Тыдзень таму здарылася страшная трагедыя. У Маскве забілі журналістку „Новой газеты” Ганну Паліткоўскую. Смерць такога чалавека, на мой погляд, раўназначная гібелі многіх дзесяткаў, а можа і соцень людзей. Я не быў, канешне, знаёмы з Паліткоўскай асабіста і нават не ведаў яе ў твар (такіх людзей расійскія тэлеканалы апошнія гады папросту не паказваюць), а толькі чытаў некалькі яе артыкулаў у Інтэрнэце. Але не пакідае мяне адчуванне стра... Болей »
Сённяшняя беларуская дзяржава не перастае здзіўляць сваёй сістэмай „асаблівага развіцця”. Узяць хоць бы сферу турызму. З аднаго боку ўсяляк дэкларуецца яго падтрымка, з іншага — дзейнічаюць абсурдныя пастановы і законы. Прыкладам, прыгранічныя тэрыторыі, прылеглыя да суседніх дзяржаў — Літвы, Польшчы, Украіны, пераўтвораны ў так званыя „памежныя зоны”, заехаць у якія без адмысловага дазволу забаронена. Нават у часы СССР абмежавання на ў... Болей »
Старадаўняя Рымская імперыя пакінула пасля сябе вельмі аб’ёмную і насычаную спадчыну. І кожны адтуль бярэ тое, што лічыць сабе патрэбным. Для сучасных юрыстаў няведанне рымскага права азначае няведанне анічога, што трэба для гэтай прафесіі. Еўразвяз, калі казаць пра эканамічныя дачыненні, робіць нешта падобнае, за што так змагаўся Рымскі Сенат. Нават дэмакратыя (хоць калі быць аб’ектыўным, то яе чалавецтву падарылі грэкі) не абыходзіцца... Болей »
„І вось у чым парадокс, Валодзя!” — так любіў пачынаць свае тырады-развагі мой студэнцкі прыяцель, на той час наіўны хлопчык, з чыстымі памкненнямі і ўстойлівымі стэрэатыпамі тыпова савецкага выхавання. Сяржук у войску не служыў, на будоўлі, шпіталі ці ў калгасе не працаваў, а паступіў ва універсітэт адразу пасля школы. Часцяком ён прыходзіў у наш „старэйшы” студэнцкі пакой, каб падзяліцца сваімі летуценнямі і задаць „парадаксальныя” з ... Болей »
Падышоў да мяне на днях адзін знаёмы і з непакоем у голасе кажа: «Прачытаў я ў „Ніве” фельетон Уладзіміра Хільмановіча „Добрыя хлопцы”. Пра тое, як супрацоўнікі КДБ уламаліся да яго ў хату і на працу, забралі камп’ютэрную тэхніку і аддаваць не збіраюцца. Няўжо яны самі не баяцца рабіць такое?» Цікавае пытанне задаў чалавек. „Няўжо яны не баяцца?” Думаю, што баяцца. Усе людзі нечага баяцца. Супрацоўнікі КДБ не выключэнне. Толькі адны люд... Болей »
„Верасень, слотная пара...” Час, калі адвечныя пытанні не даюць спакою, кава не адбівае жадання заснуць месяцы гэтак на тры, алкаголь не здымае стрэс, справы спрэс ідуць цераз пень калоду, а навакольныя людзі раздражняюць. Урэшце кідаеш усё і едзеш за трыццаць кіламетраў ад горада, а потым яшчэ пяць ідзеш разам з сябрам па шашы і праз багну ў лес — у грыбы і прыроднае суладдзе... ...Учора хацелі выпіць па куфлю піва за Восьмае верасня —... Болей »
Да 70-годдзя беларускага пісьменніка Яўгена Міклашэўскага. Даўно я збіраўся напісаць пра паэта, перакладчыка, празаіка і публіцыста Яўгена Міклашэўскага, ды ўсё нешта не атрымлівалася, не ставала часу, як сёння мы любім казаць. А час ляціць імкліва — глянуў у каляндар: Яўгену Міклашэўскаму ўжо 70. Нарадзіўся пісьменнік 9 жніўня 1936 года ў вёсцы Лыскі Беластоцкага павета. Праз дзесяць гадоў сям’я пакінула родныя мясціны і пераехала на Н... Болей »
Двойчы за апошнія тры гады давялося перажыць налёт (гэта найбольш адэкватнае слова) супрацоўнікаў КДБ. У 2004 годзе апергрупа „дзяржаўнай бяспекі” (двукоссе стаўлю не з іроніі, а адпаведна сутнасці) па надуманых падставах (нібыта ў рамках расследавання адной крымінальнай справы) разграміла рэдакцыю нашага бюлетэня „Свой Лад”. Маленькае інфармацыйна-аналітычнае выданне, якое выходзіла на Гродзеншчыне накладам 299 асобнікаў і не парушала ... Болей »
27 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна. Напярэдадні юбілею беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна дастаў я з паліц свайго хатняга архіва цэлую папку яго пісем, выразак з газет, паштовак, лістоў з вершамі. Яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага мужнага, цярплівага, таленавітага і сціплага чалавека. Лісты Сяргей Міхайлавіч пісаў вялікія, шчырыя, сур’ёзныя. У пісьмах заўсёды мяне ... Болей »
Са школьных падручнікаў гісторыі вядома, што войны бываюць справядлівымі і несправядлівымі. І гістарычная навука яшчэ зусім нядаўна бралася вызначыць па гэтым параметры кожную вайну. Але сённяшні час паставіў у тупік нават самых мудрых даследчыкаў. Тое, што адбываецца цяпер, паказвае на тое, што чалавецтва звар’яцела канчаткова. І на кожнае дзеянне, у тым ліку і ваеннае, знаходзіцца безліч людзей і нават краін, якія выказваюць супрацьле... Болей »