На Шуміліншчыне, як і па ўсёй краіне пачаўся сезон восеньскіх кірмашоў. У мінулую суботу на цэнтральнай плошчы шумілінцы ад самага ранку наведвалі гандлёвыя рады з гароднінай і зернем, мяса-малочнай прадукцыяй, мёдам і яйкамі, саджанцамі пладовых дрэў і ягадных кустоў, бялізнай, абуткам і будаўнічымі матэрыяламі. Кожны год запар цэнтральная плошча горпасёлка Шуміліна традыцыйна збірае працаўнікоў раённых сельгасарганізацый, гаспадароў у... Болей »
Грант у 10 тысяч долараў на добраўпарадкаванне двара дома па Юбілейнай, 75 атрымалі актывісты экалагічнага руху Шумілінскага раёна «ЭкаБума». Перадусім грамадскае аб’яднане па са-дзейнічанні ўстойліваму развіццю шумілінскага рэгіёна «ЭкаБум» паўдзельнічала ў конкурсе міні-праектаў «Тандэм – v». Прынамсі, гэты праект рэалізуецца Еўрапейскай Асацыяцыяй мясцовай дэмакратыі – ALDA з удзелам асветніцкага грамадскага аб’яднання «Фонд імя Льва... Болей »
«Прасіў не надакучаць з указам прэзідэнта». У чым абвінавачваюць былога старшыню Шумілінскага райвыканкама. Віцебскі абласны суд разглядае крымінальную справу ў дачыненні да 53-гадовага экс-старшыні Шумілінскага райвыканкама Аляксандра Снарава – яго абвінавачваюць па пяці карупцыйных артыкулах. На паседжанні 3 верасня сведкі расказвалі, як чыноўнік незаконна купляў службовы аўтамабіль. Старшынёй Шумілінскага райвыканкама Аляксандр Сна... Болей »
Гібрыдная жыта легла. Менш за палову збожжавых прыбралі ў Шумілінскім раёне з-за дажджоў. Асабліва «пашанцавала» ў гэтым плане Шумілінскаму і Шаркаўшчынскаму раёну, дзе пры залевах кожнае поле прыходзіцца браць ледзь не з боем. І гэта не перабольшанне. Гліністыя глебы прымушаюць тэхніку буксаваць, а камбайнераў – нервавацца. 13 жніўня абстаноўку на жніве Прэзідэнту дакладваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Кіраўнік р... Болей »
Вучні Шумілінскай гімназіі стварылі 3D-мадэль старадаўняга замка Хлюдзінскіх ў Лескавічах. Унесці свой уклад у вывучэнне і адраджэнне замкавай спадчыны Беларусі вырашылі навучэнцы Шумілінскай раённай гімназіі Максім Асначоў і Віталь Воранаў пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Таццяны Дарафеевай. Жаданне цалкам натуральнае, улічваючы, што ў вёсцы Ляскавічы, дзе размешчана гімназія, да нашага часу захаваліся рэшткі замка Хлюдзінскіх. Х... Болей »
Чым запомніцца ім лета 2019-га ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Дружба» «Віцебскаблгаз», які прызнаны лепшым у краіне? Размясціўся ён на беразе аднаго з найбольш буйных і чыстых азёр Шуміліншчыны – Будавесць. Водная роўнядзь дапаўняе і асвяжае маляўнічы ландшафт. Тут пад густымі кронамі старадаўняга змешанага лесу ў пахах кветак і дагледжаных хмызнякоў размясціліся карпусы цэнтра, шматлікія спартыўныя і забаўляльныя пляцоўкі. Талісман л... Болей »
78 грамадзян Светласельскага сельсавета былі прызнаныя не занятымі ў эканоміцы. Пасяджэнне раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва прайшло ў Светласельскім сельсавеце. На сённяшні дзень Светласельскі сельсавет – адзін з буйнейшых у раёне, таму першапачаткова правяралася інфармацыя аб уключэнні ў базу больш за 200 жыхароў вёсак і аграгарадкоў, размешчаных у сельсавеце. Мясцовымі чыноўнікамі былі падведзены вынікі работы, ... Болей »
18 траўня ў Шуміліна з’ехаліся 360 самадзейных артыстаў 29 творчых калектываў Віцебскай вобласці з 18 раёнаў. На канцэртнай пляцоўцы ў гарадскім парку свае нумары прадставілі народныя тэатры мініяцюр. шумілінскі народ любіць жартаваць, пасмяяца над сабой і кожны год з хваляваннем чакае гасцей — гумарыстаў-веселуноў з усіх раёнаў. І на гэты раз ветліва і цёпла сустракалі шумілінцы ўсіх тых, хто захоўвае народны жарт, анекдот, прыпеўку ды... Болей »
Першы вясновы кірмаш адбыўся ў Шуміліне на гарадскім рынку. рынку горпасёлку Шуміліна прайшоў вясновы кірмаш па продажы харчовых і нехарчовых тавараў з удзелам прамысловых, сельскагаспадарчых, гандлёвых арганізацый і прыватных прадпрымальнікаў. І хаця сёлетні вясновы кірмаш не быў такім багатым, як восеньскі, ад самага ранку рынак і пад’яздную дарогу да яго запаланілі легкавікі і людзі. Асабліва спрыяла гэтаму яснае сонечнае надвор’е, ... Болей »
У Лёзненскім цэху віцебскага ААТ «Малако» у верасні 2018 года запусцілі вытворчасць сыру з белай цвіллю. На закупку абсталявання коштам каля 4 млн еўра абвясцілі тэндэр. Аднак камамбер па-лёзненску не знайшоў свайго пакупніка, а выпуск сулугуні тут скарацілі і вытворчую лінію па яго выпуску адвезлі ў Шуміліна. Як вынік – у студзені-лютым 2019-га рэнтабельнасць сышла ў значны мінус, паведамляе газета «Сцяг перамогі». Раённая газета прыв... Болей »