![]() |
![]() |
Гардзей Віктар Канстанцінавіч нарадзіўся 19 жніўня 1946 года ў вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1984). Працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», у выдавецтве «Мастацкая літаратура», газеце «Літаратура і мастацтва». Więcej »
Мятліцкі Мікалай Міхайлавіч нарадзіўся 20 сакавіка 1954 года ў вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1977) працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983 года — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 2002—2014 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Więcej »
Маляўка Мікалай Аляксандравіч нарадзіўся 13 снежня 1941 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1965). Настаўнічаў у вясковых школах. Працаваў на рэспубліканскім радыё і тэлебачанні, у часопісе «Вясёлка». Więcej »
Адбылося гэта падчас маёй сустрэчы з чытачамі Мінскай цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі. Спачатку, калі ўбачыў аўдыторыю, перад якой давядзецца выступаць, вельмі разгубіўся. Я і так не вялікі прамоўца, а тут сабраліся ці не друга-трэцякласнікі. Праўда, крыху пазней падышлі яшчэ і вучні крыху старэйшыя — з пятага і шостага класаў. І вось я сілюся знайсці з імі кантакт. Нарэшце выйсце знаходжу ў тым, каб аб’явіць свайго роду конку... Więcej »
Іван Шамякін — народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, вядомы шырокаму колу чытачоў перш за ўсё як празаік. З цікавасцю чытаюцца яго апавяданні «У снежнай пустыні», «Спі, мой сыночак», «Хадакі», «Памылкі» і інш., аповесці «Ах, Міхаліна, Міхаліна», «Шлюбная ноч», «Гандлярка і паэт», «Сатанінскі тур», «Падзенне», «Бумеранг», «Абмен» і інш., а так... Więcej »
А граф неўзабаве развітаўся, і шыкоўная брычка яго, лёгка пагойдваючыся на рысорах, пакіравала да гасцінца. Нейкія пільныя справы клікалі яго да Варшавы. Калі ў пушчы графа ніхто надта не турбаваў, ён там, можна сказаць, бесклапотна бавіў час, дык тут, у Варшаве, пасля смерці бацькі на яго адразу абрынулася процьма клопатаў. А клопаты, якія б яны ні былі, — гэта вам не мухі, ад іх проста так не адмахнешся. Баючыся, што ў іх можна завязн... Więcej »
Спачатку чую свіст. Кідаю сняданак, падхопліваюся з крэсла, выбягаю на балкон. Там, у двары, на мяжы святла і ценю, стаіць мой сябар. Паміж жалезных слупоў хістаецца бялізна: прасціны, кашулі, ручнікі… Цень майго сябра доўгі, ён пераломліваецца на бардзюры. Валодзька левай рукой трымае ровар, пальцы правай у роце. Ён свішча на ўсю вуліцу, на ўвесь свет. Я радасна крычу, што зараз выйду, але ён не чуе… Więcej »
У самы страшны момант бойкі паміж войскамі Кромвеля і ангельскага караля, пад посвіст ядраў і куль, ля дрэва, мо сасны, мо якога ясеня, сядзеў і ў чаканні пацыентаў чытаў кнігу лейб-медык Уільям Гарвей, які адкрыў асаблівасці кровазвароту. А чаго баяцца чалавеку, які першым у свеце зразумеў, як працуе сэрца? Хіба што невукаў, якія разграмілі дом «раяліста», заадно знішчыўшы ягоныя калекцыі і рукапіс паталагічнай анатоміі. Як бы шляхцюк ... Więcej »
Былі ў кельтаў чатыры багіні, якія любілі кружляць над полем бойкі: Немаін, Бадб, Марыган ды Маха. І добра, каб кружлялі ў абліччы прыўкрасных дзевак, а то пераўвасабляліся ў варон, чорных ды брахлівых. Кружлялі ды выбіралі, хто сёння загіне. У скандынаваў валькірыі рабілі тое самае ў абліччы бялюткіх лебедзяў. Але тут, на Беларусі, паміж нізкім шэрым небам і полем у лапінах пабітага воспай сакавіцкага снегу, ніхто не лётаў. Праўда, сяд... Więcej »
Мора ля прычала смярдзела, як быццам русалкі пераквасілі капусту. Марскую, вядома. Крываносыя чаіцы брыдка лаяліся хрыпатымі галасамі, забыўшыся, што калісьці карміліся з рук ангельскага святога Баўтрамея і вядуць свой род ад грэцкага князя Кеіка, ператворанага ў птушку. За што ператворанага? А не трэба было параўноўваць сябе са старым раўніўцам Зеўсам, а сваю жоначку — з фанабэрыстай Герай. Пад бокам каржакаватага партовага маяка матро... Więcej »