|
|
Вось ужо ў пяты раз адбыўся на Смаргоншчыне "Кушлянскі фэст" - свята, прысвечанае аднаму з заснавальнікаў беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу. "Усім будзе чутна: ад краю да краю" - пад такімі словамі паэта адбылася імпрэза ў ягонай музеі-сядзібе. Для ўсіх ахвочых загадчык музея Аляксандр Жамойцін правёў экскурсію. Паглядзець ёсць што: дом захаваўся амаль такім жа, якім быў пры гаспадары. Растуць дрэвы, пасаджаныя Францішкам Багуш... Болей »
У Маладзечна 10-11 чэрвеня праходзіў ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. У гэтым годзе форум упершыню ладзіўся без яго ідэйнага натхняльніка, народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. Памяць легендарнага дырыжора ўшанавалі прэзентацыяй дакументальнай стужкі і выстаўкай, якая распавядае пра асобу маэстра. На фестывальных пляцоўках размясціліся экспазіцыі, прысвечаныя важным для гісторыі нашай краіны датам - 140-годдзю... Болей »
5 чэрвеня - дзень памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы зямлі беларускай. Ефрасіння стала першай усходнеславянскай жанчынаю, якую праваслаўная царква абвясціла святой. Яе прызнае святой і каталіцкая царква. Ефрасіння Полацкая (у міру Прадслава), нарадзілася каля 1104 года ў Полацку ў княжай сям'і, але Прадслава абрала для сябе іншае жыццё: пад імем Ефрасінні таемна ад бацькоў прыняла манаскі пострыг. За манастырскім... Болей »
29 траўня ў Менску адбылася працэсія, удзельнікі якой на чале з Мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім прайшлі па праспекце Незалежнасці ад Залатой Горкі - да Чырвонага касцёла. Хоць звычайна падобныя працэсіі праводзяцца ва ўрачыстасць Божага Цела, якая сёлета прыпадае на 16 чэрвеня, аднак у Менску працэсія традыцыйна прайшла ў апошні тыдзень траўня. Апошнія два гады працэсію не праводзілі, афіцыйна - з прычыны ... Болей »
20 траўня маёнтак Дамбавецкага ў Бердаўцы запрасіў на творчую імпрэзу. Сустракалі гасцей Аляксандр і Марыя Дамбавецкія. Маршрут насустрач музейнай ночы ўключаў пяць пляцовак. У прысядзібным парку адбыўся паркавы шпацыр. Сярэднявечныя танцы прадставіла народная аматарская студыя рыцарскіх мастацтваў і сярэднявечнага мадэлявання "Dies Magna". У склепе сядзібы ўсіх чакалі прывіды палаца Дамбавецкага і магічныя гісторыі пра іх з'яўленне. ... Болей »
У Слоніме адбыўся VI рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці"Жывіце ў радасці", у якім прынялі ўдзел сямейныя творчыя калектывы з усёй Беларусі. Сацыяльны статус, роля і значнасць сям'і ў беларускім грамадстве нельга пераацаніць. Менавіта гэтым векавым каштоўнасцям і быў прысвечаны фестываль. Ён стаў трывалай пляцоўкай для раскрыцця вялікай колькасці таленавітых сямейных калектываў, якія праносяць праз усе сферы свайго жыцця дух тво... Болей »
6 і 7 траўня ў Менску прайшло развітанне з прафесарам Станіславам Шушкевічам, былым Старшынём Вярхоўнага Савета і першым лідарам незалежнай Беларусі. Вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч адышоў у вечнасць 3 траўня ў Менску на 88-м годзе жыцця ў выніку ўскладненняў пасля перанесенага каронавіруснага захворвання. Станіслаў Шушкевіч (1934 -2022) быў сынам беларускага паэта і празаіка Станіслава Пятровіча Шушкевіча, рэпрэс... Болей »
3 траўня беларусы адзначылі Радаўніцу - дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых. У Беларусі да Радаўніцы асаблівае стаўленне. Толькі ў нашай краіне яна з'яўляецца афіцыйным выхадным днём: ні ў Расіі, ні ва Украіне гэтага няма. Сама назва Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічная. Няма адзінага меркавання пра яе паходжанне. У хрысціянскі час Радаўніца стала "Вялікаднем памерлых": святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жы... Болей »
Дарагія айцы, браты і сёстры! Ад усяго сэрца вітаю вас словамі пасхальнага лікавання: Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс Хрыстос! Усе мы любім жыццё і хочам жыць. Гэта норма для чалавека - даражыць сваім жыццём і супраціўляцца смерці. Як тонка заўважыў свяціцель Мікалай Сербскі, людзі любяць жыццё "нават болей за ісціну, хоць без ісціны і няма жыцця. Смерць ненатуральная, яна ідзе не ад прыроды, а супраць прыроды". Тым больш дзівосны... Болей »
"Дзень, поўны радасці, настаў. Сёння Пан Хрыстус з гробу ўстаў. Алялюя!" Глыбокапаважаныя біскупы, святары, кансэкраваныя асобы, семінарысты, вернікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Умілаваныя браты і сёстры. Людзі добрай волі. Урачысты і велічны перазвон званоў, які з самага ранку загучаў у нашых святынях, у чарговы раз нагадаў аб радасці таямніцы Уваскрасення нашага Збаўцы і Пана Езуса Хрыста. На працягу многіх стагоддзяў радасным пе... Болей »