![]() |
![]() |
Сельсавет ліквідавалі. У людзей не спыталіся. а Магілёўшчыне, сьцьвярджаюць афіцыйныя крыніцы, самая высокая ў Беларусі канкурэнцыя кандыдатаў у дэпутаты сельскіх саветаў: амаль два вылучэнцы на адно дэпутацкае месца. Сёньня наш магілёўскі карэспандэнт наведаў вёску Брылі, каб пацікавіцца, як там адбываецца выбарчая кампанія. Вёска Брылі ад Магілёва за дваццаць кілямэтраў. Тут жыве больш за тры сотні чалавек. Ёсьць ашчадная каса, пошта,... Болей »
Бывай, сельсавет!.. Вось і надышоў той дзень -- 19 сакавіка 2010 года -- калі ў апошні раз адчыніліся дзверы Брылёўскага Савета. Сакратар сельсавета Надзея Іванаўна Рамашкевіч рыхтавалася сустрэць новых гаспадароў маёмасці і дакументацыі, і яны не прымусілі сябе доўга чакаць -- першымі прыехалі старшыня выканкама Мастоцкага сельсавета Валянціна Іванаўна Мацькова, сакратар Алена Яўгенаўна Каштанава і спецыяліст Любоў Іванаўна Механікава.... Болей »
Мама - слова дарагое. 5 сакавіка 2010 года ў Брылёўскай школе-садзе адбылося свята, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню. Дзеці пад кіраўніцтвам настаўніцы Вольгі Аляксандраўны Вараб’ёвай падрыхтавалі разнастаўную і цікавую праграмму, у якой гучалі песні, вершы і разгортваліся вясёлыя гульні. Для прысутных мам вельмі прыемным падалося выступленне групы дзіцячага сада. А прыгоды трох Парсючкоў, Ваўчыцы, Лісы, Сарокі і Вароны асабліва за... Болей »
Прыклад міністра. ожна заўважыць, у нашай краіне ў апошні час на самым вышэйшым узроўні пачалася новая хваля беларусізацыі. На V з’ездзе беларусаў свету міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка заверыў прысутных дэлегатаў у тым, што зробіць усё магчымае, каб перавесці Міністэрства культуры на беларускую мову. З гэтага вынікае, што цалкам магчыма перавесці усе міністэрствы і ведамствы, мясцовыя Саветы дэпутатаў, раённыя выканаў... Болей »
Планы і прыпіскі. Гартаючы старонкі газет. Мы помнім, як у часы СССР на вуліцах горда ўзвышаўся лозунг “Планы партыі - планы народа!” Тады ўсё наша жыццё падпарадкоўвалася планам, бо гэта была аснова сацыялістычнага ладу жыцця. І людзі ведалі, што калі бохан хлеба каштаваў 15 капеек, а літр малака 24 капейкі, то і праз пяць гадоў кошт гэты не зменіцца. Была адносная стабільнасць, была вера ў будучыню. Вядома, было і імкненне неяк упрыго... Болей »
Як у старыя добрыя часы. ачакаліся!.. Такой зімы, як сёлета, даўнавата не было ў нашых краях. Адразу ўспомнілася маё вясковае дзяцінства, калі снежныя гурбы клаліся аж да саламяных стрэх дзедавай хаты, і прыходзілася капаць амаль тунэлі, каб выбрацца на вуліцу. І заўсёды былі хваткія маразы, а белыя дымы з комінаў дружна падпіралі ранішняе неба. І ніхто нават і не думаў, што ў прыродзе ўсё можа павярнуцца так, што амаль да лютага не буд... Болей »
Пустая хата с краю. 36 домов, возведенных в Дрибинском районе при поддержке государства, дожидаются своих хозяев. Некоторые — уже почти 4 года. По количеству незаселенного нового жилья, таковы данные Комитета госконтроля Могилевской области, Дрибинщина занимает первое место в регионе. Почему сельчане не спешат справлять новоселье? С 2005-го по 2009-й в районе построено около 170 домов. Почти у четырех десятков из них пока нет законных ж... Болей »
Аднадушнасці не дыло. 17 снежня 2009 года адбылася чарговая сесія Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Можна сказаць, што яна была лёсавызначальнай, бо асноўнае пытанне павесткі дня гучала так: “Аб скасаванні Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў”. На сесіі прысутнічаў старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Сяргеевіч Шылаў. Ён паведаміў, што магілёўскі губернатар выдаў распараджэнне № 3 ад 22.07.2009 г., дзе прадпісв... Болей »
17 снежня 2009 г. у Брылеўскім Доме культуры адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Магілёўскага райвыканкама Валерыем Казіміравічам Яленскім. У залі сабралася каля 20 чалавек. Сярод прысутных былі старшыня выканкама Брылеўскага сельсавета Уладзімір Ільіч Мажораў і старшыня выканкама Кадзінскага сельсавета Віктар Міхайлавіч Васкабоўнікаў. Сустрэча праходіла ў рамках адзінага дня інфармавання, але размова выйшла далёка за вызначаныя рам... Болей »
Якога колеру зіма? У першы снежаньскі дзень снегу не было. Параўнальна цёплае надвор’е сваім “плюсам” паклалася зялёнай фарбай на навакольныя палеткі. І зусім не было адчування, што на- дышла зіма... Снег нечакана з’явіўся праз дзесяць дзён: з расійскай Поўначы дыхнула холадам -- і усё навокал пабялілася, і ўзнікла ўражанне, што зіма ўрэшце ўвайшла ў свае правы. Грымнулі маразы (пад - 25°), але праз кароткі час аднекуль з Еўропы прыляце... Болей »