![]() |
![]() |
Папа Рымскі Францішак прызначыў ксяндза Уладзіміра Гуляя біскупам-каад'ютарам Гарадзенскай дыяцэзіі. Такое рашэнне 5 красавіка 2024 года апублікавалі ў Ватыкане. 48-гадовы святар з 2003 года служыць пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара), а цяпер стане дапаможным біскупам найбольш масавай дыяцэзіі ў краіне. Пасада біскупа-каад'ютара незвычайная і рэдкая не толькі для Беларусі, але ў цэлым у свеце. Такі іерарх прызначае... Болей »
У нядзелю 31 сакавіка, на світанні, пад радасныя гукі званоў і велікодных спеваў у цэнтры Менска, на вуліцах, прылеглых да катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі, прайшла Рэзурэкцыйная працэсія. Шэсце соцень вернікаў з Найсвяцейшым Сакрамэнтам у велікодную раніцу ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. У працэсіі ўзяў удзел таксама Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі... Болей »
Сусветны дзень паэзіі ўрачыста адзначылі ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. На мерапрыемства завіталі аматары і майстры мастацкага слова, сябры літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры "Лідскай газеце". Менавіта да гэтага дня супрацоўнікі дома-музея адкрылі выстаўку "Брукаванае слова", якую прысвяцілі заходнебеларускаму паэту Петрусю Граніту. Напрыканцы студзеня яму споўнілася б 115 год з дня нараджэння. Трэба ... Болей »
XXXI Менская Міжнародная кніжная выстава-кірмаш праходзіла 14 - 17 сакавіка ў сталічным выставачным цэнтры "Белэкспа". Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі каля 20 краін, у тым ліку: Кубы, Венесуэлы, Туркменістана, Расіі, Ірана, Егіпта, Кітая, Сірыі і іншых. У бягучым годзе асноўнымі тэмамі выстаўкі былі выбраны 80-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30 гадоў з першых у гісторыі суверэннай Беларусі выбараў прэз... Болей »
У выдавецтве “Беларуская навука” выйшла факсімільнае навуковае выданне “The Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz / Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча” на аснове асобніка, які быў надрукаваны ў Лондане ў 1729 годзе. Факсіміле падрыхтавалі супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Піліпам Падбярозкіным і Вадзімам Урублеўскім на падставе ангельскай версіі трактата нашага земляка Казіміра Семяновіча “... Болей »
21 лютага чарговы раз навукоўцы селі за парты, каб разам напісаць дыктоўку па беларускай мове. У 2024 годзе тэму Рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падзея адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Дыктоўка транслявалася на канале "Культура" Беларускага радыё і YouTube-канале Інстытута мовазнаў... Болей »
Міжнародны дзень роднай мовы - адзін з важных для Дома Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Тут пастаянна гучыць роднае слова, тут калегі вядуць размову паміж сабою на роднай беларускай мове, тут экскурсіі праводзяцца таксама на матчынай мове. Адказ на пытанне: "Чаму такая тут завядзёнка?" - зусім просты. У будынку, што па сучасным адрасе: Замкавая,7 жыў беларускі паэт Валянцін Таўлай. Нядаўна, 8 лютага творчая інтэліге... Болей »
Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы - адмысловы дзень, абвешчаны 25 гадоў таму назад на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання - 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі п... Болей »
Ужо на гэтым тыдні пачынаюцца мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы. Пададзены заяўкі на правядзенне 17-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. У Лідзе заяўку на дыктоўку падпісала 2-гі сакратар Лідскага райкама БРСМ Кацярына Ясючэня. Тэксты дыктовак па традыцыі падрыхтавала Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. Першая дыктоўка адбудзецца ў бібліятэцы вёскі Мінойты 17 лютага. Дыктоўкі на 3-м бібліятэчным філіяле і ў Доме Таўлая сп... Болей »
Арнамент з блакітных васількоў можа ўпрыгож-ваць не толькі беларускія нацыянальныя строі, але і... форму банкаўскіх работнікаў. Спецыялісты аперацыйнай службы ЦБП №413 ААТ "ААБ Беларусбанк" у Лідзе зараз абслугоўваюць кліентаў у стылізаваным пад нацыяналь-ныя касцюмы адзенні. Дарэчы, змяніўся не толькі знешні выгляд офісных работнікаў, але і дызайн самога цэнтра банкаўскіх паслуг: сцены размешчанага па вуліцы Савецкай аддзялення ўпрыг... Болей »