У позьнекамуністычныя часы абібокі кагэбісты бессаромна вынюхвалі і ганяліся за хрысьціянамі, каб, Божа крый , не зьбіраліся чытаць Біблію. Зараз робіцца практычна тое ж. Вось як тады было. Успамінае былы дырэктар школы Віктар Н. «Я тады быў дырэктарам і камуністам.Пазванілі мне неяк дахаты «Прыходзь у нядзелю на дзяжурства ў райкам партыі.» Прыходжу. Болей »
Фашыстоідны лукашысцкі рэжым напоўніцу вядзе псіхалагічную ды інфармацыйную вайну супраць беларускага народа і халодную вайну супраць суседніх дзяржаў. У гэтым ён мае пяшчотную падтрымку крамлёўскіх верхаводаў і калякрамлёўскіх шызафрэнікаў. Гледачам «беларускага» тэлебачання неяк прадэманстравалі сталы з халоднай зброяй- шаблямі, кінжаламі- мо зь якога музею- і пераконвалі, што гэта зброя, якой нейкая «апазіцыя» зьбіраецца рэзаць народ... Болей »
У каханні двух родных рэжымаў- лукашысцкага і пуцінскага- новы прыступ дыстантнага пецінгу.І Пуцін і Лука, як два пеўні, скачуць адзін ля аднаго, мяркуючы, як латвей дзяўбануць. Адзін хоча прырасьці Беларусяй, другі-Расеяй. Абодва -небясьпечныя авантурысты. От ізноў выцягнулі на сьвет «олвіз» пад назовам «канстытуцыйны акт» наконт стварэння адзінай суперімпэрыі. Звычайнаму беларускаму жыхару збольшага знаёма змрочная расейская рэальнась... Болей »
ПАДЗНАКАМ ПСІХОЗУ Усё памяшалася ў нашай дзяржаве:вайна з беларускімі палякамі, маніякальная бітва за ўласны ўраджай, стваральная праца па збудаванні новай-старой хімеры-аграмястэчак. Неяк шпарка прамінуў нецікавы іхні славянскі базар. Палякаў, здаецца, на час прыбілі. Ураджай, як перад канцом сьвету, сабралі. Застаецца высьветліць: чаму, калі такі дабрэнны ўраджай, мы ямо такі кіслы, такі падазронага колеру, такі нясмачны хлеб? Ну, про... Болей »
Ад перамогі да перамогі, ад аднаго канвеернага 60-годдзя да другога жыве наша ўлада. I здэцца гэтай вакханаліі афіцыйных сьвятаў і сьвяткаванняў няма канца. Кшталту сатурналій выглядала апошняе сьвяткаванне апошняй перамогі. Гваздом, прабоем, загваздкаю і шворнем праграмы былі партрэты Сталіна. От гэта і ёсьць галоўны герой сьвяточнага шалу. Пакінем у баку нікчэмнае блядаслоўе тэлебачання. Дэманстрацыя прыхільнасьці да канібала -людажэр... Болей »
Пагадненне пра мытны саюз падпісаў наш дыктатар з імператарам Расіі і дыктатарам Казахстану. Наш не хацеў падпісваць падсунутую залатаардынцам паперчыну, але, урэшце, скарыўся, папоўз, падпісаў, працадзіўшы скрозь зубы, маўляў, нам ён нявыгадны, але падпішам. Поўзаць ён навучыўся, памятаеце ягонае, «я на каленях у Маскву папаўзу», і прадаваць нашыя нацыянальныя інтарэсы таксама. От і цяпер дзеіў па прынцыпе «за кампанію і жыд павесіўся»... Болей »
Праз месяцы тры адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы. У нашых умовах- гэта ў сельскія, раённыя, гарадскія дзе яны шчэ шчэ ій і абласныя. Моц сельскіх дэпутатаў мы ўбачылі на ўзоры Палескага сельсавета. Сьпярша гадоў пяць шацілкаўскія чыноўнікі не маглі пагадзіцца наконт чалавека на пасаду старшыні, потым яго зусім не прызначалі, урэшце склычылі і сам савет. Болей »
Цішком i непрыкметна прай шоў 15гадовы юбілей дыкта туры ў Беларусі. Уладзе нечага было прыцягваць лішнюю ўвагу да агіднага факту зацягнутага панавання дыктатара, г. зв. «апазіцыя» была зацята занятая ўласным калупаннем. Болей »
АПЕТЫТ РАСЬЦЕ. Чым бліжай слаўнае 15годдзе прыходу да ўлады пастаяннага прэзідэнта тым болей большаюць ягоныя калхозныя апетыты. От i сёлета азіраючыся на дасягнутае ён запатрабаваў намалаціць дзевяць з паловай мільён тон збажыны. Пэўне, памятае нязьдзейсьненую савецкую мару, ідэю-фікс збожжавага дабрабыту- па тоне на душу чалавека. Канешне, сваё збожжа- гэта добра. Але дужа ж насьцярожвае круты ўздым збожжавытворчасьці пры крутым заняп... Болей »
БОНБА Ў ФАЛЬШЫВЫ ДЗЕНЬ. Толькі Бог уратаваў жыцці некалькіх дзесяткаў людзей, з тых, што сабраліся на афіцыйны фэст фальшывага дня незалежнасьці. Нягоднік ці нягоднікі паклалі пару бонб, пэўне, для надання большай пікантнасьці сьвяту. Адну паліцыянты знайшлі, але чамусьці нікому нічога не расказалі. Народ працягваў «балдзець», а тут жахнула другая бонба, параніўшы некалькі дзесяткаў чалавек. Болей »