![]() |
![]() |
Паводле Канстанціна Селіханава, перадгісторыя праекта пачалася з наведання прадстаўніком амбасады КНР у Беларусі выставы «12 стратэгій» (куратарка Вольга Каваленка) у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску, на якой мастак выставіў частку партрэтаў «кітайскай серыі» (партрэты вядомых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі) Сяргея Селіханава, зробленых у далёкім 1957 годзе падчас творчай камандзіроўкі ў Кітай, стасаваўшы іх са сваім... Болей »
Палітыка музея будуецца на балансе буйных міжнародных праектаў, юбілейных выстаў значных беларускіх мастакоў і асвятлення важных дат з жыцця краіны, а таксама камерцыйных экспазіцый. Асаблівасці апошніх гадоў — выкарыстанне вялікіх плошчаў новага корпуса з выкананымі патрабаваннямі клімат-кантролю і прыдатнымі для прыёму міжнародных выстаў. Болей »
Людзі, якія пакінулі значны след у культуры і мастацтве, — тыя, хто аб’ядноўваў, хто звінеў і клікаў... Сяргей Рахманінаў, Фёдар Шаляпін, Расціслаў Янкоўскі, Ганна Пінкевіч, Канстанцін Скварцоў, Мікалай Рубцоў, Валерый Раеўскі, Барыс Луцэнка, легендарныя «Бітлз» і многія іншыя выбітныя дзеячы знайшлі ўвасабленне ў палотнах мастака. Ёсць карціны — асабістыя мелодыі. «Партрэт ма... Болей »
Тэатральна-кінематаграфічны досвед працы выявіўся ў жывапісных творах Чарнышова асаблівасцямі каларыстыкі, зместу, спосабу падачы. У яркіх, насычаных колерах, глыбокіх вобразах, сімвалізме, тэатральнасці поз і сюжэтаў. Многія карціны маюць па некалькі назваў — у адпаведнасці з разнастайнасцю выставачных ідэй. Уладзіміру Фёдаравічу найперш важна арганізаваць... Болей »
У верасні Полацк стаў цэнтрам свята — Дня пісьменства, прысвечанага 500-годзю беларускага кнігадрукавання. Гэты факт лёг у аснову канцэпцыі першага міжнароднага пленэру «Пад знакам Скарыны. Полацк у гравюрах сучасных мастакоў», арганізаваным Нацыянальным полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам і Беларускім саюзам мастакоў. Болей »
Францыск Скарына не будаваў заводаў, не знаходзіў радовішчаў карысных выкапняў, але ўвёў Беларусь-Літву ў кола развітых дзяржаў, надрукаваўшы кнігу — нацыянальную Біблію. Гэта, відаць, самы паспяховы дызайн-праект у гісторыі Беларусі. Ад Скарынавай Бібліі вядзе свой радавод і наш графічны дызайн. Бо дызайнер увогуле і дызайнер-графік у прыватнасці працуюць менавіта ... Болей »
Уладзімір Фёдаравіч Чарнышоў скончыў Вышэйшы інстытут кінематаграфіі ў Маскве і трыццаць гадоў працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на студыі «Беларусьфільм». Быў галоўным мастаком Нацыянальнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага — якраз у той перыяд, калі тэатр атрымаў званне Нацыянальнага. За гады працы спектаклі, аўтарам сцэнаграфій якіх з’яўляўся Чарнышоў,... Болей »
Дом на ўскрайку Віцебска, у якім жывуць Антаніна і Генадзь Фалей, стаіць на палосцы іх прыватнай зямлі. Старанна ўзараная, яна прымае насенне, пасеянае руплівымі гаспадарамі. Чакала ўбачыць рафінаваных інтэлігентаў — знайшла ветлівых і працавітых асоб, што нават побыт падначалілі мастацкай справе, дзе рацыё мяжуе з эмоцыяй і этнікай светапачування. Болей »
Сяргей Балай, фатограф-дакументаліст, неаднаразовы прызёр Прэс-фота Беларусі, стаў кіраўніком праекта «Маладосць. Беларусь», прапанаваўшы ўдзельнікам папрацаваць з дыскурсам штодзённасці. Паглыбіцца ў праблемы, знайсці для іх візуальную мову, а потым данесці да шырокай публікі, бо задачай падрыхтоўчага курса (ініцыятыва Марыны Загорскай, БАЖ) было не толькі ствар... Болей »
Фармальныя пошукі і сэнсавая паглыбленасць, утоеная рэфлексія замест прамога выказвання — падобную эвалюцыю зведала творчасць вядомага беларускага мастака Рамана Заслонава ў новым праекце, які знаёміць з сучасным беларускім артам на 57-м Венецыянскім біенале. Болей »