|
|
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! І вось мы зноў з радасцю сустракаем Свята Божага Нараджэння. Падзею, што сталася ў невялічкай паўднёваўсходняй краіне, у непрыкметным мястэчку, і ўжо тым больш у зусім не ўтульных умовах. Такім чынам спраўдзілася старадаўняе прароцтва: “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля” (Мц 2,6). Словы, якія ... Болей »
10 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адзначыў 30-годдзе біскупскага служэння. Па словах самога іерарха, яго вялікім жаданнем было менавіта ў гэтай святыні падзякаваць Пану Богу за ўсё дабро, атрыманае за гэтыя трыццаць гадоў, і за ўсіх людзей, якіх Божы Провід паслаў на яго шляху. 14 лютага 1988 г. ксёндздоктар Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны п... Болей »
Трэцяя нядзеля Звычайнага перыяду будзе прысвечана цэлебрацыі, рэфлексіі і распаўсюджванню Божага Слова. Адмысловае распараджэнне Святога Айца ўтрымліваецца ў новым Апостальскім лісце “Aperut illis”. Дакумент Францішка ў форме “motu proprio” быў абнародаваны 30 верасня – у 1600-годдзе з дня смерці перакладчыка Святога Пісання на лацінскую мову св. Гераніма. Папа падкрэсліў, што ўстанаўленне Нядзелі Божага Слова з’яўляецца адказам на іні... Болей »
Шмат хто з нашых землякоў змагаўся з нацыстамі не толькі на ўсходнім фронце, але і на Захадзе. Доўгі час пра іх або наогул не ўспаміналі, або лічылі здраднікамі. Шмат хто з іх пацярпеў ад савецкай улады, калі вярнуўся на родную зямлю. Але настаў час аднавіць гістарычную справядлівасць – годна ўшанаваць памяць змагароў. Менавіта гэтым і кіраваліся нашчадкі ветэранаў Арміі Андэрса з Мёршчыны Аляксандр Рынкевіч, Павел Лутохін і Арцём Сухой... Болей »
Гэта алтар быў пабудаваны дзесяць гадоў таму, калі адбылася каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Таму сёлета ў Віцебскай дыяцэзіі адзначаецца двайны юбілей: дваццацігоддзе ўтварэння дыяцэзіі і дзесяцігоддзе каранацыі абраза Маці Божай. Галоўная Імша распачалася аб адзінаццатай гадзіне ўрачыстай працэсіяй з касцёла да палявога алтара. У галаве працэсіі знаходзілася копія абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. Спачатку ўсіх верніка... Болей »
Прымус да парушэння таямніцы споведзі – непрымальны і абмяжоўвае свабоду рэлігіі, гаворыцца ў спецыяльным лісце Святога Пасаду. Ён быў абнародаваны 1 ліпеня 2019 г. у Ватыкане. Дакумент пад назвай “Заўвага Апостальскай Пенітэнцыярыі пра важнасць унутранай сферы і непарушнасці таямніцы споведзі” быў апублікаваны за подпісам кардынала Маўра П’ячэнцы – Вялікага Пенітэнцыярыя, і мансеньёра Кшыштафа Нікеля – Рэгента Апостальскай Пенітэнцыяр... Болей »
Святая Імша адпраўлялася з нагоды дваццацігоддзя беатыфікацыі святым Папам Янам Паўлам ІІ 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны. Адбылося гэта ў Варшаве 13 чэрвеня 1999 года. Сярод гэтых блаславёных ёсць і тры святары, якія былі расстраляныя ў Барку пад Глыбокім 4 сакавіка 1942 года. Гэта ксяндзы Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацьковяк. На набажэнства, нягледзячы на спякотнае надвор’е і працоўны дзень, прыйшло каля с... Болей »
У перыяд з 2010 па 2017 гг. колькасць католікаў вырасла амаль на 10 адсоткаў. З 2010 па 2017 гг. колькасць католікоў ва ўсім свеце вырасла на 9,8 працэнта і ў 2017 годзе дасягнула 1 мільярда 313 мільёнаў. Найбольшы рост адбыўся ў Афрыцы – 26,1%, найменшы – у Еўропе (0,3%). Афрыка знаходзіцца таксама на першым месцы па росце колькасці касцельных акругаў (3%), у той час як у Еўропе лік касцельных акругаў вырас на 1,2 адсотка. Што датычыцц... Болей »
Мінуў Вялікі Пост, і мы сустракаем Уваскрослага Хрыста, пачуўшы Яго словы, якія ў дзень свайго Уваскрасення Ён сказаў сваім апосталам: “Спакой Вам!”(Лк 24,34). Гэты спакой каштаваў Хрысту страшных пакутаў і Крыжовай смерці. Аднак Ён не зводзіць з намі рахунак, толькі прагне, каб падараваная нам ласка не была адкінута і змарнавана. І таму Езус шукае тых, хто гэты спакой будзе здольны прыняць. Як казаў Ён калісьці сваім вучняў, высылаючы ... Болей »
На сустрэчу сабраліся святары і кансэкраваныя асобы з Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Мёрскага дэканатаў. Упершыню ў гэтым месцы спатканне прайшло ў новым фармаце: святары сустракаліся ў больш вузкім коле. Напярэдадні, 12 сакавіка, падобная сустрэча прайшла ў Паставах для Пастаўскага, Відзаўскага і Браслаўскага дэканатаў. Як паведаміў дэкан Глыбоцкага дэканата кс. Мікалай Ціхановіч, падобная практыка спатканняў праводзіцца ў я... Болей »