![]() |
![]() |
Незалежна ад таго, хто вы: візуальны распрацоўшчык, пазаштатны ілюстратар або мастак (творца з пасведчаннем ад Саюза мастакоў ці незарэгістраваны прадстаўнік багемы), — зрабіць моцнае партфоліа ў любым выпадку скрайне важна. Структураваная сістэма падачы візуальнай інфармацыі дапаможа вам у размове з куратарамі, калекцыянерамі, галерэйнымі ўстановамі, пацешыць ... Болей »
Мінскі Міжнародны Калядны оперны форум прайшоў у шосты раз. Першай дзеяй свята зрабіўся ІІ Мінскі міжнародны конкурс вакалістаў, які паступова становіцца традыцыяй, набірае аўтарытэт і прываблівае ўсё новых спевакоў. Другой дзеяй — уласна форум. Як заўжды, ён меў разнастайную праграму, уключаў тры спектаклі — «Царскую нявесту», «Яўгена Анегіна» і «Кармэн» з запрошанымі зоркамі, праект маладых выканаўцаў «Італьянская жарсць», а таксама г... Болей »
Паслядоўна і мэтанакіравана Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Жыновіча будуе беларускі рэпертуар. «Прасоўвае» самае яркае ў творчасці сучасных кампазітараў. Згадваюцца ажыццёўленыя сумесныя праекты з Ларысай Сімаковіч: у адных яна ўдзельнічала як кампазітар, у іншых — як рэжысёр. Не забываюцца і выступленні з аркестрам нашых лепшых цымбалістаў, прэзентав... Болей »
«Дыялог скончыўся, бо мы адно аднаму нецікавыя», — напісала Марына Давыдава ў прадмове да кнігі «Размовы». Ці здольны сучасны тэатр на свой унёсак у паслабленне напружанасці грамадства? Чыткі п’ес і вербацім сталі запатрабаванымі менавіта таму, што акцэнтуюць увагу перадусім на камунікатыўнай падзеі, ператвараючы наўпроставы дыялог з гледачом у складнік мастацкай пра... Болей »
Самае простае — у прысуджэнні таго ці іншага прыза або прэміі шукаць нейкую кан’юнктуру моманту. Практыкавацца ў інтэрнэт-досціпе, нават не ўзяўшы ў рукі аніводнай кнігі аб’екта гэтага досціпу. Проста вызначаць, хто аўтар — пісьменнік ці журналіст. Неверагодную моц трэба мець, каб прапусціць праз сябе тыя творы, якія мы ведаем як «У вайны не жаночы твар», «Чарнобыльская малітва», «Цынкавыя хлопчыкі», «Зачараваныя смерцю». Проза нязручна... Болей »
Сёлета каманда партала Tuzin.fm ладзіла маштабнае апытанне, каб вызначыць 100 найвялікшых беларускіх песень. Пра тое ўжо згадваў на старонках «Мастацтва» Дзмітрый Падбярэзскі, але звярнуся да гэтай тэмы ізноў, ужо з перспектывай на будучыню. Вядома ж, рэйтынг мае долю ўмоўнасці, але гэта добры спосаб прыцягнуць увагу аўдыторыі. Пагатоў, што абсалютная большасць беларусаў нікога не назаве, акром як трыяды «Песняры»-«Сябры»-«Верасы» (ёсць... Болей »
Для трупы гэты твор знакавы, з яго ў 1933 годзе пачыналася гісторыя тэатра. Галоўную партыю выконвала знакамітая Ларыса Александроўская. За многія дзесяцігоддзі гэтая партытура ўвасаблялася на беларускай сцэне шмат разоў. Апошняя версія — восьмая па ліку. Яе ажыццяўлялі дырыжор Андрэй Галанаў, рэжысёр Галіна Галкоўская, сцэнограф і мастак па касцюмах Ганна Контэк (Фінлян... Болей »
Тое, што цяпер можна пачуць у Беларусі на канцэртах альбо фолк-фестывалях, цалкам падпадае пад вызначэнне «постфальклор». Бо, акрамя народных тэкстаў, гэтая з’ява нясе ў сабе і элементы сучаснай масавай культуры. Аснова такіх жанраў — песня (радзей інструментальныя мелодыя), вакол якой ствараецца матэрыя музычнага дызайну ў дыяпазоне ад року да этна-джаза, неакласікі і электроннай музыкі: «Троіца», «Кriwi», «Палац», «Акана», «Šuma», ... Болей »
Сучасны аматарскі тэатр даўно выйшаў за межы ўяўленняў колішніх савецкіх часоў: разам з перайманнем (імітаваннем) стылю і методык сістэмы, якой карыстаюцца ў дзяржтэатрах і якую выкладаюць на тэатральных спецыяльнасцях у творчых ВНУ, ад пачатку 2000-х актыўна развіваецца эксперыментальная галіна аматарскага тэатра, і тыя, каго айчынная тэатральная тэрміналогія вызнач... Болей »
Новая «Чайка» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна — твор, у многіх сэнсах нечаканы. Тэатралы толькі ачуліся пасля дзёрзкага спектакля Іскандэра Сакаева ў маладзёжным тэатры, як ім тут жа прапанавалі прайсці чэхаўскі квэст нанова. На своеасаблівы рэмэйк спектакля «Чайка. Досвед прачытання» запрасіў і Аляксей Ляляўскі ў тэатр лялек. Куды ні зірні — паўсюль іранічна ўсміхаецца Чэ... Болей »