pdf
Крывінка, 3 (139) 2014

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

3 (139) 2014

Нядаўна на цэлай старонцы “Зара” расказвала, як наш дэпутат Мацюшка, правая рука самаго Косінца, амаль што ночы не дасыпаў, а за чатыры гады перааснасціў нашу бальніцу, замяніў вокны ў гімназіі, адрамантаваў кавалак дарогі і г.д. На справе ж усё тое зроблена было не за Мацюшкавы, а за народныя, за бюджэтныя грошы, і зусім не Мацюшкавымі рукамі. Болей »


pdf
Крывінка, 2 (138) 2014

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

2 (138) 2014

“Амаль уся тэхніка ў нашым калгасе дабіта да абуха. Нават машын для падвоза людзей няма. Цяпер механізатары, каб пад’ехаць на працу з Сокарава ў Двор Нізгалава, вымушаны садзіцца ў маленькую старшынёўскую “Ніву” разам па 10-11 чалавек! Прыедуць у майстэрню, а там холадна, хоць сабак ганяй. Атапліваецца толькі “пакой механізатара”, для якога самі ж мы і насеклі дроваў. А вокны забілі плёнкай зусім нядаўна, толькі перад гэтымі маразамі, у... Болей »


pdf
Крывінка, 1 (137) 2014

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

1 (137) 2014

Усе настаўнікі Бешанковіцкага раёна да 01.01.2014-га атрымоўвалі надбаўку да заключанага кантракта ў памеры 5%. Лічба тая асобна ў разліковых квітках прапісана не была, а таму мала хто з раённых настаўнікаў ведаў пра памер той надбаўкі. У той жа час настаўнікі ў некаторых іншых раёнах атрымоўвалі тыя надбаўкі ў памеры 40 – 50%. І вось 31.12.2013-га года раённы аддзел адукацыі выдаў загад, згодна якому з 01.01.2014-га настаўнікі будуць а... Болей »


pdf
Крывінка, 18 (136) 2013

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

18 (136) 2013

“Намеснік начальніка аддзела культуры, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама Аляксандр Гардзецкі задаволены праведзеным міжсезоннем, калі атрымалася ў дастатковай колькасці закупіць і лыж, і канькоў. Да паслуг фігурыстаў асноўны гарадскі каток, а лыжнікі могуць у сваё задавальненне пракаціцца па асветленай лыжаролернай трасе ў парку 40- годдзя Перамогі (у народзе званай Сінайскі гарамі), памятаючы пры гэтым, што менавіта тут рабілі ... Болей »


pdf
Крывінка, 17 (135) 2013

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

17 (135) 2013

У раёнцы па традыцыі нас павіншаваў выканкам разам з Саветам народных дэпутатаў. Галоўнай тэзай гэтых віншаванняў стала тое, што Кастрычнік нібыта “вызваліў працоўных ад эксплуатацыі і прыгнёта”. Шчыра кажучы, нават не для філосафа гэты аргумент даволі спрэчны. Бо сёння ў Еўропе, дзе не было падобных пераваротаў, тамтэйшыя людзі жывуць годна і сапраўды без прыгнёта, чаго не скажаш пра нашу сістэму, што дасёння захавала дзіўныя асаблівас... Болей »


pdf
Крывінка, 16 (134) 2013

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

16 (134) 2013

Для нетутэшых патлумачу, што лясной крынічкай у Бешанковічах называюць крыніцу, што выцякае на беразе Крывінкі за раённай бальніцай. Да яе можна лёгка трапіць, калі паехаць з райцэнтра ў бок Віцебска праз вёску Крывіна. Але ад’ехаўшы ад горада ледзь не з кіламетр і недаехаўшы да вёскі Крывіна таксама з кіламетр, убачыш паварот налева. Дарога накатаная, так што памыліцца нельга. Менавіта гэтай дарогай штодня бешанкоўцы едуць па ваду. Дзе... Болей »


pdf
Крывінка, 15 (133) 2013

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

15 (133) 2013

Настаўнікі святкуюць сваё прафесійнае свята са слязамі на вачах. І тыя слёзы не ад замілавання, што іх не забываюць выпускнікі. І зусім не ад святочнага настрою. Проста напярэдадні настаўнікі атрымалі свае цэтлікі, дзе чорным па беламу прапісаны іхні заробак за першы месяц працы. Пасля разрэкламаванага яго падвышэння на 25%, гэты заробак у многіх аказаўся ніжэйшым за мінулагодні. Болей »


pdf
Крывінка, 14 (132) 2013

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

14 (132) 2013

Бешанковіцкае раённае спажывецкае таварыства (РСТ) рэгулярна цягам апошняга года друкуе аб’явы на вакансіі ў раённай газеце. Калі раней, згодна тых аб’яваў, вакантнымі былі пераважна пасады прадавачак сельскіх магазінаў, то ў апошні час сітуацыя на рынку вакансій непазнавальна змянілася. Зараз недахоп кадраў назіраецца і сярод начальнікаў! На 24-га верасня РСТ запатрабаваны ні больш ні менш, а начальнік гандлёвага аддзела, загадчык мага... Болей »


pdf
Крывінка, 13 (131) 2013

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

13 (131) 2013

На 19-га жніўня ў Бешанковіцкім раёне было ўбрана 82 % плошчаў. То бок, жніво блізіцца да заканчэння. І тое не паўсюль. Да прыкладу, у гаспадарцы “Нізгалава” на гэту дату было абмалочана толькі 53% плошчаў. І тое, што жніво ў “Нізгалаве” ідзе традыцыйна са скрыпам, як, дарэчы, і сяўба – не сакрэт. Болей »


pdf
Крывінка, 12 (130) 2013

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

12 (130) 2013

Хлопец, які загінуў пад коламі машыны ўначы з 16 на 17 ліпеня на аўтадарозе Бешанковічы - Дразды, мой добры знаёмы. Пяць гадоў я быў у яго класным кіраўніком. І цяпер я шмат думаю пра яго гібель і аніяк не магу даць веры, што ён ляжаў у момант здарэння на праезджай часцы дарогі і загінуў ад наезду. Болей »