pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (40)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (40)

Паляванне на пісьменнікаў. 15 верасня 1937 года «бацька народаў» Іосіф Джугашвілі-Сталін, «верны сталінец» Вячаслаў Скрабін-Молатаў і нехта начальнік 8-га аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі СССР, камісар дзяржаўнай бяспекі В. Цесарскі паставілі ўласнаручныя подпісы пад чарговым расстрэльным спісам з назвай «Спіс асобаў, якія падлягаюць суду ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Саюза ССР» пад шапкай «Беларуская ССР». Гэта быў рэа... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (39)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (39)

Леанід Марцінавіч Дайнека нара дзіўся 28 студзеня 1940 года ў вёсцы Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Беларускім тэлебачанні. Быў адказным сакратаром часопіса «Маладосць», загадчыкам аддзела паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1961 г. Аўтар зборнікаў вершаў: «Галасы» (1969), «Бераг чак... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 9 (37)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

9 (37)

Сярод літаратурных тэм снежня, якія прыцягнулі ўвагу СМІ, стаў (калі не лічыць забароненых кніг) праект пад гучнай і таўталагічнай назвай «Саюз пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы» (СП СД), створаны ў Мінску 4 снежня. «Літаратурная Беларусь» таксама не магла абысці гэтую тэму, а паколькі напрыканцы месяца маем магчымасць зірнуць на яе «комплексна», прапануем своеасаблівы інфарм-дайджэст. Спадзяемся, што высновы з яго зробяць не толькі чыноўні... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (36)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (36)

Крытыкаваць нельга памілаваць. Восень выдалася ў нашым жыцці не толькі часам авітамінозу ды грамадскага шаленства на невядомы грып, распачатага ці то страшылкамі-інфармацыямі ў СМІ, ці то «змовай» фармацэўтаў, ці то некампетэнтнасцю медыкаў. Ці — хутчэй за ўсё — беднасцю насельніцтва ды недахопам якаснага харчавання ў гнілы бяссонечны час. Восень стала ў медыйнай прасторы часам завостранай крытыкі — і не толькі міністэрства аховы здароў... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (35)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 (35)

Літаратура і крэйзіс, або беларускія «войны і міры». Кожная нацыянальная літаратура самадастатковая. Кожны народ мае такую літаратуру, якую заслужыў. І кожны народ мусіць мець літаратуру. Калі ён народ… Думаецца, гэта — аксіёмы. Літаратура і час — дзве роднасныя катэгорыі, якія вымяраюць і цэлыя эпохі, і асобныя жыцці. Не па гадах ці месяцах вымяраюцца чалавечыя дзеі ў гісторыі і ў вечнасці, а па вартасці зробленага, створанага. Беларус... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (34)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (34)

Ну і ню. Голы канфармізм. Хто цяпер паверыць: былі часы, калі людзі стаялі начамі ў чэргах па кнігі. А цяпер дзеці тых «стоікаў» выварочваюць цэлыя бібліятэкі на сметнікі. Канец слова? Менавіта так названы «праект» са здымкамі голых беларускіх літаратараў. Адчайная спроба хоць як звярнуць на сябе ўвагу. Так закаханы падлетак гатовы на самыя недарэчныя выбрыкі — абы ягоная Дульсінея азірнулася. Сяго-таго літаратары дамагліся — пра іх учы... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 4-5 (32-33)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

4-5 (32-33)

Сэнс літаратуры. Гэтыя развагі пра лёс нацыянальнай культуры і роднай мовы, пра сутнасць літаратурнай творчасці ў посткамуністычны час, пра супрацьстаянне беларускага пісьменніка і чыноўніка старэйшына нашай літаратуры Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч пакінуў у сваіх дзённікавых нататках яшчэ летам 1992 года. Ці заўважныя якія-небудзь змены ў тых праблемах сёння — мяркуйце самі. ...Сэнс літаратуры. Дарэмна мы не хочам заўважаць ці прызнав... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 3 (31)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (31)

Лінія медсанбата. Калi трымаеш у руках пажоўклыя ўспамiны пра 1941-ы, пачынаеш дыхаць адным дыханнем з пакаленнем забытых. Там, у той краiне, якая звалася СССР, яны кахалi, спадзявалiся, верылi. Большасць мела высокую чалавечую годнасць i сумленне. Патрыёты сваёй Айчыны былi да самаахвяравання адданыя iдэi лепшай будучынi, а ў час выпрабаванняў iх любоў да Радзiмы выклiкала павагу нават у ворагаў. Вайна i пасляваенны час наклалi свой ад... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (30)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (30)

У пошуках прывіда месіі. Яшчэ толькі збіраюцца вастрыць свае сякеры мяснікі-расфасоўшчыкі… Яшчэ не паспелі прапахнуць свежай крывёю мясныя крамы... А людзі стаяць ужо ў чэргах. Праменяцца хваравітымі ўсмешкамі іх непрытомныя вочы. Кропелькамі поту блішчыць на змарнелых тварах сонца. І мухі!.. Паўсюль надакучлівыя, ненажэрныя зялёныя мухі!.. Гэты дзень мог бы падацца мне такім жа шэрым і незапамінальным, калі б не той працяглы жаночы енк... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (29)

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (29)

Прапануем увазе чытачоў «Ь» развагі ў форме прачулых эсэ і верша вядомага паэта Уладзіміра НЯКЛЯЕВА, якія ён пакінуў у якасці грамадскага рэдактара «Радыё Свабода» на пачатку красавіка. Культура апушчаная ніжэй за ватэрлінію ў ватэрклазэце — Здзівіла назва матэрыяла на сайце БелаПАН: «В Минске проходит акция по случаю Дня Воли». «Акция по случаю…» І гэта (беларускае і незалежнае!) інфармацыйнае агенцтва пра нацыянальнае свята… «Дарма ты... Болей »