|
|
На гэтым тыдні мінула 24 гады з таго часу, як Аляксандр Рыгоравіч быў абраны кіраўніком Беларусі. Амаль чвэрць стагоддзя — гэта нават забагата для таго, каб выканаць любыя перадвыбарчыя абяцанкі. Болей »
Яшчэ нядаўна Аляксандр Лукашэнка казаў пра недапушчальнасць прыватызацыі перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў прыватнасці і скажэння гісторыі ў цэлым. І вось не вельмі прыемны падарунак да свята зрабіў беларускаму калегу Уладзімір Пуцін. Болей »
Заява Лукашэнкі падчас нарады ў Шклоўскім раёне пра тое, што «мы на фронце», і калі «не вытрымаем гэтыя гады, правалімся, — значыць, трэба будзе ці ў склад якойсьці дзяржавы ісці, ці аб нас проста будуць выціраць ногі, а не дай Бог — развяжуць яшчэ вайну», нарабіла шмат вэрхалу. Над значэннем гэтых словаў чухаюць патыліцы шматлікія аналітыкі і палітолагі. Але цікава, як Аляксандр Рыгоравіч прыйшоў да такой высновы. Болей »
Дзеля сустрэчы з Лукашэнкам Пуцін ахвяраваў праглядам у прамым эфіры матчу «Расія — Егіпет». Цяжка сказаць, ці вартая была гэтая ахвяра. Па вялікім рахунку, што было абмяркоўваць кіраўнікам дзяржаў падчас асабістай сустрэчы ў межах Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі? Болей »
Апеляцыйная скарга на прысуд беларускім аўтарам расійскага шавіністычнага агенцтва Regnum разглядалася аж у Вярхоўным Судзе Беларусі. Прысуд пакінулі без зменаў. Раней Мінгарсуд прысудзіў Юрыя Паўлаўца, Сяргея Шыпценку і Дзмітрыя Алімкіна да пяці гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на тры гады. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў распальванні нацыянальнай варожасці. Паўлавец і Шыпценка ў суд прыйшлі, Алімкін — не з’явіў... Болей »
Не паспелі мы ачомацца ад ініцыятывы нашага міністра адукацыі па скарачэнні ў школах выкладання англійскай мовы (маўляў, і так у нас «англічанаў» шмат), як нас напаткала новая рэформа. У ВНУ плануецца ліквідаваць курс «Гісторыя Беларусі». Гісторыю збіраюцца скараціць пад тым жа соусам: яе забагата. Нібыта, студэнты гісторыю і так ведаюць, бо вучылі ў школе, і нават здавалі экзамен. Замест яе плануецца ўвесці новы курс пад назвай «Гістор... Болей »
Па факце гібелі людзей пракуратурай горада была распачата крымінальная справа. Яна расследавалася два гады, абвінавачванне ў халатнасці было прад’яўлена начальніку міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Віктару Русаку і начальніку аддзела масавых мерапрыемстваў Міхаілу Кандраціну. Ім ставілася ў віну «няпоўнае выкананне ўскладзеных службовых абавязкаў пры ажыццяўленні мер аховы парадку». Але 25 сакавіка 2002 года суд Цэнтральна... Болей »
Паводле віцэ-канцлера ўраду Літвы Матулёніса, беларускі бок не выказаў да падзеі ніякай цікавасці. На першы погляд, гэта падаецца дзіўным: у Мерачоўшчыне толькі што з помпай адкрылі помнік Касцюшку, з боку ўладаў ёсць зялёнае святло на раскрутку ягонай асобы. Касцюшка — таксама паўстанец, таксама ваяваў супраць Масквы, таксама здаўна ўпісаны ў нацыяналістычны пантэон. Што ж не так з Каліноўскім? Болей »
На 95-м годзе жыцця памерла Ульяна Захаранка, маці зніклага ў 1999-м эксміністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Маці так і не дачакалася ні сына, ні праўды пра сына. Былы міністр унутраных спраў Беларусі, адзін з лідараў апазіцыі, Юры Захаранка быў скрадзены ў Мінску невядомымі 7 мая 1999 года. Што далей стала з Юрыем Захаранкам, грамадскасці невядома. Болей »
«Паколькі ты будзеш мець справу не з крымінальнікамі, а з палітыкамі — не вер нікому. Ні адзінаму слову», — такую параду даваў Майкрафт Холмс свайму брату Шэрлаку. У яе стопрацэнтнай справядлівасці мы цяпер пераканаліся. Зусім нядаўна журналісты падлічылі, што абяцанням Аляксандра Лукашэнкі зрабіць сярэдні заробак па краіне ў 500 долараў (цяпер 1000 рублёў) споўнілася 10 гадоў Болей »