Дарагія Чытачы! Кожны кастрычнік прысвечаны Марыі і прыгожай Ружанцовай малітве, у якой спалучаюцца і ўзаемадапаўняюцца разнастайныя малітвы: праслаўленне, хвала, маленне, заступніцтва, падзяка. Папа Леў XIII бачыў у Ружанцы “скарачэнне ўсёй хрысціянскай рэлігіі” і “кароткі змест усяго Евангелля”. Св. Ян Павел ІІ неаднаразова заклікаў заўсёды маліцца Ружанцам, як у касцёльных супольнасцях, так і ў сваіх сем, ях. Падчас паўтараемых заклі... Болей »
У імгненне вока па нашай краіне разнеслася радасная вестка, што Святы Айцец Францішак прызначыў былога дапаможнага біскупа і генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. У асобе новапрызначанага арцыбіскупа Мінска-Магілёўская архідыяцэзія і ўся Мітраполія Каталіцкага Касцёла ў Беларусі атрымалі заўзятага і разважлівага пастыра, які ў духу любові да Хрыста Пана, у духу ... Болей »
Чаму мы ўшаноўваем крыж, хоць ён з’яўляецца інструментам жорсткай смерці і сімвалам найгоршых пакут? Крыж блізкі і дарагі нашаму сэрцу. Змяшчаем яго на сцяну кватэры, паказваем дзецям, каб яны пазналі ды ўпадабалі любоў Езуса і ў святле крыжа выраслі смелымі ды ахвярнымі людзьмі. Маленькі крыжык бацькі вешаюць на шыю дзіцяці, калі яно ўпершыню прыступае да св. Камуніі, а таксама са слязамі ў вачах дрыготкай рукой крэсляць знак крыжа... Болей »
У гэтым годзе мы ўпершыню адзначаем Сусветны дзень бабуль ды дзядуль і пажылых людзей, які быў устаноўлены па ініцыятыве Святога Айца Францішка. “Народ, які не клапоціцца пра бабуль ды дзядуль і не ставіцца да іх добра, – гэта народ без будучыні!” (Прамова папы Францішка падчас сустрэчы з пажылымі людзьмі. Плошча св. Пятра, 28 верасня 2014 года). Не трэба шмат, каб даць адчуць пажылым асобам, часта хворым, што яны для нас па-ранейшаму в... Болей »
З самага пачатку хрысціянства паслядоўнікі Хрыста былі вымушаны плаціць жыццём за сваю веру. Гісторыя Касцёла адзначана крывёй мучанікаў. ХХ стагоддзе часам называюць “стагоддзем мучанікаў”, таму што ніколі раней за веру не гінула столькі людзей, у тым ліку і на нашай зямлі. Аднак мучаніцтва не азначала для вернікаў ні прысуду лёсу, які ў пэўныя гістарычныя перыяды станавіўся непазбежным, ні трывання бязмэтных пакут, якія нікому б не сл... Болей »
Сэрца Езуса шырока адкрыта. Ён кліча да сябе ўсіх членаў Касцёла і тых, хто яшчэ не належыць да яго. У абразе, які Хрыстос наказаў намаляваць с. Фаўстыне Кавальскай, мы бачым Уваскрослага, які мае на руках і нагах сляды ўкрыжавання. З прабітага Сэрца выходзяць два прамяні: чырвоны і бледны. Езус тлумачыў св. Фаўстыне, што бледны прамень азначае ваду, якая апраўдвае душы; чырвоны азначае кроў, якая з, яўляецца жыццём душ. Прамяні азнач... Болей »
Некаторыя ўжо адправіліся на вакацыі, іншыя ўсё яшчэ чакаюць. Пачатак чэрвеня – добры час, каб падумаць пра адпачынак. Магчыма, некаторыя ўжо запланавалі водпускі, паездкі і варыянт правядзення гэтага часу. Падчас сёлетніх вакацый таксама нельга забываць пра Бога. Толькі Творца можа даць чалавеку перадышку і супакой. Бясспрэчна, адпачыць пасля працы, у водпуску, на канікулах – добра, але сапраўдны адпачынак, экзістэнцыяльны, у якім узна... Болей »
Сёлета, калі перажываем 30-ую гадавіну адраджэння касцёльных структур у Беларусі, нам давялося дасведчыць боль і смутак, выкліканы бездапаможнасцю перад пажарам, які атакаваў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. З Божай дапамогай былі выратаваны Найсвяцейшы Сакрамант і цудатворны абраз Маці Божай, а сам будынак касцёла, які з’яўляецца важным цэнтрам духоўнага жыцця, а таксама ўнікальным помнікам сакральнай архітэктуры і мастацт... Болей »
Месяц май унікальны ва ўсіх адносінах. Кожны можа знайсці ў гэты час нагоду для радасці. Хтосьці заканчвае школу альбо выбірае для сябе прафесію, пачынаючы дарослае жыццё, іншыя ж адзначаюць важныя гадавіны ці юбілеі. Для пастыра нашай дыяцэзіі кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча май таксама поўніцца падзеямі. У пачатку месяца ён адзначаў свае імяніны, а ў канцы – будзе перажываць 30-годдзе біскупскай сакры. І гэта яшчэ не ўсё! Таму што ... Болей »
Май, здаецца, з'яўляецца самым любімым часам для многіх людзей. У касцёлах упрыгожваюцца алтары, аздабляюцца кветкамі прыдарожныя каплічкі і крыжы. У маі ўсё ажывае. Усё становіцца новым і прыгожым. У гэты час можна пачуць, як расце трава, і ўбачыць, як яна раніцай купаецца ў кроплях расы. Акрамя таго, усё гэта суправаджаецца разнастайнасцю птушыных спеваў. Таму не дзіўна, што такі месяц чалавек у сваёй набожнасці даўно вырашыў ахвяра... Болей »