![]() |
![]() |
12 мая 2012 года ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы, што ў г. Докшыцы, брат-дыякан з Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў Алег Вайцяховіч з рук біскупа Кірыла Клімовіча, пастыра дыяцэзіі св. Юзафа ў г. Іркуцку (Расія), прыняў святарскае пасвячэнне Болей »
Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Ён жыве сярод нас у Божым слове і сакрамантах. Чалавек патрабуе Бога. Ён – надзея і сэнс нашага жыцця! Таму выйдзі на спатканне са сваім Богам. Вазьмі з сабой найлепшага сябра, бабулю, дзядулю, маму і тату, сястру і брата. Ён пераменіць нашае жыццё. Напоўніць нашыя сэрцы любоўю і радасцю. Хрыстус уваскрос, каб і мы з Ім калісьці ўваскрэслі. Аллелюя! Болей »
З кожным годам пашыраецца геаграфія мясцінаў, з якіх пілігрымы прыязджаюць у Росіцу. Сёлета былі вернікі з Полацка, Наваполацка, Віцебска, Браслава, Мёраў, Дзісны, Глыбокага, Лучая, Расонаў, Бігосава, Друі, Верхнядзвінска, Шаркаўшчыны, Пеліканаў, Мінска, Барысава, Жодзіна і нават з Пінска. Разам з вернікамі ў Росіцу прыехалі айцы марыяне на чале з айцом правінцыялам “Мы сабраліся ў росіцкай святыні, каб праслаўляць Бога і прасіць заступ... Болей »
Каталіцкі Касцёл надзвычай багаты людзьмі і традыцыямі. Асаблівае багацце Касцёла – гэта манаскія супольнасці і тыя, хто, уступаючы ў іх, прысвячае сваё жыццё Богу і людзям. Адным са старажытных ордэнаў, браты якога плённа працуюць у Беларусі, з’яўляецца ордэн братоў меншых капуцынаў. Пра жыццё ў кляштары* і асаблівасці манаскага паклікання пойдзе гаворка ў гэтым інтэрв’ю. На пытанні “Каталіцкага Весніка” пагадзіўся адказаць брат Войтэк... Болей »
Менавіта ў гэты, поўны радасці перыяд, 4 студзеня 2012 г., Мёры, як і штогод, сабралі ўдзельнікаў з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі на конкурс калядных спеваў ”Зорка Бэтлеема”. Усяго было дзесяць груп: з Глыбокага, Мёраў, Шаркаўшчыны, Варапаева, Ахрэмаўцаў, Ёдаў-Барадзенічаў, Удзела, Дзеркаўшчыны, Паставаў і Віцебска. Удзельнікі мелі розны ўзрост – ад самых маленькіх да студэнцкай моладзі. Болей »
З нагоды свята Божага Нараджэння прынята дарыць адно аднаму падарункі. Касцёл заклікае ў гэтыя дні асаблівым чынам памятаць пра тых, хто найбольш патрабуе нашай увагі. “Каталіцкі Веснік” звярнуўся па інтэрв’ю да глыбоцкага парафіяніна спадара Андрэя Шарабайкі, які часта дапамагае праводзіць дабрачынныя акцыі. –Спадар Андрэй, раскажыце, калі ласка, пра сябе. –Я нарадзіўся ў Глыбокім. Жанаты, выхоўваю разам з жонкай траіх дзетак. Займаюся... Болей »
25 кастрычніка адбылася значная падзея для ўсяго Касцёла ў Беларусі. У гэты дзень у Ерусаліме была асвечана табліца з малітвай “Ойча наш” на беларускай мове. Мерапрыемства прайшло ў касцёле Pater Noster, куды прыбылі паломнікі з Беларусі. Храм Pater Noster вядзе сваю гісторыю ад IV стагоддзя, калі спыніўся пераслед хрысціянаў у Рымскай імперыі. Цягам гісторыі касцёл зведаў на сабе разбурэнні і аднаўленні. У 614 годзе быў зруйнаваны перс... Болей »
Часта ў нашым штодзённым жыцці, каб лепш зразумець некаторыя падзеі, нельга пазбегнуць звароту ў сівую даўніну, то бок у гісторыю нашай шматпакутнай беларускай зямлі. Другога кастрычніка ў гарадскім пасёлку Бешанковічы адбылася сапраўдная гістарычная падзея – асвячэнне і ўмураванне краевугольнага каменя ў касцёле, які яшчэ будуецца. Тут прыгадваецца 1637 год, калі славуты Казімір Сапега, сын вялікага князя Льва Сапегі, пасля надання Маг... Болей »
”Бэтэль – Карытас” - крыніца міласэрнасці і любові. Па прыкладу польскага клуба “Betel”, у якім займаюцца маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, у лютым 2005 года пачаў працаваць клуб “Бэтэль – Карытас” у Глыбоцкай парафіі. Ля яго вытокаў стаяў ксёндз Кшыштаф Мікалайчык. Сёння клуб актыўна развіваецца: маладыя людзі, якіх ён аб’яднаў у адну супольнасць, працуюць па меры сваіх магчымасцяў, ладзяць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы... Болей »
Час няўмольны і можа знішчыць усё. Але людская памяць можа быць мацнейшай за ўсе выпрабаванні на свеце і нават за самае складанае з іх – за выпрабаванне часам. Недалёка ад вёскі Шо Глыбоцкага раёна, на старой савецка-польскай мяжы, знаходзілася польская стражніца Каменны Воз. Людская памяць захавала гісторыю яе абароны, якую газета “Вольнае Глыбокае” ўжо ўзгадвала. Але сёлета выпадкова былі знойдзеныя парэшткі абаронцы стражніцы – Паўла... Болей »