"Свабоду інтэрнэту!" 23 чэрвеня ў Менску быў разагнаны АМАПам мірны мітынг супраць ўвядзеньня ў сілу з 1 ліпеня Указу № 60 "Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнэт", які закліканы зрабіць больш жорсткім кантроль беларускіх уладаў за інтэрнэт-прасторай у рэспубліцы. У 19 гадзінаў 9 чалавек выйшлі на плошчу Свабоды, трымаючы ў руках аркушы фармату А4 з надпісам "Свабоду інтэрнэту". Удзельнікі акцы... Болей »
Несуцяшальныя вынікі. Пазітыўных зьменаў у галіне правоў чалавека ў Беларусі не адбываецца – канстатуюць праваабаронцы. На сустрэчы з журналістамі 8 чэрвеня сябра Рады Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч і кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак падсумавалі вынікі першага паўгодзьдзя 2010 году ў галіне правоў чалавека і канстатавалі, што практычна ніякіх пазітыўных зьменаў у Беларусі за гэты час не адбыло... Болей »
Сьмяротная кара – не адказ на злачынства. Amnesty International далучаецца да вядучых беларускіх праваабарончых арганізацыяў з асуджэньнем сьмяротных прысудаў, вынесеных у адносінах да дзьвюх асобаў, якія былі прызнаныя вінаватымі ва ўчыненьні забойства ў Гародні. 14 траўня 2010 году Алег Грышкаўцоў (29) і Андрэй Бурдыка (28) асуджаныя да сьмяротнага пакараньня праз расстрэл за злачынствы, учыненыя падчас узброенага нападу на кватэру ў ... Болей »
АБСЕ стала на абарону журналістаў. Занепакоенасьць ціскам на незалежныя СМІ ў Беларусі выказала прадстаўнік АБСЕ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч у заяве, распаўсюджанай 10 траўня. У сваім лісьце міністру замежных справаў краіны Сяргею Мартынаву яна адзначыла: "Запалохваньне журналістаў аказвае стрымальны эфект на і без таго паслабленую практыку журналісцкіх расьсьледаваньняў у Беларусі. Улады павінны актыўна расьсьледавац... Болей »
У абарону жыцьця... 26 красавіка актывісты шэрагу палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў зладзілі ў Менску традыцыйны "Чарнобыльскі шлях", прымеркаваны да 24-гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Арганізатары і ўдзельнікі сабраліся ў прызначаны час на пляцы каля НАН. Але многія так і ня здолелі прысутнічаць на кароткім мітынгу на прыступках будынку, бо падыходы былі ачэпленыя турнікетамі і патрапіць у цэнтр падзеяў магчыма было... Болей »
"Зламаць не атрымалася..." 14 красавіка Франака Вячорку камісавалі пастановай галоўнага медычнага цэнтру Мінабароны. Медыкі выявілі ў Вячоркі камбінаваную загану сэрца. З гэтым дыягназам юнак ня толькі не прыдатны да службы, але і ўвогуле павінен быць выключаны з вайсковага ўліку. "Гэта мая перамога! Я 15 месяцаў дабіваўся гэтага звальненьня. Я даказаў урэшце рэшт, што мой прызыў у армію быў незаконным. Спрабавалі мяне зламаць, цка... Болей »
...Каб пераадолець "самаізаляцыю" краіны. Рада Еўропы рашуча асуджае прывядзеньне ў выкананьне двух сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Камітэту міністраў РЕ Мішэлін Кальмі-Рэй, генеральнага сакратара РЕ Турб'ёрна Ягланда і кіраўніка Парламенцкай асамблеі РЕ Меўлюта Чавушаглу. "Сьмяротнае пакараньне зьяўляецца варварствам і дэградацыяй, менавіта таму яно было адмененае Радай Еўропы пратаколам... Болей »
Перасьлед асуджаны. Еўрапарламент большасьцю галасоў 10 сакавіка прыняў рэзалюцыю, якая асуджае становішча грамадзянскай супольнасьці і нацыянальных меншасьцяў у Беларусі. Прынятая рэзалюцыя была папярэдне ўзгоднена пяцьцю палітычнымі фракцыямі Еўрапарламенту. У дакуменце, у прыватнасьці, выказана занепакоенасьць у сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў дачыненьні да грамадзкіх актывістаў і прадстаўнікоў незарэгістраванага аб'яднаньня ... Болей »
Кампраміс з рэжымам Лукашэнкі немагчымы... Еўрапарламент запросіць у Еўранэст 10 назіральнікаў ад беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасьці. Такое меркаваньне было агучанае старшынёй Еўрапарламента Ежы Бузекам падчас яго прэс-канферэнцыі ў Варшаве. "Мы прынялі рашэньне, што ў працы міжпарламенцкага аб'яднаньня з боку Беларусі ня будуць удзельнічаць дэпутаты беларускага парламенту. У нас ёсьць дэлегаты ад парламентаў Украіны, М... Болей »
"Рэгрэс" у стасунках Еўрасаюзу з Беларусьсю. Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бясьпекі віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Кэтрын Эштан заявіла, што адносіны паміж Беларусьсю і Еўрасаюзам разьвіваюцца ў адмоўным накірунку. Пра гэта, на яе думку, сьведчыць канфлікт паміж Беларусьсю і Польшчай, выкліканы арыштамі прадстаўнікоў польскай меншасьці, паведамляе "БДГ" са спасылкай на польскія СМІ."Арышт прадстаўнікоў Саюзу палякаў... Болей »