Хвалім настойлівасць у дзеяннях спадарыні Алены Анісім у абарону ТБМ і былую працу спадара Алега Трусава, энергічнага па выпуску газеты, спадара Станіслава Судніка і ўсіх, хто разам быў і ёсць у плыні супраць штурмавога завіхрэння сілы змывання беларускай мовы і ўсяго нацыянальнага! Вы, сябры-кіраўнікі, і ўсе мы разам стараліся даказаць, што Радзіме-Айчыне і дзяржаве, якая пастаўлена на давер яе людзей, недапушчальна мець раскол у пыта... Болей »
Дарагія вернікі, паважаныя браты і сёстры ў Хрысце! Увесь свет і нашае грамадства перажываюць не найлепшыя часы сваёй гісторыі. Лакальныя канфлікты, эпідэмія каранавірусу і грамадска-палітычная напружанасць з'яўляюцца выклікамі сучаснасці. Такая сітуацыя пабуджае да больш уважлівага стаўлення не толькі да свайго асабістага жыцця, але і да жыцця нашых блізкіх. Для веруючага чалавека няма безвыходных сітуацый, і тым моцным сродкам, які ве... Болей »
ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” атрымала Рашэнне Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, дзе пасля доўгай юрыдычнай прэамбулы сказана ў прыватнасці наступнае: “... Устаноўлена, што грамадскае аб'яднанне лістом ад 25 лютага 2021 года накіравала Міністэрству юстыцыі фінансавую справаздачу. Але да агульнага ведама, як патрабуе закон, гэта інфармацыя не была даведзена, бо просьбы размясціць яе на афіцыйным сайце рэгіструючага органа яна не ўтрымлівала... Болей »
27 верасня ў 10.30 у Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь пачалося судовае паседжанне па скварзе ТБМ на пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Але паседжэнне як пачалося, так і закончылася. Справа ў тым, што Міністэрства юстыцыі, нягледзячы на тое, што мела месца дасудовае разбіральніцтва, выступіла з новым блокам пярэчанняў на скаргу ТБМ, а ў дадзеным выпадку гэтыя пярэчанні - не што іншае, як абвінавачванні ўжо ТБМ у парушэннях. ... Болей »
15 верасня, адбылося дасудовае паседжанне па скарзе ТБМ на другое пісьмовае папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Доўжылася яно цэлую гадзіну. Кожны з бакоў прадаставіў суду дадатковыя запатрабаваныя дакументы. Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі пераконвала суддзю ў тым, што ТБМ парушыла закон, прадставіўшы ім асобныя дакументы не ў такой форме, як ім бы хацелася. Спадзяванні на тое, што Міністэрства юстыцыі адмовіцца ад прэтэнзій з-за іх ня... Болей »
9 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол, прысвечаны 15-годдзю Музея кнігі і прайшло адкрыццё юбілейнай выставы "5+5+5". На юбілейную падзею прыбылі з кніжнымі падарункамі і віншаваннямі супрацоўнікі музеяў і бібліятэк з розных гарадоў: Менска, Полацка, Гомеля, Веткі і іншых, тыя, хто шмат гадоў захоўваюць, шануюць і вывучаюць кніжныя скарбы. Падчас працы круглага стала гісторыю стварэння Музея кнігі ўзгадвалі ... Болей »
Гэта ўжо традыцыя: чацвёрты год запар 6 жніўня, напярэдадні Свята беларускага пісьменства і друку каля помніка Сымону Буднаму ў Нясвіжы збіраецца зацікаўленая грамада. Так па ініцыятыве сяброў ТБМ ушаноўваецца справа Францішка Скарыны, вялікі дзень у культурным лёсе беларусаў, калі запрацаваў друкарскі станок нашага асветніка. Сёлета на сустрэчу каля Буднага сабралася шмат наведвальнікаў сацыяльнага цэнтра, людзей сталага ўзросту. Н... Болей »
27 жніўня Вярхоўны суд пачаў разгляд пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Паседжанне пачалося ў 15.00. Ад ТБМ адказчыкамі выступалі: старшыня ТБМ Алена Анісім, намеснік старшыні ТБМ Станіслаў Суднік, старшыня Рэвізійнай камісіі ТБМ Мікола Бамбіза. Паседжанне ішло на беларускай мове, але да разгляду справы па сутнасці суд у гэты дзень не прыступіў. На пачатку... Болей »
Сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што пазоў Міністэрства юстыцыі супраць Таварыства беларускай мовы разгледзіць Вярхоўны суд а 15-й гадзіне 27 жніўня. Разам з тым кіраўніцтва ТБМ на момант здачы газеты ў друк не атрымала ніякіх папер пра тое, што гэты суд будзе. А ён хутчэй за ўсё будзе, бо 23 жніўня ТБМ атрымала ліст, што 20 жніўня мусіла адбыцца дасудовае апытанне. Адпаведна старшыня ТБМ Алена Анісім на гэтае апытанне не трапіла. ... Болей »
Землі, па якіх цячэ рэчка Лебяда, як і ўся Лідчына, знаходзяцца на тэрыторыі колішняга яцвяжскага племені дайнава. Дайна паяцвяжску - песня. Таму дайнаўцаў можна назваць песенным народам. Дык і не дзіва, што на Лідчыне спяваюць: усюды, многа і прыгожа. Па законе прыроды адходзяць пакаленні, узрастаюць новыя, адходзяць і песні. Клопат захаваць, запісаць гэтыя песні з’явіся яшчэ ў пачатку 19-га стагоддзя. Не будзем тут, аднак, імкнуцца пе... Болей »