Муляж на дзьвярах БНФ. Пазэрства РНЕ ці правакацыя з мэтай адабраць офіс? Раніцай 16 жніўня сакратарка ўправы Партыі БНФ, прыйшоўшы на працу, убачыла на дзьвярах офісу прыстасаваньне з сымболікай РНЕ. Па выкліку прыехалі сапэры. Высьветлілася, што гэта муляж выбуховага прыстасаваньня, вельмі падобны да сапраўднай міны заводзкай вытворчасьці — цёмна-зялёны мэталічны кантэйнэр. На ягоным днішчы была намаляваная свастыка-калаварот — эмблем... Болей »
Хто народны? Памёр Брыль. Няма Быкава, Шамякіна, Танка. Народных пісьменьнікаў Беларусі засталося трое: Іван Навуменка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч. За Лукашэнкам званьне Народнага не прысуджалася. Гэта помста ўлады літаратурнаму цэху, які так і не ўдалося прьфучыць. Відавочна хочуць, каб гэты інстытут зьвёўся. Адно гэта выклікае жаданьне яго захаваць. Але як? У сытуацыі, калі права надаваць гэтае званьне мае толькі прэзыдэнт? На пачат... Болей »
Жалезная заслона. Суд над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства», што старанна ахоўваўся ад грамадзкасьці сіламі міліцыі і спэцслужбаў, быў відаць з кожнага тралейбуса, які праяжджаў па вуліцы Багдановіча. Паколькі нават сваякоў Цімоха Дранчука, Эніры Браніцкай, Аляксандра Шалайкі ды Мікалая Астрэйкі не пускалі ня тое што ў будынак, а і на ганак, група падтрымкі мусіла з ранку да вечара стаяць на вуліцы. У першы дзень л... Болей »
Па Брылі. Ён прыняў свой жыцьцёвы хрост як марпех, у 1939 годзе, пад Гдыняй. Янка Брыль быў апошнім з тьгх пісьменьнікаў стагодзьдзя, на вачах якіх сьвет руйнаваўся і паўставаў наноў: ягоны жыцьцёвы досьвед ахопліваў увесь беларускі XX век, з вайною і жыцьцём пад Полыпчай уключна. Ён пайшоў у іншы сьвет як неаспрэчны аўтарытэт беларусаў. Ён быў маральным эталёнам, адным з тых Сакратаў якія, паміраючы, застаюцца, пакідаюць па сабе дарогу... Болей »
Фонд Каліноўскага: шкода ці карысьць? Адзін лоўкі малады чалавек, курсуючы між Полыпчай і Беларусьсю, наладзіў выгадны бізнэс. Ён прапаноўваў моладзі за энную суму грошай вырабіць... вартыя рэкамэндацыі для атрыманьня стыпэндыі Каліноўскага ў Полыпчы. I кліенты знаходзіліся. Бо што такое пара дзясяткаў даляраў, калі ты здаў у Беларусі тэсты на 30 балаў, а вучыцца хочацца. Актывісты Праграмы Каліноўскага ў Полыпчы выявілі махляра, змусіл... Болей »
«Дарагая апазыцыя, ад перастаноўкі месцаў складнікаў значэньне сумы не мяняецца», — такое пісьмо папрасіў перадаць адзін з чытачоў «НН». У аснове палітыкі ляжаць пытаньні вартасьцяў і грошай. Якія каштоўнасьці адстойваюць дэмакратычныя лідэры? На чые рэсурсы яны абапіраюцца? Палітык без каштоўнасьцяў можа выконваць толькі дапаможныя ролі. Гэта раз. Палітыка ня можа рабіцца без апоры на нацыянальны капітал. Гэта два. Калякін слушна адзна... Болей »
Колькі каштуе гонар чынавенства. 60 млн рублёў павінна выплаціць ЗАТ «БелКП-Прэс» — выдавец «Комсомольской правды в Беларуси» — старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандру Шпілеўскаму. На гэтую суму Савецкі суд ацаніў маральныя страты чыноўніка. Калясальнай абразай Аляксандар Шпілеўскі палічыў разьмяшчэньне свайго фота пад цытатай зь Мікалая Шпілеўскага — агента вядомага футбаліста А.Глеба. Гэтую тэхнічную памылку ў рэдакцыі заўваж... Болей »
Нашы. Сустрэў неяк знаёмага сацыял-дэмакрата. Падчас гутаркі той дастаў аркуш і прапанаваў падпісацца за вызваленьне Казуліна. Я запытаўся пра іх колішняга лідэра — Міколу Статкевіча. На маю думку, лягічным было б патрабаваць свабоды і яму. Былы і цяперашні лідэры сацыял-дэмакратыі за кратамі. Аднак у адказ пачуў: — Статкевіч жа ня наш! Дый ён жа толькі на хіміі, а не ў ізалятары! Ня мне вызначаць, дзе сядзіцца лягчэй, хто пакутуе болей... Болей »
Біскуп Дзям’янка — новы кіраўнік Касьцёлу. Вялікі кардынал Сьвёнтак сыходзіць. Папа Бэнэдыкт XVI вызваліў з пасады кіраўніка Каталіцкае Царквы ў Беларусі кардынала Казімера Сьвёнтка, мітрапаліта Менска-Магілёўскага на грунце канону 401 параграфу 1 кодэксу кананічнага права. Разам з тым, сьвяты айцец прызначыў Антонія Дзям'янку, тытулярнага біскупа Лесьвійскага і дапаможнага Менска-Магілёўскага, апостальскім адміністратарам sede vacante ... Болей »
Як рэдактар "Нашай Нівы” рэпрэзэнтаваў Беларусь на Сусьветным газэтным кангрэсе. 59-ты Сусьветны газэтны кангрэс і 13-ты Сусьветны форум рэдактараў сёлета прайшлі ў Маскве. Форум сабраў 1700 выдаўцоў і рэдактараў з болын чым ста дзяржаваў. Сярод іх была групка беларускіх газэтчыкаў. Ад нашай краіны давялося выступаць мне. Арганізатары прасілі параўнаць сытуацыю са свабодай слова ў Беларусі й Расеі. Уразіў выступ прамоўцы перада мною. Ім... Болей »