У снежні мінулага года былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па Крычаўскай выбарчай акрузе№83 Валерый Каранкевіч накіраваў лісты ў Палату прадстаўнікоў і Цэнтрвыбаркам. У заявах на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі і старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай спадар Каранкевіч прапанаваў выбраць іншага дэпутата ў парламент ад Крычаўскай выбарчай акругі (Крычаўскі, Клімавіцкі і Хоцімскі раёны). Болей »
У Магілёўскай вобласці закрылі тры дзясяткі бібліятэк, і гэты працэс працягваецца. Афіцыйна іх ліквідацыюназываюць аптымізацыяй працы бібліятэчнай сеткі дзеля ашчаднага выкарыстання бюджэтных сродкаў. Прызнаецца, што такія захады выкліканыя скарачэннем фінансавання. Тым часам наведнікі бібліятэк незадаволеныя іх закрыццём. Болей »
У сярэдзіне снежня амаль усе сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра тое, што Лукашэнка адправіў у адстаўку начальніка Генштаба Узброеных Сіл Беларусі. Прэзідэнцкім Указам генерал-маёр Пётр Ціханоўскі быў звольнены з вайсковай службы ў запас па ўзросце. Шмат хто з журналістаў заўважыў, што ўзрост генерала — усяго толькі 55 гадоў. Болей »
У Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці прынятыўзмоцненыя меры бяспекі ў сувязі з выяўленым у суседнім Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі ачагом афрыканскай чумы свіней. Тут быў забіты дзік з вірусам АЧС, паведамляюць БелаПАН і Радыё Свабода. Тэрыторыя Клімавіцкага раёна абвешчаная «другой зонай пагрозы»: пасля непрацяглага зацішша ад прыватных гаспадароў зноў патрабуюць, каб яны пазбыліся свойскіх свіней. Райвыканкам прыняў спец... Болей »
Як зберагаць духоўную ды матэрыяльную спадчыну роднага краю, працуючы ў калгасе і трымаючы вялікую гаспадарку, можна павучыцца ў жыхара вёскі Судзілы Клімавіцкага раёну ды патомнага шляхціца Аляксандра Галкоўскага. Менавіта гэтаму чалавеку і нашаму земляку прысвяціў адмысловы відэасюжэт незалежны тэлеканал Белсат. Болей »
Раман пісьменніка Сяргея Антонава, якіжыве ў Быхаве, будзе выдадзены ў Літве на літоўскай мове. Як паведамляе аўтар, адпаведнае пагадненне днямі дасягнута з прадстаўнікамі каўнаскага выдавецтва “Эрыданас”. У кнігі інтрыгуючая назва — «Стабілізатар. Мінск 2041». Болей »
Шэраг паправак і змяненняў у выбарчае заканадаўства прынялі ў першым чытанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. За заклікі да байкоту беларускіх выбараў будуць караць. З працэдуры выбараў прэзідэнта краіны знікнуць радыёдэбаты. Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будуць абіраць толькі ў адзін тур. Гэта — галоўныя навацыі, якія прынялі ў першымчытанні на пленарным паседжанні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Болей »
З даўніх часоў музей як сацыяльны інстытут меў свае адмысловыя функцыі ў грамадстве і будове дзяржаўнай сістэмы ды ідэалогіі. Цікавым можна падаць той факт, што, напрыклад, у 1930-я гады ў Савецкім Саюзе музей называлі Палітасветкамбінатам! Шмат чаго перабыло на памяці нашых людзей, няма ўжо і СССР, але памяць пра яго жыве і жыве не толькі ва ўспамінах ды фотавідэаматэрыяле, але нават у цяперашніх беларускіх музеях, асабліва правінцыйны... Болей »
Вядома, што гэтая мадыфікацыя баявой машыны не ўдзельнічала ў баях з фашыстамі, а значыць, не магла выкарыстоўвацца пры вызваленні ад гітлераўцаў Клімавіцкага раёну ў верасні 1943 году. Незалежныя даследнікі гісторыі называюць усталяванне помніка маніпуляваннем падзеямі апошняй вайны. Болей »
Дзясяткі школ Магілёўшчыны ўжо не сустрэнуць 1 верасня наступны навучальны год. Яны будуць зачынены, як і шмат іншых устаноў адукацыі па ўсёй краіне. Гэтыя праблемы ўзніклі не на пустым месцы. Так, у мінулымгодзе міністр адукацыі Сяргей Маскевіч паведаміў, што ў Беларусі налічваецца 200 устаноў з напаўняльнасцю да 25 навучэнцаў. Акрамя таго, існуе 392 класы з усяго 1 навучэнцам. Зразумела, што пры такім дэмаграфічнымстановішчышколам не ... Болей »