![]() |
![]() |
Сутнасць канфлікту палягае ў тым, што замест абяцаных 15 мільёнаў рублёў за мінулы месяц беларускія будаўнікі атрымалі ўсяго па 5 мільёнаў заробку. І гэтанягледзячы на тое, штопрацаваліда сёмага поту. Пры гэтым работнікі з Расіі за той жа самы аб'ём працы атрымліваюць у разыбольш, што гэтак жа не дадае беларусам працоўнага энтузіязму. Болей »
Назіраючы за сучаснікамі , заўважаеш, што для бальшыні з іх мінулае падзяляецца ўсяго на дзве часткі: беларускія землі ў складзе Расейскай імперыі( перыяд, які зараз мала каго цікавіць) і Беларусь у складзе СССР ( перыяд, што выклікае настальгуючыя матывы нават ва ўспамінах тых, хто па сённяшніх мерках няблага ўладкваўся ў жыцці). Усё астатняе ¬ ад лукавага. Для тутэйшых носьбітаў гэткай свядомасці нічога гістарычна значнага па-за гэтым... Болей »
Травеньская спёка, спадзевы на летнія падарожжы й прыгоды разам са штогадовай дачнай працатэрапіяй у чарговы раз адсунулі працверазенне тутэйшага грамадства. Дый не заўважаў я, каб яно так ужо хацела гэтага цвярозага, разумнага, узважанага, прававога, дэмакратычнага жыцця. Болей »
Пасля Чарнобыля красавік стаў асаблівым месяцам у лёсе Беларусі, але колькі тутэйшых людзей усвядомілі трагізм здзейсненага? Адзінкі. Падаецца, што цывілізаваны свет зрабіў больш высноваў з трагічнай падзеі, чымся мы з вамі. Дарэчы, як і з усяго астатняга, што адбылося ў нашай прамінулай гісторыі. Мала турбуе абывацельская абыякавасць, але шакуе інфантылізм тых, хто мусіў памятаць пра чарнобыльскую аварыю ўсе гэтыя гады. Памятаць і біць... Болей »
Калі ўсур’ёз успрымаць апошнія заявы кіраўніка дзяржавы наконт мадэрнізацыі эканомікі, то адразу ўзнікае некалькі заканамерных пытанняў: “ Дзе ўзяць грошы? Чаму гэты працэс, які мусіць быць перманентным, раней адбываўся так марудна? Дзе той людскі авангард абвешчанай эканамічнай перабудовы, з новым эканамічным здумленнем, што мусіў быць загадзя падрыхтаваны ўладай для гэтай мэты ў замежных эканамічных інстытутах? Дзе папярэдняя ідэалагі... Болей »
Канец сакавіка, Віцебск і наваколле закіданыя снегам, вясной і не пахне. Дзень Волі–свята, пра якое бальшыня жыхароў Прыдзвіння ўжо і не ўзгадвае, як не ўзгадвае яна пра свабоду ва ўсіх ейных іпастасях. Прымітывізацыя, катастрафічнае спрашчэнне натуральных чалавечых запатрабаванняў не хвалюе ані ўладу, ані грамадскасць, ані інтэлектуалаў, якія, як ні круці, мусяць быць у горадзе некалькіх універсітэтаў. Але ж, на жаль, чамусьці пра іхна... Болей »
Напачатку акрэслім некалькі актуальных пытанняў, адказы на якія дае інтэрнэт-дослед: рэакцыя улады на сыход Уга; фенаменальнасць гэткага стаўлення да ардынарнай падзеі недзе на краі зямлі; сусветны розгалас; стаўленне да смерці венесуэльскага лідэра тутэйшага грамадства. Страта найлепшага сябра тутэйшага кіраўніка становіцца для ўлады самай трагічнай падзеяй за ўвесь тэрмін кіравання Лукашэнкі: “Наши сердца пронзила печальная весть – уш... Болей »
Любяць тутэйшыя людзі пажаліцца начальству на непарадак і неўладкаванасць навакольнага жыцця. Як дазволілі ім пры камуністах жаліцца, так гэтая жальба дасёння і коціцца. Жаляцца раённым кіраўнікам, дэпутатам, абласному і рэспубліканскаму кіраўніцтву, а канца-краю ў вырашэнні народных праблемаў чамусьці не відаць. І ніхто не задумваецца над тым, у чым жа прычына бясконцых праблемаў, і што трэба зрабіць істотнага, каб праблемы тыя ў бальш... Болей »
“Нацыянальная памяць прэпаруецца і ачышчаецца ад усіх персанажаў з духам мяцежнасці, паўстанцкай рамантыкі. Ствараецца прарасійская версія беларускай гісторыі, яе героі па вызначэнні не могуць процістаяць уладзе, пагатоў са зброяй у руках. Сімптаматычна, што адзінай дзяржаўнай узнагародай, якую Лукашэнка скасаваў за час свайго кіравання, быў ордэн Каліноўскага”. У гэтым выказванні Валерка Булгакаў вельмі ўдала акрэсліў той працэс, які ... Болей »
Усялякае сапраўднае жыццё патрабуе штодзённых зменаў, развіцця, руху ва ўсіх сферах чалавечае дзейнасці. І калі з гэтага руху выпадае, хоць якая вобласць натуральных чалавечых зацікаўленняў, жыццё, калі і не спыняецца, то завісае, застойваецца. Менавіта стан такога застою перажывае зараз наша краіна. Хтосьці гэтага не заўважае, кагосьці гэта задавальняе, камусьці гэта не замінае, але дзякуй Богу ёсць грамадзяне, якія шукаюць выйсце для ... Болей »