Калі б ад самага пачатку апавядаць вам па парадку, як казаў наш класік, то ніяк не выпадае не адзначыць, што ідэя гэтага нумара належыць увогуле не часопісу «Маладосць», а спадарыні Але Мяснянкінай, намесніку дырэктара па навуковай працы Брэсцкай абласной бібліятэкі. Выказаная рамантычна прыгожым, ледзь не самым снежным снежаньскім днём мінулага года, яна — зачапіла. І прымусіла марыць: першы міжнародны, міжрэгіянальны. Нумар, што прадс... Болей »
Ніна Мацяш. Партрэт, зроблены ў вясновым садзе. Яе любімы партрэт. Як ні хацела Ніна Іосіфаўна ажыццявіць нешта падобнае ў больш сталым веку, але не атрымалася. Яна гаварыла пра гэта не толькі са шкадаваннем — з вялікай удзячнасцю да аўтара працы: «Лепшага партрэта ў мяне няма. Паўтарыць такое не здолеў ніхто». 20 верасня святкуецца юбілей Ніны Мацяш, якой, калі б іншы лёс, споўнілася б яшчэ толькі семдзесят. Наступны, берасцейскі, нума... Болей »
Час жорста абыходзіцца з рэчамі, як сказаў адзін з аўтараў «Тэмы» гэтага нумара. Нават калі тыя рэчы — будынкі, што ўзводзіліся на вякі. Нават нягледзячы на тое, якую каштоўнасць прадстаўляюць яны самі або асобы, што ў іх жылі... Здымак з партала www.radziwill.by дэманструе адзін з самых звычайных прыкладаў абыякавасці да мінуўшчыны: ганак сядзібы Магдалены Радзівіл — такім, які ён ёсць сёння. «Можа, калісьці знойдуцца сродкі, каб узнав... Болей »
Хоць “Маладосць” і сур’ёзнае, прадстаўленчае выданне, знаёмае з творчасцю такіх асобаў, як Якуб Колас і Іван Мележ, Людміла Рублеўская і Андрэй Федарэнка, у цэлым, вясёлай і жартаўлівай сустрэча атрымалася. Святлана Дзянісава падаравала студэнтам расповед пра наш легендарны часопіс і святкаванне яго юбілею, Кацярына Безмацерных падштурхула сваім конкурсам адчуць непаўторны смак беларускай мовы, а вось паэт Віктар Лупасін… Болей »
Зноўку паглядаю ў сваё сэрца — часам са страхам, часам з агідай, але звычайна — з маладушнасцю дый безнадзейнасцю. «Усе мы, хрышчаныя ў Ісуса Хрыста, у смерць Ягоную хрысціліся», — кажа апостал Павел. Што значыць хрысціцца ў смерць Хрыстову? Гэта значыць ісці за Ім «туды, куды б Ён ні пайшоў». А куды вядуць Яго ступні ўсіх нас? Да смерці. Так, да смерці, таму што без яе няма і не можа быць ўваскрасення. «Я кожны дзень паміраю», — зноў с... Болей »
«Беларускае кіно сярэдзіны мінулага стагоддзя звязана ў сваёй масе з тэмай Вялікай Айчыннай. Знята шмат геніяльных фільмаў, закрануты досыць хвалюючыя моманты. І, можна сказаць, раскрыта гэта тэма ўздоўж і ўпоперак, а таму зрабіць нешта лепшае тут ужо не надта атрымаецца. Але мы чамусьці працягваем спекуляваць на гэтай тэме». Тэмы кіно і вайны ў гэтым нумары спляліся ў адно цэлае. Болей »
«Маладосць» віншуе з днём свайго нараджэння ўсіх: заснавальнікаў і членаў рэдакцыйных калегій розных гадоў, супрацоўнікаў рэдакцый розных пакаленняў, паэтаў і празаікаў, крытыкаў і публіцыстаў, «эпізадычных» чытачоў і пастаянных падпісчыкаў, знаўцаў беларускай мовы і прыхільнікаў беларускай літаратуры, кожнага, хто хоць адзін раз, але друкаваўся на старонках выдання. Пажаданні? «Хто не выпіша “Маладосці”, атрымае ад нас у косці», як пра... Болей »
Не хачу разважаць пра тое, якім павінен быць імідж беларускага пісьменніка, сам пісьменнік або беларуская літаратура ўвогуле. Няхай проста будзе — па-сапраўднаму яскрава і змястоўна, каб увесь свет гаварыў пра яго, а не пра чарговае тварэнне Джоан Роўлінг. Свежыя думкі з адценнем нацыянальнага беларускага інтэлекту (а ён дакладна некалі быў!), заліхвацкі сюжэт і ўменне ставіць цвёрдыя кропкі над «і»… Было б выдатна бачыць гэта ўсё не то... Болей »
Правесці лагічную сувязь паміж лютым і каханнем у сённяшніх рэаліях зможа нават першакласнік. Апошні зімовы месяц адметны лавінай сусветнай рамантыкі. Кветкі ахапкамі выносяцца з крам, рукі стамляюцца падпісваць «валянцінкі», фантазія закіпае ад ідэі зрабіць мегападарунак для каханага (праўда, у святочнай мітусні чарговы кубак з сэрцайкамі купляецца неяк сам сабой). Дзень усіх закаханых — 24 гадзіны, адведзеныя на прызнанні. Лічы, апошн... Болей »
За мiнулыя 20 гадоў вонкавы бок жыцця змянiўся кардынальна. Мы забылiся на дэфiцыт рэчаў, атрымалi магчымасць дакрануцца да сусветнага досведу ў сферы культуры, навукi, найноўшых техналогiй, сталi вальнейшымi ў сваiх жаданнях i праяўленнях. Але цi азначае гэта, што новая форма iстотна змянiла ўнутраны змест? Савецкага Саюза 20 гадоў як няма, а «савок» жывейшы за ўсiх жывых. Я маю на ўвазе, што добрае, светлае i прыемнае з таго, што адзн... Болей »