pdf
Весткі й Паведамленьні, 7 (593) 2015

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

7 (593) 2015

нядзелю 14 чэрвеня ў грамадзкай залі пры Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося грамадзкае абмеркаваньне праграмы разьвіцьця Беларусі, якая ставіць задачы дзеля будучыні нашай Бацькаўшчыны. Асноваю для абмеркаваньня стаў тэкст сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту і Партыі КХП-БНФ. Тэкст пад назваю “Што адбываецца і што можа быць”, быў зьмешчаны ў сеціве і таксама разасланы ўсім зацікаўленым. Ён складаец... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 6 (592) 2015

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

6 (592) 2015

9-га траўня пуцінскія фашысты наладзілі ў Маскве масавы пэрформанс апантанасьці з нагоды 70-й гадавіны перамогі над гітлераўскай Нямеччынай ў 2-й Сусьветнай вайне. Рускае гёбельс-тэлебачаньне дастае ўсюды, і вар’ятаў яго рэтрансляцыі хапае па ўсім сьвеце. Але тут, у ЗША, гэтая зьява глыбока маргінальная. І толькі мы, беларусы і ўкраінцы, яе заўважаем, разумеючы сутнасьць. Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 5 (591) 2015

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

5 (591) 2015

Сёлета сьвята 25-га Сакавіка – Дзень Волі й 97-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі – было супольна адзначанае Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем (БАЗА) у Нью-Джэрзі й Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня” 29-га сакавіка ў Нью-Брансўіку, Нью-Джэрзі. У царкве сьв. Маці Божае Жыровіцкае Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Гайленд-Парку ля Нью-Брансўіка сьвятаром а. Зіновім была адпраўлена... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 4 (590) 2015

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

4 (590) 2015

Чалавечая дзейнасьць сугучная з касьмічным рытмам прыроды. Усе каляндарныя абрады агульна, хоць і па-рознаму, выяўляюць канец і пачатак, паміраньне і адраджэньне прыроды. Праз усе абрады праходзіць ідэя ўзнаўленьня роду, самаго чалавека, таму тэма каханьня зьяўляецца найважнейшай. Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 3 (589) 2015

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

3 (589) 2015

У суботу, 14 лютага, у Нью-Ёрку адбыўся сход і дабрачынны канцэрт, ладжаны Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня”. Напачатку сходу старшыня Згуртаваньня “Пагоня” Віталь Зайка выступіў з кароткай інфармацыяй пра тое, чаму падзеі ва Ўкраіне маюць вялікі ўплыў на Беларусь, і чаму беларусы мусяць дапамагаць братам-украінцам. Менавіта таму ўвесь збор сродкаў ад канцэрту пойдзе на патрэбы параненых украінскіх жаўнераў. Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 2 (588) 2015

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

2 (588) 2015

Зь 1-га студзеня пачала дзейнічаць незаконная дамова аб так званым Эўра-Азіяцкім саюзе. Тое, што напісана, людзі, як бачым, успрымаюць слаба (альбо зусім не ўспрымаюць). Даходзіць толькі тое, што адбіваецца на ўласнай скуры. І таму чакаюцца цяжкія зьявы, якія, як заўсёды, будуць для насельніцтва навіной. Хоць усё было зразумела яшчэ пяць гадоў таму. Эканамічнай неабходнасьці ў такім саюзе няма. Нармальна ён ня зможа існаваць. Але гэтага... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 1 (587) 2015

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

1 (587) 2015

У нядзелю, 7 сьнежня, у царкве Сьв. Маці Божае Жыровіцкае а. Зінові адслужыў паніхіду па змагарах Слуцкага Збройнага Чыну. Затым у залі пры царкве адбылася імпрэза ў гонар 94-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, ладжаная супольна Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем (БАЗА) у Нью-Джэрзі і Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня”. Імпрэзу адкрыў старшыня аддзелу БАЗА ў Нью-Джэрзі Юрка Азарка. Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 12 (586) 2014

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

12 (586) 2014

Як вядома, напрыканцы 1950-х і ў пачатку 1960-х гадоў у ЗША адбылася кардынальная зьмена ўзаемаадносінаў паміж чорнай і белай расамі. Гэтая шляхотная, здавалася б, справа, пачатая яшчэ абаліцыяністамі, прэзыдэнтам Лінкальнам і найбольш прасунутымі коламі грамадзтва ў 19-м стагодзьдзі, запаволілася пад канец стагодзьдзя, і дзясяткі год тупала на месцы, асабліва ў паўднёвых штатах. Штуршком да новай сытуацыі стала Другая сусьветная вайна ... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 11 (585) 2014

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

11 (585) 2014

Усуботу 25 кастрычніка адбылася прэзэнтацыя альманаху “Беларус” за 2014 год, якая была праведзеная на чарговым кастрычніцкім, сходзе Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня”. Прэзэнтацыя была галоўным і фактычна адзіным пунктам парадку дня сходу. На пачатку слова ўзяў старшыня Згуртаваньня Віталь Зайка. Ён прывітаў прысутных і зрабіў некалькі аб’яваў: пра наступны сход 8-га лістапада і пра сьвяткаваньне Дня Герояў у памяць пра ўгод... Болей »


pdf
Весткі й Паведамленьні, 10 (584) 2014

Весткі й Паведамленьні

інфармацыйны бюлетэнь Згуртаваньня "Пагоня"

10 (584) 2014

Гэты год, на які прыпала 100-годзьдзе Першай сусьветнай вайны і 75-годзьдзе Другой сусьветнай, стаў годам вайны ва Ўкраіне. Там, за парогам Беларусі, у самай братняй для беларусаў краіне, разгарнулася змаганьне паміж сіламі, што імкнуцца да свабоды і нармальнага заможнага жыцьця, і сіламі постсавецкай рэакцыі. Гэтая рэакцыя, пасеяная ў жыхарах усходу Ўкраіны расейскай прапагандай, скарыстаная Расеяй, якая на вачах ператвараецца ў таталі... Болей »