9 Мая я звычайна віншаваў бацьку і ягоных франтавых сяброў. Яны збіраліся пасля ўрачыстага афіцыёзу дзе-небудзь на беразе рэчкі ці ў ляску, выпівалі па сто франтавых за тых, хто да гэтага дня не дажыў, курылі і маўчалі. А калі ўспаміналі пра вайну, дык іх успаміны мала нагадвалі тыя карціны пераможных баталій і пампезнага гераізму, якія маляваліся савецкай прапагандай. Можна сказаць, ніяк не нагадвалі... Мой бацька, які прайшоў вайну ад... Болей »
Сябры! Мы радыя прапанаваць вам 200-ы выпуск «ЛІТАРАТУРНАЙ БЕЛАРУСІ»! За 16 гадоў (першы «новачасны» нумар «ЛБ» з’явіўся на Купалле 2007-га) былі тысячы публікацый апавяданняў, паэтычных нізак, урыўкаў з аповесцяў і раманаў, крытычных і літаратуразнаўчых артыкулаў, мастацкіх перакладаў, гумарэсак, эсэістычных і публіцыстычных тэкстаў сотняў аўтараў і аўтарак — класікаў і пачаткоўцаў… Паўторым яшчэ раз: «Літаратурная Беларусь» — гэта сва... Болей »
Адраджэнне еўрапейскіх этнасаў у XVIII стагоддзі ў якасці суб’ектаў культуры суправаджалася з’яўленнем вялікіх філасофскіх нарацыяў — адкрыццём крэатыўнага патэнцыялу чалавека не толькі ў галіне навуковай творчасці, але і ў сферы сацыяльнага канструявання свету паводле нормы «свабода, роўнасць і братэрства». Рэальным вынікам гэтай арыентацыі стала адкрытае грамадства: нацыянальна-дэмакратычныя дзяржавы — рэспублікі. Нацыянальна-дэмакрат... Болей »
Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі (2 лютага 1838—22 сакавіка 1864) — палітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы, герой беларускага нацыянальнага эпасу, сімвал нашай духойнай моцы і спаконвечнай прагі да свабоды. Ён нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета ў сям’і беззямельнага шляхціца. Род Каліноўскіх герба «Калінава» вядомы з XVII ст. Продкі Каліноўскага амаль сто га... Болей »
Слёзы ка́палі на снег, і ён ператвараў іх у малюсенькія лядзяшыкі. Сонца рассыпала па снезе мільярды іскрыстых усмешак. Мая душа ўсміхалася ім у адказ, бо я плакала не ад гора і не ад крыўды. Ад таго расчулілася, што мне паспачувалі. Ішла да прыпынку на ўскрайку вялікай вёскі ў прыгарадзе Гродна. Прыехала сюды па аб’яве пра магчымае працаўладкаванне ў невялікую прыватную мэблевую фірму. Дырэктар прадпрыемства ацаніў мае магчымасці так: ... Болей »
На падараванай мне ксеракопіі «Батанічнага слоўніка» ёсць надпіс: «Паважанаму і дарагому Валодзі Ягоўдзіку на добрую памятку даўгога знаёмства. З. Верас. 26/9 1987 г. Вільня». Наша «даўгое» знаёмства пачалося ў 1975 годзе, калі я вучыўся на філфаку БДУ. Аднойчы паэт С. Новік-Пяюн паказаў мне «Заранку» — дзіцячы часопіс, які выдаваўся ў канцы 20-х і на пачатку 30-х гадоў у Вільні. Сяргей Міхайлавіч друкаваў у гэтым часопісе свае вершы і ... Болей »
Гісторыяй ім, аднагодкам — Янку Купалу і Якубу Коласу, — было наканавана стаць спарышамі-блізнятамі. Стаць «анфасам» і «профілем» беларускай літаратурнай выявы, «арлом» і «рэшкай» медаля нацыянальнага творства. Дзесяцігоддзямі літаратуразнаўства замацоўвала іх у гэтай ролі. Хоць паміж Купалам і Коласам — як паміж агнём і вадой — прамежак не ў адну стыхію-постаць. Паміж Народнымі Купалам і Коласам мог бы ўзнікнуць народны Цішка Гартны, м... Болей »
Барыс Міхайлавіч Мікуліч нарадзіўся яшчэ ў «старым» стылі — 6 жніўня 1912 года — і ўвайшоў у літаратуру падлеткам: са жніўня 1927-га ўжо друкаваўся ў часопісе «Маладняк». Апублікаваў сем кніг, сотні рэцэнзій, артыкулаў, нарысаў, агля́даў. Прыехаў з Бабруйска (на той час акруговага) у сталіцу, заваяваў літаратурны і дзявочы Менск і ў 24 гады быў арыштаваны, беспадстаўна абвінавачаны ў «шпіянажы на карысць Польшчы», «у выданні контррэвалю... Болей »
Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль — гэта заўсёды свята», —быў адказ. Тут жа і ўспамін Анатоля Кудраўца, як разбіраўся пасля смерці загадчыка аддзела крытыкі часопіса «Нём... Болей »
Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль — гэта заўсёды свята», —быў адказ. Тут жа і ўспамін Анатоля Кудраўца, як разбіраўся пасля смерці загадчыка аддзела крытыкі часопіса «Нём... Болей »