пішацца ў нашай прэсе пра беларускую моладзь у Амэрыцы, пра тое як яна вучыцца, працуе ды праводзіць свой вольны час. Шмат таксама пішацца пра ўдзел моладзі ў нашым грамадзкім жыцьці. Гэткае пазытыўнае насьвятленьпе жыцьця й дзейнасьці нашае моладзі праўдзівае, але няпоўнае. Пра некаторыя адмоўныя рысы нашае моладзі, якія аўтар (што яшчэ сам залічвае сябе да моладзі) спасьцярог за час свайго перабываньня ў Амэрыцы, варта ... Болей »
Як адзначыць сьвята 25-га сакавіка? 25-га сакавіка Беларусы, раськіданыя па ўсім вольным сьвеце, адзначаюць 42-ія ўгодкі абвешчаньня незалежнае Беларускае Народнае Рэспублікі (25 сакавіка 1918 г. у Менску). Цікава параўнаць гэтае наша нацыянальнае сьвята да нацыянальнага сьвята Задзіночаных Штатаў Амэрыкі, 4-га ліпеня. У гэты дзень амэрыканскі народ адзначае 1776 г., калі 13 ангельскіх калёніяў на ўсходнім узьберажжы Паўночнае Амэрыкі з... Болей »
Для бальшыні нашых сяброў восень абазначае пачатак школьнага году, пачатак новага падарожжа ў няведамае, дзе кажны высілак думкі адкрывае панадныя далягляды. Беларускай моладзі Амэрыкі новы школьны год суліць болып, чымся шмат каму, бо яна мае шырэйшыя магчымасьці пазнаньня. Гэтыя магчымасьці далі ёй бацькі й дае беларускае грамадзтва. Апрача наведваньня амэрыканскае школы, нашая моладзь мае вялікі прывілей — і абавязак — наведваць бела... Болей »
Сёлета ў канцы ліпеня й на пачатку жнівеня ў Вене адбудзецца VII Сусьветны фэстываль моладзі й студэнтаў. Фэстывалі гэтыя арганізуюцца й фінансуюцца Масквой ды выкарыстоўваюцца ёю для сваіх прапагандавых мэтаў. Выпадак VII фэстывалю, упяршыню ладжанаг.а на гэтым баку зялезнае заслоны, дае добрую нагоду прасачыць, як ставяцца бальшавікі да беларускае моладзі на бацькаўшчыне ды якія магчымасьці даюць ёй рэпрэзэнтаваць свой край на міжнаро... Болей »
Вялікдзень, або як часам пацаркоўнаму называюць Пасха — гэта сьвята Ўваскрошаньня Госпада нашага Ісуса Хрыста. Словы "Вялікі Дзень" ужо самі за сябе гавораць, што гэтае сьвята — найвялікшае сярод іншых хрысьціянскіх сьвятаў. Ад даты Вялікадня залежаць усе іншыя рухомыя сьвяты, устаноўленыя Ўсяленскай Царквою. Наш беларускі народ здаўна ставіўся зь вялікай пашанаю да свае веры Хрыстовай, да ўсіх традыцыяў і звычаяў, зьвязаных із сьвяткав... Болей »
Каляды маюць сваё старадаўнае паходжаяьне. Ужо за паганскімі часамі на Каляды адбываліся тагачасныя рэлігійныя абрадкі, заснаваныя галоўна на славянскай міталёгіі. Каляды ў нашых прашчураў уважаліся за пачатак сонечнага году й мелі сваё сымбалічнае значаньне. За часамі хрысьціянства да Калядаў было прытарнаванае сьвята Нараджэньня Хрыста, з мэтаю прысьпешаньня пашырэньня веры Хрыстовае сярод паганскіх народаў. Калі ход пра дакладную дат... Болей »