Мы народ з вялікай гісторыяй — гэтыя словы самі сабой прыходзяць у галаву, калі думаеш пра Скарыну. 500 гадоў таму ён надрукаваў першую кнігу. Гэтай кнігай была Біблія. Ён хацеў, каб людзі Беларусі жылі па Божых прыказаннях. Унікальны быў чалавек — такіх, як ён, была, можа, якая сотня за ўсю гісторыю Еўропы: друкар, мастак, лекар, пісьменнік адначасова. Побач з намі таксама жывуць людзі цікавыя і самаадданыя. Хто ведае, можа, праз 500 г... Болей »
Парад 3 Ліпеня прайшоў у Мінску а 10-й гадзіне раніцы. У ім узяло ўдзел больш за 3000 вайскоўцаў і больш за 300 адзінак вайсковай і мірнай тэхнікі. «Баявы арсенал, якім мы валодаем, сёння будзе паказаны падчас параднага маршу. Кожны зможа пераканацца: у нас ёсць усё неабходнае, каб даць адпор любому агрэсару», — адзначыў у прамове перад парадам Аляксандр Лукашэнка. Прамаршыравалі вайскоўцы — у тым ліку дэсантнікі з суседняй дзяржавы, — ... Болей »
Аляксандр Лукашэнка 12 мая даручыў перагледзець графік работы агульнаадукацыйных школ. На яго думку, заняткі павінны пачынацца а 9-й раніцы. «Наша Ніва» пацікавілася ў педагогаў, што яшчэ трэба мяняць у беларускіх школах. Яўген Лівянт, былы настаўнік матэматыкі і фізікі, прафесійны рэпетытар: «Графік працы школ — гэта, на мой погляд, не галоўная праблема нашай сістэмы адукацыі. У нас сістэмны крызіс у гэтай сферы. І ёсць праблемы больш ... Болей »
Красавік у Беларусі быў халодным. І не толькі надвор’ем. Арышты і штрафы — тая рэчаіснасць, у якую грамадства пагрузілі гэтай вясной. Сталічныя мастакі адказалі стрыт-артам пратэсту. На першай паласе «Нашай Нівы» — графіці, што з’явіліся ў Мінску за апошні месяц. Яны прысвечаныя міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу, кіраўніку мінскага АМАПа, спікеру Мясніковічу і кіраўніку БТ Давыдзьку. Героямі іншых графіці сталі таксама Марыяна Шчо... Болей »
Нафтагазавая спрэчка Беларусі і Расіі будзе вырашана на працягу бліжэйшых дзесяці дзён. Аб гэтым пасля перамоў у Санкт-Пецярбургу ў панядзелак заявіў Уладзімір Пуцін. — Мы вызначылі схему, пры якой мы захоўваем нашы падыходы і збліжаем нашы пазіцыі па цэнах, — сказаў Пуцін. Болей »
Мой выступ на канферэнцыі «Медыя Беларусі: выклікі і шанцы» ў Мінску выклікаў вялікія дыскусіі. Я лічу патрэбным патлумачыць сваю пазіцыю. Усё больш людзей у нашай краіне разумее, што багатыя і камфортныя для жыцця краіны зрабіліся багатымі і камфортнымі ў тым ліку дзякуючы існаванню ў іх свабодных і канкурэнтных СМІ. Як дабіцца ў канкрэтных беларускіх умовах, каб СМІ былі прафесійнымі і якаснымі? Ва ўмовах, калі рэкламны рынак невялікі... Болей »
Палітыка «мяккай беларусізацыі» пачынае даваць свае вынікі. Яе праявы назіраюцца на розных узроўнях і ў розных формах. У Гомелі — другі такі выпадак — былога міліцыянта асудзілі за абразлівыя выказванні на адрас беларускай мовы ў інтэрнэце (старонка 5). Добра — будзе навука. А з якімі цікавымі людзьмі нашы рэпарцёры сутыкаюцца выпадкова: вось у Мінску кантралёрка метро, хоць сама нарадзіўшыся не ў Беларусі, а ва Узбекістане, прынцыпова ... Болей »
Адрознае бачанне мае Мікалай Чаргінец — старшыня Саюза пісьменнікаў. «Год дазволіў зрабіць рэвізію ў галіне, — сказаў ён. — Мы намагаліся прывучыць да культуры дзяцей, цаніць само слова «культура». Яно шматбаковае: тое ж паляпшэнне адносінаў з Еўропай — гэта праява нашай палітычнай культуры». Чаргінец мяркуе, што год адзначыўся шэрагам «значных» літаратурных матэрыялаў. «Вячаслаў Бандарэнка выдаў дзве кнігі пра Першую сусветную вайну — ... Болей »
Гэты нумар «НН» апошні за год. Здавалася б, толькі ўчора год пачынаўся, а пара падводзіць вынікі. Што памянялася? Чым год запомніцца? Што мы зрабілі вартага за гэтыя 12 месяцаў? У нашым беларускім свеце — з’явіліся грошы без доўгіх нулёў. У прыродзе — жнівень і верасень 2016 года былі ў Беларусі вельмі сухімі, таму выдатна ўрадзіла бульба, даўно такіх ураджаяў не было. А вось кастрычнік быў халодны і выключна мокры: больш за двайную но... Болей »
Халодная вайна разгараецца. Расія робіць выгляд, што рыхтуецца да вырашальнай схваткі з ЗША, спадзяецца ў выніку аднавіць свой статус сусветнай звышдзяржавы. Масква выйшла з дамовы з Вашынгтонам аб перапрацоўцы запасаў плутонію, прыдатных для вырабу атамнай зброі. Прычым з наўмысна дзёрзкай фармулёўкай: да таго часу, пакуль не будуць знятыя санкцыі і не кампенсаваная шкода ад іх. Болей »