Сыйшоў у мінулае яшчэ адзін чарговы юбілей афіцыйнага святкавання Дня Перамогі. Помпа раптам здулася і стала ціха: ніхто не маша сцягамі, і толькі стужкі пакрысе буцвеюць і выгараюць на антэнах легкавікоў пад лагоднымі травеньскімі промнямі. Уздзеянне ідэалагічнага допінгу нейтралізуюць будзённыя справы з іх вечным клопатам пра хлеб надзённы, якога ў беларускіх сем’ях апошнім часам заўважна паменела. Болей »
Як заявіла мне адна мая знаёмая: «Не дурнейшыя мы за цябе - навіны праглядаем штодня». Ну, як кажуць, тут ужо не паспрачаешся. Для пераважнай колькасьці насельніцтва тэлевізар стаў найгалоўнейшым аўтарытэтам, што злучае ў адзінае ментальнае цэлае раскіданых па новых нацыянальных рэспубліках колішніх грамадзянаў былога СССР. Відавочна, што імперскія прышчэпкі, атрыманыя людзьмі за Саветамі, за дваццаць постсавецкіх гадоў нікуды не зніклі... Болей »
Сітуацыю, якая зараз склалася ў беларускай эканоміцы, можна характаразаваць па-рознаму. У кожным асобным выпадку гэта будзе залежаць ад таго, якія мэты пераследуе аўтар. Адны пра дадзены эканамічны момант і ягоную бліжэйшую перспектыву кажуць, як пра змяншэнне тэмпаў эканамічнага росту ці рэцэсію, другія, як пра эканамічны крызіс, іншыя, як пра эканамічную дэпрэсію і фінансавую дэвальвацыю. Болей »
Як кажуць мясцовыя вастрасловы, серада – гэта маленькая пятніца. І гэтая фраза–яскравае сведчанне зменаў у народным светабачанні, што адбываюцца пад уплывам агрэсіўнай расейскай ментальнасці, якая амаль запанавала ў галовах тутэйшых прыхільнікаў “ расейскага міру”. Болей »
У цікавай краіне давялося нам з вамі нарадзіцца і жыць. Ні табе тут мораў, ні рэкаў тыпу Амазонкі, ні вулканаў, ні пустыняў, ні Андаў, ці якіх там хаця б Альпаў, ні засухі, ні залевы…Здавалася б – жыві і радуйся жыццю. Вайны няма, землятрусы і вулканы спяць, а інфляцыя такая, як і ў суседняй Украіне, якая ваюее. На многіх беларускіх прадпрыемствах узніклі проблемы с выплатай заробку і загружанасці складоў, многія заводы пераходзяць на ч... Болей »
Уласна кажучы, акрамя вышэй згаданай інфармацыі там больш ні пра што і не гаварылася. Здымкаў было крыху больш, аднак не думаю, што, менавіта, яны былі тым штуршком, што падбухторыў наведнікаў выказацца з гэтай нагоды ажно ў дваццаці двух каментарах. І тым не менш у дадзеным выпадку эмацыйны выбух адбыўся, як раз з прычыны недасказанасці. Болей »
2014 год непазнавальна змяніў свет. Наогул за апошняе дваццацігоддзе ён змяняўся настолькі хутка, што бальшыня не паспявала не тое, каб асэнсоўваць гэтыя перамены, яно не паспявала нават фіксаваць іх у сваёй памяці. Асабліва заўважным гэта было на постсавецкай прасторы, дзе ад насельніцтва даўно нічога не залежыць, дзе міфы даўно замянілі рэальнасць, а думаць трэба толькі пра фізічнае выжыванне. Болей »
Наведайце сайт шумілінскай раённай газеты і не пашкадуйце часу, каб прачытаць чытацкія каментары да двух разьмешчаных там матэрыялаў “Адкрыты помнік Паўлу Мельнікаву” і “Работа ідэолягаў з новым пакаленьнем беларусаў не будзе эфектыўнай без сучасных падыходаў”. Такога даўно не было, каб разьмешчаныя тэксты выклікалі гэткую бурную рэакцыю наведнікаў. Паспрабуем разабрацца пра матывы гэткай рэакцыі. Болей »
Без вайны за дзесяць гадоў у аўтакатастрофах колькасна зніклі два такія мястэчкі, як Шуміліна. Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведамляюць: за апошнія дзесяць гадоў у дарожна- транспартных здарэннях загінула больш за 18 тысячаў чалавек, а звыш 70 тысячаў атрымалі траўмы. Болей »
У апошні час дэмаграфічная сітуацыя на Шуміліншчыне выклікае аптымізм: тэмпы змяншэння насельніцтва пакрысе запаволіліся, узрасла нараджальнасць, знізілася смяротнасць, заключаецца ўсё болей шлюбаў, адмоўны агульны каэфіцыент натуральнага руху насельніцтва ў разліку на 1000 жыхароў склаў усяго - 7,6. Болей »