![]() |
![]() |
З Новым Годам! Вось і 2007 год — ужо ўспамін. Мінулае і гісторыя. Што збылося, а што — не. І новы год. І новыя надзеі. Так хочацца верыць, спадзявацца на лепшае. І так — за годам год. Ведаем, жартуем, іранізуем над умоўнасцю даты на няўмольна незваротнай плыні часу. І тым не менш спыняем імгненне. Імгненне перадыху ў чарадзе спраў. Імгненне асаблівай блізкасці ў сямейным коле і ў коле сяброўскім, з роднымі, любымі, каханымі. Для кагосьц... Болей »
У Беларусі — Божае Нараджэнне! Калісьці беларусы святкавалі Новы год па старажытнарымскім Юліянскім календары 1 сакавіка. Тут прысутнічала свая логіка, прынамсі беларуская магнатэрыя лічыла сябе нашчадкамі рымскіх патрыцыяў, і нават у ХVІ стагоддзі дамаглася (Радзівілы і Гаштольды) таго, каб у дзяржаўную Хроніку Вялікага княства Літоўскага быў устаўлены адпаведны фальшываваны фрагмент. Гэта было паданне пра прыход «на Літву» сваяка імпе... Болей »
План Пуціна 2 снежня ў Расіі адбыліся выбары ў Дзяржаўную думу. 10 снежня было названа імя Мядзведзева ў якасці пераемніка Пуціна на пасадзе прэзідэнта. 11 снежня Мядзведзеў звярнуўся да Пуціна з просьбай стаць на чале ўрада пры новым прэзідэнце. 13 снежня Пуцін нанёс афіцыйны візіт (яшчэ ў якасці прэзідэнта) у Беларусь. У сакавіку ў Расіі адбудуцца прэзідэнцкія выбары, вынік якіх ужо амаль гарантавана прадвызначаны. Пакуль без нечакана... Болей »
Дэфолт не выключаны У апошні дзень лістапада Міністэрства статыстыкі Беларусі ўрэшце апублікавала дадзеныя па знешняму гандлю за дзесяць месяцаў 2007 года. Цікава, што калі ўсе астатнія асноўныя паказальнікі на кастрычнік былі апублікаваны ў пачатку лістапада, гандлёвая статыстыка заставалася толькі на верасень. Лінк «Торговый баланс Республики Беларусь в октябре 2007 г.» на сайце Міністэрства (www.belstat.gov.by) не працуе з верасня. Л... Болей »
Пяцьсот мільёнаў і яшчэ сто 22 лістапада гэтага года ў рэдакцыю нашай газеты прыйшоў ліст з Першамайскага суду з іскавай заявай ад Чаргінца Мікалая Іванавіча, у якой ён абвінавачвае газету ў публікацыі інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці і абражае яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Гэтыя інфармацыя, на яго погляд, утрымліваецца ў артыкуле Аляксандра Тамковіча «Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец», надрукаваным у газеце «Новы ч... Болей »
Аляксандр Казулін як фактар беларускай палітыкі Вось ужо другі свой дзень нараджэння Аляксандр Казулін сустракае за калючым дротам калоніі «Віцьба–3». Другі з 52-х. Наперадзе яшчэ чатыры гады зняволення. За што і чаму? Змірымся і змаўчым? Ці прыкладзем усе намаганні дзеля яго вызвалення? Яго і ўсіх палітычных вязняў. Гэта не толькі барацьба за лёс чалавека. Гэта, па вялікаму рахунку, барацьба за лёс Беларусі. Выпадак Аляксандра Казуліна... Болей »
«Для вас я хачу быць біскупам, а разам з вамі — хрысціянінам» (святы Аўгустын). Гэтыя словы былі ключавымі ў гаміліі (вітальным звароце) — архібіскупа мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча ў дзень урачыстага кананічнага ўступлення на пасаду ў Мінскай катэдры 10 лістапада. 21 верасня Папа Рымскі Бенедыкт ХVІ прызначыў яго кіраўніком каталіцкага касцёлу ў Беларусі. Праз 16 гадоў, 5 месяцаў і 3 дні, як асабіста падлічыў арх... Болей »
„Я сын Янкі Купалы і брат Максіма Багдановіча!” — дэклараваў паэт. Амбітны жарт? „Сыса ніхто не абвінаваціць у публіцыстычнасці, голай палітычнай ці ідэалагічнай заангажаванасці… Ён адзін з самых энергаёмістых ва ўсёй беларускай паэзіі. Па колькасці паэтычнай энергіі на радок, падобна, яму саступяць і Купала, і Багдановіч. Здаецца, у лепшых паэтычных творах Анатоля Сыса сканцэнтраваны ўвесь трагічны цяжар нацыянальнага быцця” — кажа філ... Болей »
Ёсць у рэвалюцыі пачатак… Сышліся, перакрыжаваліся дзве даты. Адна — чырвоная, другая — чорная. 90-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі і 70-годдзе кульмінацыі масавых сталінскіх рэпрэсій. 7 лістапада і 29 кастрычніка. Год 1917 і год 1937. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і Дзень памяці. Афіцыйны і неафіцыйны. Скрыжаванне, сутыкненне гэтых дзвюх дат абвастрыла пытанне пра іх сувязь, пераемнасць. Ёсць? Няма? І два адказы. Ёсць. Сувязь трагічная і... Болей »
Ён не сышоў. Вучоны і палітык Леанід Лойка. Ніколі не думаў, што давядзецца з такой трагічнай нагоды пісаць пра Леаніда — сябра і паплечніка, калегу і аднадумца. Але, прызнаюся, пісаць планаваў. Толькі ў іншым фармаце — нарыса, у серыі пад рубрыкай «Найноўшая гісторыя ў асобах». Паспрабую менавіта так. Без жалобнай акаёмкі, як пра жывога. Хаця і цяжка. Бо не магу паверыць, што яго няма, што не зазвініць і не адгукнецца мабільнік, каб да... Болей »