![]() |
![]() |
Адкрыты ліст да Адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з Усходняй Эўропы, якая не ўваходзіць у НАТА і ЭЗ. 16 ліпеня 2009 году польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала ліст да Адміністрацыі прэзыдэнта Абамы, які падымае ключавыя пытаньні Эўраатлантычнага партнэрства. Яго падпісалі 22 чалавекі, інтэлектуалы Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы, якія зьяўляюцца элітай зьнешняй палітыкі і бясьпекі краінаў - новых чальцоў НАТА і ЭЗ. Наўпро... Болей »
Што я магу зрабіць для Беларусі? Калі чалавека ня мае магчымасьці выказацца й быць пачутым, раз за разам, на сходах арганізацый, у яго застаецца адзінае выйсьце – напісаць артыкул. Натуральна, у гэтым ёсьць свае заганы: ня ўсе чытачы зьяўляюцца сябрамі тых арганізацыяў, ня ўсе ўважліва сочаць за падзеямі, ня ў курсе прынятых пастановаў; да таго-ж трэба імкнуцца пазьбягаць празьмернага ўдаваньня ў дэталі, а паспрабаваць ухапіць агульнае ... Болей »
Кангрэс БАЗА: дасягненьні і недахопы. Усуботу 30 травеня 2009 году ў грамадзкай залі царквы сьв. Маці Божай Жыровіцкай ў Гай-лэнд-Парку (Нью-Джэрзі) адбыўся Кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА). На гэтым форуме прадстаўнікоў усіх аддзелаў і групаў, якія ўваходзяць у БАЗА, прыехалі 24 дэлегаты, якія мелі дадаткова 21 ўпаўнаважаньне ад асобаў, якія ня бралі ўдзел асабіста. Галоўнымі пытаньнямі Кангрэсу павінны былі стаць с... Болей »
Сустрэча ў Празе. У Празе 7 травеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Чэхіі Карэла Шварцэнбэрга з старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвіллай і былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандрам Казуліным, Аляксандрам Мілінкевічам, Зянонам Пазьняком і Станіславам Шушкевічам. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, прымаў беларускіх палітыкаў перад пачаткам саміту “Ўсходняга партнэрства” ў Празе... Болей »
23-я гадавіна Чарнобылю ў Нью-Ёрку. УНьюЁрку 26 красавіка беларусы Амэрыкі правялі мітынг, прысьвечаны 23-й гадавіне аварыі на Чарнобыльская АЭС. Ладная грамада суайчыньнікаў, прад стаўнікоў розных арганізацыяў, пакаленьняў ды свьтапоглядаў сабралася насупраць будынка Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў, каб нагадаць сьвету пра ўгодкі нашай бяды. Пераважную большасьць удзельнікаў акцыі складалі маладыя людзі, тыя, што маленькімі дзецьмі, гу... Болей »
Значэньне і веліч 25 Сакавіка. Для хвалі беларускай эміграцыі, да якой я належу, Дзень 25-га Сакавіка быў заўсёды найвялікшым беларускім сьвятам, якое абавязкова адзначалася ўва ўсіх беларускіх асяродках у сьвеце. Гаворачы нядаўна з маімі атаўскімі сябрамі, якія шмат пазьней выехалі зь Беларусі, пра сьвяткаваньне 25 Сакавіка, я здала сабе справу, што пра значэньне Дня Волі – як мы цяпер называем гэтае сьвята – у Беларусі дасюль людзі ма... Болей »
Незалежнасьць: акт і акцыя. Адзначаючы штовясны ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі, мы заўсёды прыгадваем Акт 25 Сакавіка. Нацыянальна-дзяржаўную незалежнасьць мы атаесамляем з актам, з пэўным азначаным гістарычным мамэнтам, які прыйшоў і мінуў, пакінуўшы нам Акт. Але незалежнасьць – ня толькі і ня гэтулькі акт, колькі акцыя, актыўнасьць. Незалежнасьць – ня дзея, што адбылася, а дзея, што трывае. Незалежнасьць ня мае ў сабе закон... Болей »
Выхад з крызісу. Фінансава-эканамічны крызіс абняў палову сьвету, асабліва захапіў Эўропу і Амэрыку. У розных краінах ён адбываецца па-рознаму. Усюды церпяць бізнэс, вытворчасьць, гандаль і банкі. Але, трэба сказаць, простага чалавека ў Заходнім сьвеце крызіс закрануў найменш даткліва. Тым часам у нас, на Беларусі, ён стукнуў найбольш па простых людзях, па ўсім народзе. Чаму так адбылося, што робіцца, і што рабіць у гэтым становішчы? Кр... Болей »
Беспрэцэдэнтны выбар будучыні. Вынікі сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША прадэманстравалі мне значную эвалюцыю грамадзкай сьвядомасьці і палітычнай культуры амэрыканцаў і адначасова здольнасьць дэмакратычнай сыстэмы да карэкціроўкі і захаваньня пэўнага балянсу інтарэсаў розных сацыяльных груп і ідэалёгій. Цікава, што ў апошнім нумары “Беларуса” сп. Віталь Зайка, разважаючы над вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, прыйшоў да процілеглай высно... Болей »
Згуртаваньню Беларусаў Канады - 60. Урбаністычнаму ляндшафту Таронта белага і чырвона колераў не бракуе. “Кляновы Ліст” годна лунае над шматлікімі дзяржаўнымі ўстановамі, пры школах, у парках і на гарадзкіх плошчах. Аднак папаўдні ў нядзелю, 30 лістапада, Гарадзкая Ўправа “другой сталіцы Канады” была нашмат бел-чырвона-бялейшая, чым заўсёды. Да кляновага ліста далучыліся бел-чырвона-белыя палосы нашых шматлікіх штандараў. Імі тутэйшыя б... Болей »