pdf
Павет, 7 (32) 2004

Павет

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

7 (32) 2004

Дзверы староства зачыненыя і унутр трапіць нельга. Апісанне такога выпадку сведчыць аб цяжкой эканамічнай сітуацыі ў павеце. Таксама ўзгадваецца становішча акцыянернага таварыства “Рольнік”, якое банкрутуе з-за канкурэнцыі з яўрэйскім насельніцтвам Браслава. Прадпрыемства спецыялізавалася на набыцці лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі (збожжа) у насельніцтва, але ж яўрэі давалі больш высокую цану за хлеб, і такім чынам прадстаўлялі знач... Болей »


pdf
Павет, 6 (31) 2004

Павет

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

6 (31) 2004

Цікавы падарожны рэпатраж утрымлівае часопіс “Слова” № 97 за 29.04.1931 г. Бачна, што найбольш за ўсё аўтара артыкула здзівіў будынак павятовага староства: “Які цудоўны будынак! Які замак! Які цуд тэхнкі”, але вось і завязалася размова с “тутэйшым” аб энергічнай працы староства: “…Добра то добра, але, пан, нам вельмі баліць. Вось ніхто пра нас не клапоціцца, бярэ і бярэ грошы, а на што? Да служачых (“ужэндніков”) было лепей”. З гэтых сл... Болей »


pdf
Павет, 5 (30) 2004

Павет

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

5 (30) 2004

“Вузкая дарожка да вялікай справы” пад такой назвай апублікаваны артыкул у часопісе “Слова” ад 21.10.1928 г. паведамляюцца звесткі пра набыццё нямецкіх вагонаў 2 і 3-й класы для вузкакалейкі, а вось пасажыраў на цягнічку не шмат, у асноўным службовыя асобы, местачковыя купцы, менш сялян. Узгадваецца будаўніцтва чыгуначнага шляху Дукшты – Відзы, працы праводзіў Браслаўскі сеймік. Аўтар артыкула ўзгадаў у Браславе невялікія, але чыстыя па... Болей »


pdf
Павет, 4 (29) 2004

Павет

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

4 (29) 2004

У раздзеле часопіса 8 ліпеня 1931 г. № 154 “Echo Krajowe” падрабязна апісваецца залева, якая адбылася ў верасні 1928 года. Цытаты з гэтага артыкула ужо публікаваліся у працы К.Шыдлоўскага “Браслаўшчына. Прырода і людзі.” Акрамя гэтага ў артыкуле са слоў члена зямельнай камісіі вылучаюцца две асноўныя асаблівасці Браслаўскага рэгіёну – гэта клімат і цяжкая глінкаватая і гліністая глеба, што дае таксама ўяўленне пра фізічныя якасці рэгіён... Болей »


pdf
Павет, 3 (28) 2004

Павет

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

3 (28) 2004

Вельмі значную падзею апісвае тое ж самае выданне 8 ліпеня 1931 г. № 154. Артыкул прысвечаны павятоваму Святу Песні, удзел у якім узяло 6 народных хораў і 8 школьных хораў, агульная колькасць удзельнікаў - 475. Апублікавана таксама праграма свята,якая дае нам уяўленне пра маштаб і фармат падзеі.Узгадваюцца імёны пераможцаў. Публіка саставіла каля 2000 чалавек. Дарэчы, прынята лічыць, што фестываль “Браслаўскія зарніцы” бярэ пачатак мена... Болей »


pdf
Павет, 2 (27) 2004

Павет

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

2 (27) 2004

“Кур’ер Віленскі” за 1929 год у рэпартажы пра выставу сельска-гаспадарчай вытворчасці: “Конкурс, у якім узялі ўдзел Саюз польскай моладзі і Саюз вясковай моладзі, выклікаў у людзей вялікую зацікаўленнасць. Амаль усе гміны прыслалі на выставу цікавыя экспанаты. Адкрыццё выставы здзейсніў стараста Зеліслаў Янушкевіч адпаведнай прамовай. Павятовы аграном агучыў рэферат аб значэнні земляробчых спаборніцтваў, перад вялікай колькасцю народа і... Болей »


pdf
Павет, 1 (26) 2004

Павет

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

1 (26) 2004

№ 197 “Кур’ера Віленскага” ад 27 жніўня 1926 г. у артыкуле “Браслаў у жніўні” паведамляе інфармацыю пра сітуацыю з гандлёвымі кропкамі і пра тэндэнцыю лепшага развіцця гандлю, якая звязана са зняццем з пасады начальніка адпаведнай ўстановы. Называюцца прозвішчы ўладальнікаў набольш буйных крамаў у Браславе. Апісваюцца праблемы культурнага жыцця мястэчка, якія звязаны з адсутнасцю памяшкання, дзе было б можна арганізаваць суполку мясцова... Болей »


pdf
Павет, 12 (25) 2003

Павет

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

12 (25) 2003

Для аналізу былі выбраны публікацыі польскіх выданняў “Кур’ер Віленскі” і “Слова”, дзе найбольш часта трапляюцца агляды навін з “крэсаў усходніх”. Ксеракопіі гэтых выданняў знаходзяцца ў фондах музейнага аб’яднання г. Браслава, арыгіналы выданняў выяўлены супрацоўнікамі ў архівах Літвы. Падчас працы былі зроблены пераклады артыкулаў з польскай на беларускую мову. Далей прыводзіцца аналіз асноўнага зместу публікацый. Болей »


pdf
Павет, 11 (24) 2003

Павет

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

11 (24) 2003

Як вядома, прэса і перыядычныя выданні адыгрываюць вельмі значную ролю: часта фарміруюць асабістае стаўленне чалаваека да грамадска-палітычнага, культурнага жыцця. Найпершая функцыя газет і часопісаў – інфармацыйная. Гэта функцыя выконвае сваю ролю і праз некалькі мінулых год, нават, дзесяцігоддзяў. Для гісторыкаў і краязнаўцаў перыядычны друк мінулага прадстаўляе каштоўную гістарычную крыніцу, якая утрымлівае звесткі рознага характару.... Болей »


pdf
Павет, 10 (23) 2003

Павет

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

10 (23) 2003

Брасла́ўскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 5525 км². Сталіца — места Браслаў. Месты і мястэчкі: Відзы, Друя, Дрысьвяты, Езяросы, Замошша, Іказьнь, Опса, Плюсы, Слабодка, Угар, Шаркоўшчына. Упершыню згадваецца ў пач. XV ст. за часамі ваенных дзеяньняў Інфлянцкага ордэна супраць Вялікага Княства Літоўскага. У XV — пач. XVІ стст. існавала буйное Браслаўска... Болей »