pdf
Брылеўскі летапіс, 12

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

12

Урачыстая песня Хтосьці кажа, што толькі дзяржава павінна мець гімн, а гімны гарадоў, працоўных калектываў, школ - гэта нейкія дробязі, не вартыя ўвагі. Але з гэтым сцвярджэннем згадзіцца нельга. Бо ўрачыстая песня, якая аб’ядноўвае і натхняе на добрыя справы, - гэта не дробязь. Аднойчы з’явілася думка напісаць гімн Брылеўскай школы. І 29 верасня 2003 года гэтая думка ператварылася ў словы і ноты. І з таго часу наша школа мае сваю урачы... Болей »


pdf
Брылеўскі летапіс, 11

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

11

Жаданне разумець Да 70-годдзя Генадзя Бураўкіна Гэтага чалавека ведаюць усе: вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў з экранаў беларускага тэлебачання кожны вечар маленькіх беларусаў вітае бессмяротная “Калыханка”: “Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі…” Словы гэтыя напісаў паэт Генадзь Бураўкін. Яны светлыя і чыстыя. Яны вельмі спеўныя. З гэтай нагоды шмат беларускіх кампазітараў заўсёды вельмі пільна ўглядаюцца ў вершы Генадзя Мікалае... Болей »


pdf
Брылеўскі летапіс, 10

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

10

Скарбы фамільных архіваў Спадзяванні “Брылеўскага летапісу”, аб якіх нагадвалася у № 1, спраўдзіліся: пакрыху пачалі адчыняцца дзверы фамільных архіваў нашых аднавяскоўцаў. І адразу ўзняўся векапомны і магутны подых мінулых часоў. І Памяць, варухнуўшыся, прынесла незабыўнае хваляванне. Бо без мінулага не бывае будучыні... Углядайцеся ў вочы продкаў - яны глядзяць адтуль і спадзяюцца на нас. Бо мы - працяг іх радасці і смутку, здзіўлення... Болей »


pdf
Брылеўскі летапіс, 09

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

09

Надзея майго сябра Днямі з Мінску патэлефанаваў мой сябра - вядомы беларускі паэт Мікола Шабовіч і паведаміў, што з друку толькі што выйшла ягоная новая кніжка “Мая надзея”. Я, вядома ж, папрасіў даслаць мне гэты зборнік, і літаральна праз дзень ужо трымаў яго ў руках. Было прыемна ўбачыць на першай старонцы вершаванае прысвячэнне ад аўтара - тым больш, што гаворка там ідзе пра нашы Брылі: “Няма ніякага сакрэту: Яцкоў - музычны цэнтр су... Болей »


pdf
Брылеўскі летапіс, 08

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

08

Пайсці, каб застацца У ноч на 25 ліпеня на 89-м годзе жыцця памёр народны пісьменнік Беларусі, класік айчыннай літаратуры Янка Брыль. Менавіта для мяне гэтае імя заўсёды гучала магічна. Бо здавалася, што паміж словамі “Брыль” і “Брылі” існуе не толькі аднакарэнная сувязь. І аднойчы лёс скрыжаваў нашыя шляхі, падарыўшы мне незабыўную сустрэчу з гэтым цудоўным чалавекам. Як раз такой парой, у ліпені 2001 года, у Мінску адбываўся трэці з’е... Болей »


pdf
Брылеўскі летапіс, 07

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

07

Брылеўскі шлях гетмана Мазепы Плынь гісторыі нетаропка і няспынна вандруе з дня сёняшняга ў дзень мінулы. І часам над гэтай таемнай ракой уздымаюцца хвалі ўспамінаў аб мінулым - і мы пачынаем слухаць галасы сведкаў. А калі ў гэтай гаворцы мільгаюць знаёмыя назвы, то пачынаеш разумець, наколькі цікавымі могуць быць гістарычныя перакрыжаванні… Адкрыўшы нумар “Магілёўскай праўды” ад 14 ліпеня 2006 года і ўчытаўшыся ў артыкул вядомага краяз... Болей »


pdf
Брылеўскі летапіс, 06

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

06

Купальская ночка плыла над Брылямі Як і заўсёды, ноч на Івана Купалу мільгнула цудоўнай ліпеньскай знічкай, закрануўны нашы сэрцы сваёй спрадвечнай тайнай. Высока ў неба ўзляцелі водбліскі купальскага вогнішча, загадваліся жаданні, пляліся вяночкі, і хвалі старажытнай Рудэі аб нечым шапацелі ў цемры. Дарэчы, цемра была даволі насычанай, бо ліхтары на слупах не гарэлі, - здаецца, некаму падумалася, што ў такую ноч дастаткова будзе і вогн... Болей »


pdf
Брылеўскі летапіс, 05

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

05

65 гадоў таму пачалася самая страшэнная і разбуральная вайна ў гісторыі беларускага народа. Незлічона гінулі людзі, перакручваліся лёсы. І, здавалася, не было ўжо ніякіх сіл усё гэта цярпець. Але вытрывалі. Бо беларусы заўсёды мелі вялікі запас трываласці. І вельмі добрую памяць. І чым далей адыходзяць у нябыт тыя ліхія часіны, тым ярчэй робяцца фарбы ваеннага ліхалецця. Толькі трэба паспець пачуць непачутае. І паглядзець на тую навалу ... Болей »


pdf
Брылеўскі летапіс, 04

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

04

Спадзяванне на перамогу альбо як можна змагацца з ветрадуямі Паглядзелі ўважліва Людзміла Андрэеўна і Пётр Мікалаевіч Парфененкі на свае вокны і падумалі, што столькі наогул і не жывуць, колькі гадоў гэтым рамам. Бо дом будаваўся яшчэ пры Мікалае Цімафеевічы Коршунаве, і незлічона ўсялякіх падзей прашумела над яго дахам. А паколькі сёння будынкам гэтым валодае раённая кантора камунальнай гаспадаркі, то і вырашылі Парфененкі звярнуцца ту... Болей »


pdf
Брылеўскі летапіс, 03

Брылеўскі летапіс

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

03

Наш агульны “Брылеўскі летапіс” зрабіў свае першыя крокі. Няхай яны не вельмі ўпэўненыя, асцярожныя, але яны ёсць. І яны адгукнуліся ў тваёй, мой аднавясковец, зацікаўленасці. Уладзімір Ільіч Мажораў сказаў, што мясцовае выданне - справа добрая і патрэбная. Тамара Трафімаўна Жураўкова згадзілася рыхтаваць старонку жыцця і навінаў Брылеўскай школы. Людзміла Бураева паведаміла, што прачытала першы нумар “ад коркі да коркі”. І адразу пачал... Болей »