![]() |
![]() |
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічыць, што выбарчы працэс прайшоў з сур’ёзнымі парушэннямі прынцыпаў дэмакратычных і справядлівых выбараў, замацаваных стандартамі АБСЕ і беларускім заканадаўствам. Атмасфера палітычнага пераследу і рэпрэсій апанентаў улады, на фоне якой праходзіла выбарчая кампанія, абмежаванні падчас фарміравання выбарчых камісій, агітацыйнай кампаніі, негатыўна паўплывалі на свабоду выбару. Непразрыстасць... Болей »
Праваабарончы цэнтр «Вясна» - неўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву «Вясна-96». 15.06.1999 г. арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадcкае аб’яднанне «Праваабарончы цэнтр «Вясна». Уяўляе сабой рэспубліканск... Болей »
Праваабарончы цэнтр “Вясна” рашуча асуджае арышт і абвінавачанне ў паклёпе на прэзідэнта журналіста Андрэя Пачобута, расцэньваючы гэта як палітычна-матываваны пераслед за прафесійную дзейнасць і выказванне меркавання. Мы лічым Андрэя Пачобута новым палітычным зняволеным і патрабуем ягонага неадкладнага і безумоўнага вызвалення. 21 чэрвеня 2012 г. у г. Гродна быў затрыманы і ўзяты пад варту журналіст Андрэй Пачобут. Падставай для арышту ... Болей »
А.Лукашэнка заявіў, што больш нікога не збіраецца вызваляць. Пасля вызвалення А.Саннікава і Дз.Бандарэнкі, маўляў, мяч знаходзіцца на баку Захаду, і ён ад яго «чакае канкрэтных крокаў». За кратамі застаюцца 13 чалавек, якія асуджаныя па палітычных матывах. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс палітвязьняў: 1. Мікалай Аўтуховіч – узяты пад варту 8 лютага 2009 г., асуджаны 06.05.2010 Вярхоўным судом па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеян... Болей »
Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 году Андрэй Саннікаў быў вызвалены з віцебскай калоніі 14 красавіка. Дзмітрый Бандарэнка выйшаў з магілёўскай калоніі на волю на наступны дзень. Першае інтэрвію Андрэй Саннікаў даў сайту charter’97.org — За ўсю гісторыю лукашэнкаўскай Беларусі з усіх палітвязняў, якіх у краіне было тысячы, вам, напэўна, прыйшлося перажыць больш за ўсіх: к а т а в а н н і , здзекі, шантаж забойствам жонкі і сына, сем... Болей »
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» заклікаюць улады Беларусі неадкладна спыніць палітычны пераслед Сяргея Каваленкі і забяспечыць яму належную медыцынскую дапамогу. Парыж-Мінск, 30 сакавіка 2012 г. 24 лютага 2012 г. суд Першамайскага раёна г. Віцебска прысудзіў апазіцыйнага актывіста Сяргея Каваленку да 2 гадоў і 1 месяцу пазбаўлення волі, прызнаўшы яго вінав... Болей »
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прызнае наяўнасць у Беларусі палітычных вязьняў - асобаў, якія незакона пазбаўлены свабоды за свае палітычныя перакананні, і патрабуе іх неадкладнага вызвалення. 1. Мікалай Аўтуховіч – узяты пад варту з 8 лютага 2009 г., асуджаны 6 траўня 2010 г. Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да вогнестрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) да 5 гадоў і 2 меся... Болей »
Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, які адбывае шасцігадовы тэрмін зняволення за падзеі 19 снежня 2010 г. ў шклоўскай калоніі, 12 студзеня 2012 г. асуджаны судом Шклоўскага раёна (суддзя Віталь Волкаў) на тры гады турмы закрытага тыпу. Цяпер палітык будзе адбываць пакаранне ў камеры, яму значна узмацняецца рэжым: не дазваляюцца спатканні са сваякамі, тэлефанаванні, забараняюцца пасылкі і г.д. Тое, што рэжым Мікалаю Статкевічу з... Болей »
11 снежня 2011 г. у нядзельным выпуску праграмы “В центре внимания” на тэлеканала “Беларусь-1” быў прадэманстраваны правакацыйны сюжэт пра вязняў сумлення -- былога кандыдата Андрэя Саннікава і лідэра моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Зміцера Дашкевіча. Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што дэманстрацыя падобнага кшталту відэаматэрыялаў на дзяржаўным тэлеканале ў чарговы раз падкрэсліла палітычную матывацыю іх пераследу. Пр а д э ... Болей »
24 лістапада 2011 г. суддзём суда Першамайскага раёна г. Мінска Сяргеем Бандарэнкам вынесены прысуд нашаму калегу - старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнту FIDH Алесю Бяляцкаму. Праваабаронца прызнаны вінаватым ў быццам бы здзейсненым злачынстве, прадугледжаным ч.2 артыкула 243 КК Рэспублікі Беларусь - “ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры”. Суд прыгаварыў Алеся Бяляцкага да 4 гадоў і 6 месяцаў пазб... Болей »