Страх як паліттэхналёгія. На гэтых выбарах апазыцыя змагаецца не з уладамі, а са страхам. У сабе болын, чым у выбарцах. Запалохалі незалежных сацыёлягаў — і мы ня маем зьвестак пра дынаміку рэйтынгаў пасьля тэлевыступаў і ўсебеларускага сходу лукашэнкаўцаў. Ёсьць вынікі лякальных апытаньняў, што дыямэтральна розьняцца ад агучаных у дзяржаўных СМІ, а нацыянальнага перад 8 сакавіка — апошнім днём, калі можна было друкаваць вынікі сацыяляг... Болей »
Правал сцэнару "кіраваных выбараў". Казулін расказаў усё, што ведаў. Няма падставаў не давяраць ягоным расказам — ён жа ва ўсім гэтым удзельнічаў. Карціна адкрылася, скажам шчыра, жудкая. Трохі няясна, праўда, на што разьлічваюць сьпічрайтэры экс-рэктара: няўжо ж выбарцы захочуць памяняць аднаго прадстаўніка гэтай, як Казулін лічыць, "кодлы" на другога? Казулін гаворыць гучна і пра ўсё, але ні слова — пра выхад народу на плошчу. Дзіўнав... Болей »
Чэскія інтэрвэнты, беларускія разьведчыкі і хлопец Каліта. У адным з апавяданьняў Андрэя Сіняўскага — расейскага пісьменьніка і палітвязьня савецкіх часоў, сьледчы паказвае затрыманаму, які запытаўся. у чым яго падазраюць, людзей на вуліцы і кажа: «Гэта іх падазраюць, ты ўжо асуджаны». Гэтая сцэна — квінтэсэнцыя савецкага ладу, сыстэмы ўсеагульнай падазронасьці і татальнага кантролю над грамадзянамі з боку дзяржавы, якая найлепш ведае, ... Болей »
Дэмакратычныя сілы праводзілі сваю кампанію амаль бясшумна, што тлумачылі абмежаваньнямі Выбарчага кодэксу. Калі так і пойдзе і ўзьняць палітычную актыўнасыть грамадзтва ім ня ўдасца. Мілінкевіча чакае чацьвертае месца ў сьпісе Ярмошынай, лідэраў партый — дыскрэдытацыя. а кааліцыю — распад, піша Віталь Сіліцкі (старонка 7). А на тое каб грамадзтва разварушыць, застаецца некалькі тыдняў. Запрашэньнем пад Палац Рэспублікі (старонка 6) і а... Болей »
Карані і мэта праекту "Казулін”. Палітычная рада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў вырашыла спыніць перамовы з Казуліным. Адбылося гэта толькі 8 лютага, за 40 дзён да выбараў, хоць незалежная экспэртная супольнасьць даўно папярэджвала, што праект "Казулін" можа быць сьвядомым ашуканствам дэмакратычнага электарату. Прабірачным праектам, які мае на мэце пасеяць разгубленасьць і нявер'е. Хто такі Казулін на самой справе і чаму да яго на шыю в... Болей »
Лукашэнкавы абяцаньні на трэці тэрмін: умацаваньне незалежнасьці і мадэрнізацыя. Што вынікае з праграмнага інтэрвію А.Лукашэнкі беларускім тэлеканалам? Насамперш А.Лукашэнка паабяцаў курс на ўмацаваньне незалежнасьці: «Усё-такі пагадзіцеся, мы пабудавалі сувэрэнную і незалежную дзяржаву ў Беларусі. ...у праціўным выпадку мы б сталі часткаю нейкага саюзу ці... краіны. ...Наўрад ці знойздеш у нас чалавека ў Беларусі, які б такой пэрспэкт... Болей »
Перадусім дзякую тым людзям, якія ў 25-градусны мароз на мінулым тыдні даносілі газэту чытачам. У жыцьці заўжды ёсьць месца подзьвігу. Што ёсьць геройства сёньня? Якія ўчынкі зь сёньняшняга дня ўвойдуць у хрэстаматыі беларускага ўчынку? Чыімі імёнамі заўтра назавуць вуліцы нашых гарадоў? Адказ на пытаньне "што ёсьць учынак сёньня" тоесны з адказам на пытаньне. што такое рэальная палітыка і хто такі рэальны палітык сёньня. Той, хто герой... Болей »
Адны чытачы прапануюць: вы б адчынілі свае шапікі для незалежнай прэсы або здавалі свае газэты на продаж у супэрмаркеты, дзе ляжаць «Гастраном» і «БелГазета». Людзі наіўна думаюць, што гэта магчыма. Каб прадаваць газэту, скажам, у краме «Акіян», трэба атрымаць узгадненьне ў ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму. А там не даюць. Пішуць проста: «немэтазгодна». Ідэалягічныя аддзелы зацьвярджаюць, узгадняюць, дазваляюць — выконваюць функцыі пар... Болей »
Перад 100-годзьдзем «Нашай Нівы» напрогпваюцца параўнаньні таго рэжыму і гэтага. Пры цару Мікалаю П асобныя нумары канфіскоўваліся, іншыя выходзілі зь белымі плямамі цэнзуры, але цар не забараняў распаўсюду беларускіх газэтаў. У італьянцаў ёсьць прымаўка cosa cara, cosa rara — дарагую рэч цяжка здабыць. Найперш прашу цярпеньня. Сыстэма самараспаўсюду наладжваецца. На момант здачы гэтага нумару 99 працэнтаў папярэдняга тыражу разышліся. ... Болей »
Чытачы "Нашай Нівы" выявіліся сапраўднымі грамадзянамі. Колькасьць падпісчыкаў пасьля Новага году вырасла на 320 чалавек, і зьвесткі працягваюць надыходзіць. Ён хацеў запалохаць, а сутыкнуўся з радыкалізацыяй грамадзянскага духу. Гэта нармальная рэакцыя нармальнай нацыі. Дзякуй тым 47 чытачам, якія прапанавалі распаўсюджваць газэту. Цяпер задача — арганізаваць розьнічны распаўсюд. Прашу ўсіх здольных далучацца. Як бачыце, газэта з новаг... Болей »