![]() |
![]() |
Мастачка Наталля Залозная кажа: Для мяне Час валодае цякучасцю. Сённяшняе пастаянна апынаецца то мінулым, то будучым. Сённяшняе не можа быць працягам, яно вечна выслізгвае. Назва выставы — адна з формаў часу ў англійскай мове: «цяперашняе працягнутае», і гэта мне здалося парадаксальнай гульнёй слоў. У працах зафіксаваныня ўстойлівы момант скачку або падзення як спынены момант сучаснасці. Болей »
Жыццё Арлена Кашкурэвіча ў мастацтве сапраўды было шляхам: творца не засяроджваўся на распрацоўцы адметнасцей стылю, не эксплуатаваў адну і тую ж тэму, а шукаў новыя далягляды, заўжды быў рызыкантам. Нездарма яго любімы літаратурны герой — гётаўскі Фаўст, такі ж нястомны шукальнік ісціны. Болей »
«Беларусь у Першай сусветнай вайне» магла стаць звычайнай архіўнай экспазіцыяй, дыхтоўнай па вызначэнні — яе паходжанне галоўным чынам з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея не дае падставы сумнявацца ў якасці фатаграфічнай калекцыі. Падчас падрыхтоўкі адкрыцці ішлі адно за адным, і выстава атрымалася не проста якаснай, а першакласнай. Адзначым адразу, што «Беларусь у вайне» і «вайна ў Беларусі», на тэрыторыі Беларусі — акцэнты прынц... Болей »
Адметны праект быў прэзентаваны ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Ён прысвячаўся 75-годдзю Эдуарда Кучынскага, прафесара, скрыпічнага педагога. Эдуард Віктаравіч узгадаваў не адну зорку ў сольным скрыпічным выканальніцтве. Кучынскі памёр летась, напрыканцы верасня. І юбілей адзначылі, на жаль, ужо без яго. Болей »
Старонні чалавек, прачытаўшы біяграфію Міхася Раманюка, адразу не зразумее: як можна паспець зрабіць усе гэтыя справы за адно жыццё. За 53 гады. У тых не самых спрыяльных для нацыянальнага развіцця ўмовах 1960—1980-х гадоў, у больш спрыяльных, але матэрыяльна складаных 1990-х. Аднак тыя, хто ведаў Міхася Фёдаравіча, нічому не здзіўляліся: чалавек ён быў няўрымслівы, апантаны і таленавіты Болей »
Прасторы памяці, штодзённасці, часу і месца — асноўныя семантычныя складнікі праектаў Сяргея Ждановіча. Для счытвання іх сэнсу і зместу няма неабходнасці ведаць сацыяльны ці культурны кантэкст. Гэта выказванні пра фатаграфію як такую, што выводзяць на паверхню пытанне пра сутнасць фатаграфічнай выявы, пазначэнне яе як няпэўнай. Болей »
У трыццаці творах, прадстаўленых у экспазіцыі, дамінавалі партрэты і пейзажы, але нямала было і тэматычных кампазіцый. Жывапісныя працы Германэ літаральна перапоўнены жывымі і трапяткімі адчуваннямі, закаханасцю ў жыццё і мастацтва. Безумоўна, натхненне — дзівосны стан невытлумачальнай акрыленасці, усхваляванасці, душэўнага ўздыму — адчуваецца ва ўсёй творчасці Агніі. Яе палотны — то выкліканыя эмоцыямі імпульсіўныя і лёгкія жывапісныя ... Болей »
Некалькі год таму брытанскі рэжысёр Роберт Мулэн — аўтар дакументальных стужак для тэлеканала ВВС — чытаў лекцыі ў Каўнаскім універсітэце і выпадкова патрапіў у Музей Мікалоюса Чурлёніса, дзе пазнаёміўся з творчасцю культавага кампазітара і мастака: «Яго музыка была вельмі эмацыянальнай і магутнай, а карціны — тамнічымі і загадкавымі», — кажа Мулэн. Болей »
Гадоў дзесяць таму, гартаючы ў адной замежнай бібліятэцы грунтоўную замежную музычную энцыклапедыю, са здзіўленнем убачыў на літару N прозвішча «Nabokov Nicolas». Яшчэ больш акругліліся мае вочы, калі за словамі «was born» убачыў «Lubcza». Тады не мог нават уявіць, што праз нейкі час стану непасрэдным удзельнікам Фестывалю памяці Мікалая Набокава ў той самай Любчы, якая раней была для мяне выключна старажытным мястэчкам з цудоўным рэнес... Болей »
Позірк зверху ў спектаклі таксама прысутнічае. Так і ўяўляецца, што з вертыкальнай, узнятай амаль пад каласнікі канструкцыі на ўласнаручна пабудаваны свет пазірае сам спадар рэжысёр. Урэшце, ён пачынае наводзіць на сцэне парадак. Якраз у гэты момант і з’яўляецца Сын. Здаецца, юнак увогуле зваліўся з іншай планеты (цягам дзеі, дарэчы, нам на гэта пастаянна намякаюць), і крывадушныя сямейныя стасункі яго не ў стане задаволіць. З «ячэйкі г... Болей »