І яшчэ адно прызначэнне – у аграпрамысловым сектары: начальнік Шумілінскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Аляксандра Шалюта цяпер узначаліць ААТ “Лаўжанскае”. Былога кіраўніка Шумілінскага ААТ «АграБаравінка» кіраўніцтва аблсельгасхарча характарызуе яго як вопытнага кіраўніка, здольнага навесці парадак на прадпрыемстве, арганізаваць эфектыўную працу па гадоўлі буйной рагатай жывёлы і вытворчасці... Болей »
Сярод неплацельшчыкаў ёсць як тыя, хто забыў заплаціць за мінулы месяц, так і тыя, у каго даўгі цягнуцца месяцамі. Што зараз робіцца і якія меры прымаюцца адпаведнымі службамі па зніжэнні сумы доўгу і змяншэнні колькасці неплацельшчыкаў? Як вядома, у нашай краіне выпрацавана пэўная сістэма мер барацьбы з неплацельшчыкамі. Практыкуецца некалькі спосабаў прымусу грамадзян своечасова разлічвацца за камуналку – ад папярэджання да высялення ... Болей »
Віктар Міраш прызначаны членам пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, таксама пастаянна ўвавходзіць у склад дзеючых дэлегацый у міжпарламенцкіх арганізацыях і рабочых групах Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтву з парламентамі замежных дзяржаў. Болей »
Адкрываючы работу канферэнцыі, галоўны спецыяліст упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Аляксей Цецераў выказаў меркаванне, што мерапрыемства адбываецца у новым фармаце. А менавіта гэта ўсяляе надзею на добры плён работы. Тым болей, што галоўная праблема якаснай медыцыны (ды і не толькі медыцыны) ў арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сумежнымі спецыялістамі, у адсутнасці паразумення, якое часта могуць канстатаваць урачы-практыкі.... Болей »
Сярэдняя сакавіцкая зарплата беларусаў вырасла на 54,1 рубля і склала амаль 771 рубель. «Запаветныя» 1000 рублёў атрымлівалі толькі жыхары Мінска і Салігорскага раёна. Як заробкі беларусаў адрозніваюцца па раёнах? У самым «бедным» раёне атрымлівалі меней за 250 долараў. У топ-10 самых «бедных» раёнаў у сакавіку апынуліся адразу 7 прадстаўнікоў Віцебскай вобласці. Менш за ўсё па-ранейшаму атрымліваюць жыхары Шаркаўшчынскага раёна (447,2... Болей »
Усяго па стану на канец сакавіка ў базе даных Дзяржаўнай службы занятасці па Шумілінскаму раёну маецца 80 вакансій. Пры гэтым болей за трэць прапануемых свабодных рабочых месцаў прадстаўлена сельскай гаспадаркай. Па даўняй «традыцыі» сельгаспрадпрымствы Шуміліншчыны па-ранейшаму адчуваюць востры недахоп у кадрах. Да прыкладу, саўгас «Ульскі» запрашае на пасаду галоўнага бухгалтара с вышэйшай адукацыяй, якому абяцаюць аклад за месяц у 50... Болей »
В районной газете «Герой працы» была опубликована статья «Не будите лихо», взятая из газеты “Советская Белоруссия” № 35. Если коротко, то в ней штатные идеологи изливают на страницах государственных газет явное неудовольствие стихийными митингами, на которые вышли тысячи граждан во многих городах страны, требуя отмены печально известного Декрета № 3 «о тунеядцах». Дается оценка причин, которые вывели людей на уличные протесты. Более тог... Болей »
У 2017 годзе на Віцебшчыне плануецца закрыццё больш за 40 малакамплектных школ - іншага выйсця мясцовыя ўлады не бачаць. Дэмаграфічная сітуацыя ў сельскай мясцовасці, дзе часта колькасць вучняў прыкладна роўна ліку педагогаў і тэхнічнага персаналу, прымушае задумацца пра далейшы лёс такіх устаноў адукацыі. Болей »
Вынікі планавых праверак дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў «Шумілінскі лясгас» і «Ушацкі лясгас» былі разгледжаны на калегія КДК Віцебскай вобласці, дзейнасць гэтых лясгасаў і абласнога ДВЛГА была падвергнутая рэзкай крытыцы. Болей »
У прыватнасці, начальнік аддзела нутраных спраў Аляксандр Дзмітрэнка, адзначыў, што ў Шуміліне назіраецца зніжэнне злачыннасці за мінулы 2016 год. Аднак гэтыя паказчыкі тычацца толькі райцэнтра, па раёне зарэгістравана на 4 злачынствы болей. Даныя аналіза структуры злачынстваў сведчаць аб тым, што каля 80% усіх крымінальных дзеянняў складаюць крадзяжы. Для параўнання: гэты паказчык па Віцебскай вобласці ў структуры злачыннасці таксама п... Болей »