![]() |
![]() |
Алкагалізі як галоўны боль. Апошнім часам існы рэжым выяўляе свой клопат пра сацыяльна небяспечныя сем’і. Бацькі п’юць, часам нідзе не працуюць, а пакутуюць дзеці. Дзяржава мусіць прымаць нейкія захады, каб хоць як абараніць дзяцей. Паседжанні, пастановы, дэкрэты, рэйды—усё гэта, канечне, мае месца, але нешта больш існае застаецца па-за ўвагай усіх ворганаў, якія займаюцца гэтай справай. І тут я вылучыў бы некалькі, на мой погляд, вельм... Болей »
Пакаранні за бел-чырвона-белыя сьцягі. У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску пакаралі ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі 25 сакавіка. За правядзеньне несанкцыянаванай акцыі судзьдзя Алена Казілава аштрафавала сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку на 700 тысяч рублёў. Ягоныя аднадумцы Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў атрымалі штрафы памерам 70 тысячаў рублёў. Спадары Каваленка, Базараў і Аляксандраў пацьвердзілі ў судзе, што 25 сакавіка знарок в... Болей »
Вынік – нішто, працэс – усё. Выдаўшы ўказ № 498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў” улада, у які ўжо раз, спрабуе адрэгуляваць узаемадачыненні паміж плебсам і сабою. Як цвердзіць на старонках раённай газеты загадчык сектару па рабоце са зваротамі грамадзянаў і дакументацыйнаму забеспячэнню кіравання справамі райвыканкаму Т. Вашчанка за мінулы год у райвыканкам паступіла 845 зваротаў, з іх 539 пісь... Болей »
Глядзім Белсат – расплюшчваем вочы. У размове са сваёю знаёмаю нечакана даведаўся пра тое, што яна глядзіць Белсат—беларускамоўны тэлевізійны канал, які транслюецца праз спутнік Сірыюс з тэрыторыі Польшчы, пачынаючы з 18 гадзінаў. Сцішаўшы свой голас, ледзьве не шэптам, яна паведаміла мне пра страшную таямніцу: увечары разам з мужам яны час ад часу глядзяць па Белсаце дакументальныя фільмы пра тое, што насамрэч тварылася і творыцца... Болей »
Ці можа так быць? Пасля таго як адносіны з Захадам нармалізаваліся, Лукашэнка яшчэ больш пачаў нагадваць Кашпіроўскага часоў пераходу ад “савецкага застою” да “расейскага расцвету”. Ці ні ў кожным сваім выступе ён абавязкова звяртае ўвагу нашага даверлівага электарату на той факт, што крызіс нам навязалі. Ён замбуе насельніцтва, а з дазволу еўрапейскіх інтэгратараў і Еўропу, як самы сапраўдны экстрасэнс. І нямалая частка грамадзянаў ям... Болей »
"Праграма адраджэння". Праграма адраджэння і развіцця вёскі будзе рэалізоўвацца і надалей, а кантроль за яе выкананнем будзе ўзмоцнены—заявіў 9 студзеня Лукашэнка. Трэба навесці ўсюды ідэальны парадак. Катэгарычна забараніць вывозіць у лясы смецце і хлам. Больш за 70 гадоў нішчылі фізічна вёску і селянства за Саветамі, заяўляючы, што ідзе планамернае адраджэнне і развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. Спачатку, каб цалкам падпарадка... Болей »
Паміж Узбекістанам і Зімбабвэ. Віцебскі аўтавакзал. Трое мужчынаў, уладкаваўшыся на крэслах у зале чакання, пачынаюць абмяркоўваць падзеі газавага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай. Рэй вядзе самы самавіты з іх, другі зацікаўлена падтаквае, трэці моўчкі слухае. Першы добра абазнаны ў калізіях газавага супрацьстаяньня, і ані на каліва не сумняваецца ў няшчырасці расейскага боку. Відаць па ўсім, ён уважліва глядзіць расейскія тэлеканалы... Болей »
Што год наступны нам рыхтуе? Апошнія выступы і сустрэчы Лукашэнкі патанулі ў атмасферы пераднавагодняй эйфарыі. Стомленае насельніцтва, заплюшчыўшы вочы, кінулася ў вір святочнай мітусні. Прывід фінансавай крызы мала каго хвалюе. Ніякай цвярозай ацэнкі сітуацыі пакуль не чуваць. Контркрызавых захадаў ніхто не робіць. Улада і бізнес цягнуцца ў хвасце падзей, спадзяючыся на Захад, не расейскія крэдыты, на нейкае дзіва, якое мусіць не т... Болей »
“Губернатары” прыходзяць і сыходзяць... Кажуць, доўга адбіваўся А. Косінец ад прызначэння на “губернатарскую” пасаду. Як бачым, не адбіўся. Відаць, немалое напружанне ў лукашэнкавым атачэнні з каштоўнымі кадрамі, раз прызначылі таго, хто гэтага не надта ўжо і хацеў. Знаёмячы мясцовае чынавенства з новым “ губернатам”, Лукашэнка паставіў значныя задачы перад новаабраным. Ды толькі вось забараніў усялякія чысткі ды разборкі. Задачы, вы... Болей »
Каталізатар пераменаў. Не пасьпелі прыхільнікі “ элегантных перамог” нацешыцца са стоадсоткавага выніку парламенцкіх выбараў, як сусветны эканамічны крызіс нейкім сваім бокам зачапіў ужо і Беларусь. Аказваецца ёсьць у сьвеце рэчы куды больш важкія, чым улада, і якія гэтай самай ўлады могуць якраз і пазбавіць. І калі большасьць народу па-ранейшаму не разумее той пагрозы, якая ўжо грукае ў ягоныя дзверы, то сённяшняя ўлада, добра ўсведамл... Болей »