Ад БССР няма спачуваньня... Калі ў лістападзе леташняга году быў забіты амэрыканскі прэзыдэнт Кенэды, бадай усе ўрады дзяржаваў, пгто ўваходзяць у Арганізацыю Аб'еднаных Нацыяў, выказалі Амэрыцы сваё спачуваньне. Не зрабіў такога гесту чамусьці ўрад Беларускай Савецкай Рэсцублікі. Ня было ад Беларусі ані ўрадавага прадстаўніка ў Вашынгтоне на паховінах прэзыдэнта Кенэды, ані нат афіцыйна выказанага спачуваньня ў друку БССР. Стаўся дзіўн... Болей »
Адзінаццаты Зьезд ЗБМА 11-ты зьезд Згуртаваньня Беларускае Моладзі ў Амэрыцы адбыўся 31-га жніўня — 2-га верасьня ў Беларускім Цэнтры Адпачынку „Бэлер-Менск". На зьезд прыбыло 54 дэлегаты і 12 гасьцёў. Зьезд пачаўся а 2-ой гадзіне папаўдні. Памаліўшыся за плённую працу зьезду, прысутныя выслухалі вусныя прывітаньні ад: ганаровага сябры ЗБМА — сп. К. Кіслага, прадстаўніка Рады Дырэктароў карпарацыі „Бэлер-Менск" — Др. Вітаўта Кіпеля, ... Болей »
На грамадзкія тэмы. Дзьве вядучыя амэрыканска - беларускія арганізацыі — Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) й Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі — выдалі ў травені сёлета супольны зварот да беларуска-амэрыканскага грамадзтва. У звароце кажацца, што падзел на групы сярод беларускай эміграцыі ЗША перашкаджае эфэктыўнай рэпрэзэнтацыі беларускай справы перад вонкавым сьветам; што сярод Беларусаў Амэрыкі ёсьць моцнае імкненьне да ... Болей »
На грамадзкія тэмы. Падзел грамадзтва паводля палітычных перакананьняў — не навіна й зьява нармальная; калі палітычная разнадумнасьць памагае вядзеньню дзяржаўных справаў і разьвівае самастойнае думаньне грамадзянаў, дык гэтую зьяву трэба вітаць. Нажаль, у беларускай эміграцыі палітычны падзел меў, і трэба прызнаць, мае, не заўсёды пазытыўны характар. Мала таго, што беларускія палітычныя групы не знаходзяць, ня хочуць шукаць супольнае м... Болей »
100 гадоў Мужыцкай Праўдзе. "Мужыцкая Праўда" — рэвалюцыйная газэта, выдаваная арганізатарам антымаскоўскага паўстаньня на Беларусі Кастусём Каліноўскім у 1862-1863 гадох і патаёмна распаўсюджваная па цэлай Беларусі. Першы нумар газэты выйшаў у чырвені 1862 году. Усіх нумароў было выдадзена сем. Друкавалася газэта лацінкай. "Мужыцкая Праўда" была вельмі папулярнай газэтай, і некаторыя нумары выдаваліся паўторна. Яна заклікала беларускі ... Болей »
Лірнік краіны ветлай. З успамінаў пра Міколу Равенскага. У Маскве Равенскі пражыў каля сямёх год, здабываючы закончаную музычную асьвету ў музычным тэхнікуме пры кансэрваторыі (да 1927 г.) і на кампазытарскім аддзеле самой кансэрваторыі (па 1930 год; датуль музычная асьвета ягоная абмежвалася рэгэнцкімі курсамі, пройдзенымі ў 1913-15 г.г. у Маскве й Пецярбургу). Гады гэтыя былі якраз найбольш дабрабытнымі й свабоднымі ў цэлай савецкай г... Болей »
Дарагія Суродзічы! Ад самага пачатку свае арганізацыі радыё - станцыя "Голас Амэрыкі" стала на пазыцыю, няспрыяльную Беларусам. Кіраўніцтва станцыі не ўважала за патрэбнае ўвесьці ў праграму перадачы ў беларускай мове, хоць па-беларуску, навет паводля савецкае статыстыкі, гаворыць сяньня блізу 8 міліёнаў людзей і беларуская мова ў СССР трэйцяя што да колькасьці асобаў, што ўважаюць гэтую мову за родную. На нашу думку гэта акт дыскрыміна... Болей »
10-ы зьезд ЗБМА адбыўся 2-3 верасьня ў Кэтскільскіх горах на адпачынкавай гаспадарцы сябры Згуртаваньня Анатоля Александровіча. Гэта быў адзін з найболын удалых і людных зьездаў (каля 200 удзельнікаў) — довад, што беларуская моладзь у Амэрыцы за мінулыя дзесяць гадоў залажыла трывалыя асновы свайго арганізацыйнага жыцьця. Удзельнікі — малодшыя й старэйшыя — зьехаліся адусюль: з Кліўленду, Дэтройту, Нью-Ёрку, Таронта, Монтрэалю ды іншых ... Болей »
Наш погляд. Гэты кліч папулярны сярод Беларуеаў — і ясна чаму. Надзея на лепшую будучыню народу — гэта надзея на маладое пакаленьне, надзея, што яно будзе весьці далей змаганьне за адраджэньне незалежнае Беларусі, надзея, што гэтае пакаленьне выканае ўсё тое, чаго не пасьпелі зрабіць бацькі... Чуецца гэты кліч сяньня й сярод беларускае эміграцыі ў вольным сьвеце. Палітычныя эмігранты маюць вялізарныя магчымасьці працаваць для Беларус... Болей »
Пара ісьці з духам часу. Пачатак 1960-тых гадоў у Амэрыцы характэрны тым, што на палітычнай сцэне зьяўляецца й пачьгаае дзеіць новае, маладое пакаленьне, — якое ўзгадавалася й прайшло навуку ў часе й пасьля II-ой сусьветнай вайны. Гэтую „учарайшую моладзь" трапна акрэсьліў адзін зь ейных духовых прадстаўнікоў, прэзыдэнт Кэнэды: „...народжаныя ў гэтым стагодзьдзі, загартаваныя вайною, здысцыплінаваныя цяжкім і горкім мірам, прадукт нашай... Болей »