![]() |
![]() |
Шаноўны Віктар Вячаслававіч, Вы сталі пераможцам Першага беларускага слэму і Першага купалаўскага слэму, паспяхова выступаеце на спаборніцтвах слэмераў і цяпер. Што, на Вашую думку, дапамагае заставацца Вам адным з фаварытаў слэмаў. Дайце некалькі творчых парадаў паэтам-пачаткоўцам? Болей »
– Шаноўная Наталля Васільеўна, Вашыя творы вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Раман «Рыбін горад» выходзіў у перакладзе на польскую і ўкраінскую мовы, а нядаўна быў выдадзены па-англійску ў Лондане. Што, на Вашую думку, выклікала такую цікавасць да твора і як яго ўспрынялі замежныя чытачы? – Неўзабаве раман выйдзе яшчэ і па-руску – у электронным выглядзе, у выдавецтве «Прэстыжыа»… Болей »
Шаноўны спадар Ігар, кнігу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» лічаць першым беларускім постмадэрнісцкім раманам, у якім можна заблукаць (з якога няма выйсця). Ваша новая кніга «Хвілінка» – таксама лабірынт, з якога няма выйсця?.. Распавядзіце пра новую кнігу. – Валянцін Акудовіч на адной з прэзентацый сказаў, што Клакоцкі распачынае лінію другой прозы. І што гэтую лінію працягнулі толькі «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката» Наталкі Харыт... Болей »
– Шаноўны Валеры Леанідавіч, нядаўна свет пабачыла Вашая кніга «На пачатку маўчання». У ёй ёсць верш з такімі радкамі «…Столькі слоў, // І няма паэзіі». А што Вы лічыце сапраўднай паэзіяй, якую ролю яна выконвае ў Вашым жыцці? – І ў прыгожым слове, і ў прыгожым па форме вершы можа не быць паэзіі. Адбываецца гэта, калі няма ў іх душы, калі творца насамрэч не творца, а штукар. Яго стыль – кідкі, правакацыйны сцёб, каб заўважылі… Успомнім... Болей »
Андрэй Федарэнка – празаік, драматург. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1995). Аўтар кніг прозы «Гісторыя хваробы» (1989), «Смута» (1994), «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002), «Нічые» (2009), «Мяжа» (2011), «Ланцуг» (2012), «Сечка» (2012). Творы перакладаліся на англійскую, польскую, румынскую, рускую і іншыя мовы. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка на Мазыршчыне. Жыве ў Мінску. Болей »
Справа ў тым, што я не проста паэтка, а пісьменніца. Нарысы, п’есы, апавяданні час ад часу просяцца выкласці іх на паперу і тады пачынаюць жыць сваім, незалежным ад мяне, жыццём, як і кожны надрукаваны твор. Мая новая кніга паяднала розныя жанры – нарысістыку, дакументальную прозу, паэзію – чым, кажуць, і адметная. Жыццёвая, падзейная аснова кнігі дапоўнена вершамі розных гадоў, фрагментамі біяграфіі. Тое-сёе ўжо было ў друку. Складалас... Болей »
Зміцер Вішнёў – паэт, літаратурны крытык, мастак, выдавец. Адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Галіяфы». Аўтар кніг паэзіі і прозы «Штабкавы тамтам» (1998), «Тамбурны маскіт» (2001), «Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў» (2002), «Верыфікацыя нараджэння» (2005), «Ich sitze im Koffer» (па-нямецку, Берлін, 2006), «Фараон у заапарку» (2007), «Замак, пабудаваны з крапівы» (2010), «Шоргат жукоў» (2011). Удзе... Болей »
– Шаноўная Ірына Міхайлаўна, нядаўна выйшла Вашая кніга паэзіі «Свядомаграфія», у якую ўвайшлі вершы і пераклады. Папярэдняя кніга выходзіла 13 гадоў таму (у 1999 годзе). Чым было выклікана такое доўгае «творчае маўчанне»? – На гэтае пытанне я адказала ў адным са сваіх вершаў наступным чынам: «Паэтам часам трэба памаўчаць, // Бо нават птушкі не пяюць бясконца...» Насамрэч можна, канешне, засаджваць сябе за стол і, як Дзюма-старэйшы, кож... Болей »
«Паэзія не бывае чужой ці нечай…» – Шаноўны Леанід Міхайлавіч, сёлета ў Вас выйшла даўно чаканая чытачамі кніга паэзіі «З гэтага свету». Кажу «чаканая», бо пры чытанні Ва- шых зацемак і крытычных артыкулаў не пакідала адчуванне, што і вершы таксама пішуцца… Што ўсё ж такі натхніла Вас праз гады вярнуцца да паэзіі? – Паэзія і натхніла. Я не адыходзіў ад яе, як таго і вымагала мая штодзённая праца рэдактарам крытыкі (і ў «Крыніцы», і ў «Л... Болей »
– Шаноўны Сяргей Анатольевіч, выхад Вашага першага зборніка паэзіі «Стрэмка» быў прымеркаваны да 50-годдзя, хоць Вы пачалі друкавацца яшчэ ў студэнцкія гады. Чаму шлях да першай кнігі быў такім доўгім? – Сапраўды, шмат вады сплыло за той час, калі мог бы мець паэтычную кнігу. Прынамсі, мой першы верш быў надрукаваны ў рэспубліканскім друку яшчэ ў 1975 годзе, а больш-менш сур’ёзная публікацыя з’явілася ў «Маладосці» ў 1986 годзе. Такі до... Болей »