![]() |
![]() |
Ці дойдзем да галоснасці? У часы перабудовы пытанне галоснасці, адкрытасці ўлады было адным з найважнейшых. Менавіта адкрыццё закрытых пратаколаў КПСС, знаёмства грамадства з творамі Салжаніцына, інфармаванне аб спецльготах высокай наменклатуры выклікалі ў адукаванай часткі грамадства змену адносін да камуністычнага рэжыму. З таго часу прайшло больш дваццаці гадоў, свет навокал непазнавальна змяніўся, нормы свабоды слова сталі неад’... Болей »
Віцебскі старшыня не задаволены папярэднікам. Аляксандар Косінец мусіў канстатаваць, што праца пад кіраўніцтвам ягонага папярэдніка была недастатковай, а часам і нездавальняючай. Як зазвычай, пад Новы год па ўсёй краіне падводзяцца вынікі за 12 мінулых месяцаў ды праходзіць разьмеркаваньне бюджэтных сродкаў на чарговы гадавы пэрыяд. На Віцебшчыне склалася ўнікальная сытуацыя: са справаздачным дакладам перад дэпутатамі аблсавету в... Болей »
Не страляйце ў піяніста. Пасля правядзення выбарчай кампаніі ў Палату стала заўважна пераразмеркаванне сярод улады Беларусі. Палата стала месцам заканчэння працоўных будняў для шматлікіх наменклатурных чыноў, што працавалі ў выканаўчай уладзе. Адначасова з гэтым, складанасці з Расіяй, якая не жадае далей плаціць за адны пацалункі, вымушаюць шукаць спрыяльных адносін з Захадам – Еўрапейскім Саюзам. Правёўшы выбарчую кампанію па завяд... Болей »
Супраць актывіста пачалі крымінальную справу. Аляксандра Жыдкевіча з Бычыхі Гарадоцкана раёну падазраюць у парушэнні арт. 433 Крымінальнага кодэксу “Атрыманне незаконнага ўзнагароджання”. Падставай для завядзення крымінальнай справы супраць актывіста, які працуе зубным тэхнікам, стаў запіс у “Кнізе заўваг і прапаноў” аб тым, што ён нібыта атрымаў грошы ў мясцовага маладзёна за лячэнне зуба. Напярэдадні з’яўлення запісу, Аляксандр Жыдкев... Болей »
Вучыцеся цярпімасці. Гарадоцкі райвыканкам адмовіў грамадзянам ва ўшанаванні памяці патрыётаў Гарадоччыны - ўсталяванні Крыжа ля в. Фралова. Сітуацыя вакол усталявання Крыжа памяці засведчыла, што асобныя прадстаўнікі ўлады раёна ніяк не пераасэнсавалі падзеі Кастрычніцкага перавароту 1917 году. Казаць аб законнасці ўлады бальшавікоў гэта раўназначна таму, што прызнаваць законным права бандыта з дубінай гвалціць і адбіраць апошняе ў зак... Болей »
Бандыцкі пачатак улады? Падаецца, ужо гісторыя раставіла ўсе кропкі над І. Адукаваным людзям даўно зразумела, што кастрычніцкі пераварот (а яго самі бальшавікі так называлі гадоў з дзесятак) гэта ёсць бандыцкі захоп улады. Існуе шмат дакументаў, што Ленін зрабіў яго за нямецкія грошы, падмануўшы салдат, рабочых і селян лозунгамі: “Зямля – селянам! Фабрыкі – рабочым! Мір – народам!” Нічога гэтага бальшавікі не выканалі. Паплечнікі Леніна... Болей »
Праз дзесятак дзён канчаткова будзе прызнана Палата №4. ЦВК з настойлівасцю вартай іншага прымянення адхіляе ўсялякія скаргі прадстаўнікоў апазіцыі. Існаваўшая ілюзія аб тым, што ўлады “падабрэюць” і не будуць фальсіфіціраваць выбары хаця бы ў 3-5 акругах разбілася праз аднатыпныя рашэнні ЦВК – “заяву аб прызнанні выбараў несапраўднымі – адхіліць”. Маніякальная прага да ўлады кіраўніка краіны робіць палітычнае жыццё ў Беларусі шэрым і а... Болей »
«Гасцінец» — Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны. Выдадзена пры падтрымцы Віцебскага аддзялення ГА «Фонд імя Льва Сапегі». Распаўсюджваецца бясплатна. Болей »
«Гасцінец» — Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны. Выдадзена пры падтрымцы Віцебскага аддзялення ГА «Фонд імя Льва Сапегі». Распаўсюджваецца бясплатна. Болей »