pdf
Весткі й Паведамленьні, 03 (553) 2012

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

03 (553) 2012

ось ужо на двух апошніх сходах Згуртаваньня “Пагоня” прысутныя сябры старанна запаўнялі анкетуапытальнік. Усё дзеля таго, каб больш даведацца аб нашых сябрах: адкуль, дзе вучыліся, што іх цікавіць, i як яны ставяцца да ўсталяванага фармату нашых рэгулярных сходаў. Таксама вельмі важную частку анкеты займала пытаньне аб тым, як сябры асабіста могуць дапамагчы развіцьцю нашай суполкі, і што б яны хацелі зьмяніць, каб зрабіць нашыя с... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 02 (552) 2012

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

02 (552) 2012

Нягледзячы на тое, што мінулы год быў ня лепшым для беларускай кнігі, зьявілася цi мала прыкметных вы- даньняў, і ня толькі ў Беларусі. У ЗША пабачыла сьвет кніга Вальжыны Морт “Collected Body”. Гэта ўжо трэці зборнік: першы – “Я тоненькая як твае вейкі” – быў выдадзены ў Менску ў 2005 г. Тады ж Вальжына пераехала ў ЗША на сталае жыцьцё. У 2008 г. у выдавецтве “Copper Canyon Press” выйшаў зборнік беларускамоўных вершаў зь іх перакладам... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 01 (551) 2012

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

01 (551) 2012

Успамінаючы шчаслівыя моманты дзяцінства, безумоўна, узгадваю бабуліну вёску. Няважна, у які час: у сьпякоту, з тады, здавалася, жудаснымі аваднямі на каровах ці вужакамі пад кустамі чарніцаў, альбо пры вясновым разводзьдзі, з залітым павадкам склепам ці паветкаю, ці ўвосень, з пахам грыбоў і сушаных яблыкаў у пратопленай смалякамі хаце, ці напэрэдадні Калядаў, з запацелымі шыбамі, з бабуляй, што завіхаецца ля прыпечка, зь яе, бы між ін... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 12 (550) 2011

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

12 (550) 2011

Прэзэнтацыя апошняга нумару літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа “Беларус” за 2011 год адбылася на чарговым лістападаўскім сходзе арганізацыі былога (бяручы пад увагу апошнюю пастанову Галоўнай управы БАЗА, якая выключае Нью-Ёрскі аддзел з структуры арганізацыі) аддзелу БАЗА ў Нью-Ёрку, што па традыцыі прайшоў у Доме Маракоў на Мангэтане 12 лістапада. Вёў імпрэзу заснавальнік і выдавец альманаху Марат Клакоцкі. У св... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 11 (549) 2011

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

11 (549) 2011

Затым з гутаркаю пра культуру і гісторыю сярэднявечнай Беларусі выступіў былы старшыня Галоўнай управы БАЗА Антон Шукелойць. Прысутныя зь цікавасьцю праслухалі гутарку вэтэрана беларускага нацыянальнага руху і падзякавалі яму гучнымі воплескамі. Затым з лекцыяй пра гісторыю і гістарыяграфію Беларусі выступіў сябар управы аддзелу Зьміцер Левіт. Ён спыніўся на манэры выкладаньня гісторыі ў былой БССР, калі ў галовы ўсяляк закідалася ідэя ... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, № 9-10 (547-548) 2011

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

№ 9-10 (547-548) 2011

Прадстаўнікі паваеннай эміграцыі ў Амэрыцы ня раз адзначалі, што амаль уся старая дарэвалюцыйная “расейская” эміграцыя з Расейскай імпэрыі складалася пераважна зь беларусаў і ўкраінцаў. Але брак нацыянальнай сьведамасьці вёў іх у шэрагі расейскіх арганізацыяў, і лічылі яны сябе расейцамі. Нажаль, часьцяком тая сытуацыя мінулага часу, хоць у іншых праявах, нагадвае пра сябе й сёньня. Прапануем чытачам у перакладзе артыкул ад 15 верасьн... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, № 8 (546) 2011

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

№ 8 (546) 2011

Закону аб мовах, афіцыйны кляпец ужо фактычна памерлага СССР стваралі ўражаньне нябачных дасюль пэрспэктываў нацыянальнага разьвіцьця для беларусаў, адчуваньне незваротнасьці зьменаў да лепшага ў нацыянальным жыцьці. Аднак рэальная сытуацыя нацыянальнага нігілізму, грамадзкая апатыя большасьці беларусаў, адсутнасьць якой кольвечы палітычнай традыцыі, за выняткам пары гадоў хаатычнай “перабудовы”, вывелі на паверхню грамадзкага жыц... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, № 7 (545) 2011

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

№ 7 (545) 2011

У1999-м годзе моладзь з апошняй хвалі беларускай эміграцыі з дапамогаю Пётры Рыжага зладзіла нашае першае беларускае Купальле ў ЗША. Яно адбылося тады ў паўночна-заходняй частцы штату Нью-Ёрк у беларускім рэсорце Белэр. Амэрыка – не Беларусь. Гэта на радзіме мы маглі ў любым месцы распаліць вогнішча і зладзіць Купальле ці Гуканьне вясны. А тут перш трэба атрымаць дазвол, што ня так лёгка. Таму толькі ў 2003-м годзе, зноў жа дзякуючы руп... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, № 6 (544) 2011

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

№ 6 (544) 2011

УГайлэнд Парку, штат Нью-Джэрзі, 28 траўня прайшоў Кангрэс БАЗА, скліканы непрызнанай Нью-Ёрскім аддзелам Галоўнай управай БАЗА. На парадак дня не былі пастаўленыя пытаньні, пра якія заяўляў Нью-Ёрскі аддзел. Перад Кангрэсам Нью Ёрскі аддзел прыняў рэзалюцыю аб няўдзеле ў гэтым Кангрэсе і заявіў аб непрызнаньні ўсіх дзеяньняў і пастановаў, якія зрабіла або зробіць нелегітымная Галоўная управа. Прадстаўніца аддзелу на Кангрэсе сп-ня Вал... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, № 5 (543) 2011

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

№ 5 (543) 2011

Усуботу, 9 красавіка, у Доме Маракоў на Мангэтане прайшоў чарговы красавіцкі сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА. Напачатку сходу старшыня аддзелу Віталь Зайка азнаёміў прысутных з падзеямі ў Беларусі за апошні месяц. У прыватнасьці, былі ўзгаданыя суды над удзельнікамі акцыі пратэсту пасьля выбараў, працяг перасьледу дэмакратычнай апазіцыі, арышты на Дзень Волі, пагаршэньне эканамічнай сытуацыі, зьнікненьне валюты з абменных пунктаў у Белар... Болей »