pdf
Беларус, 581

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

581

Гэты чэрвеньскі нумар газэты вы атрымалі з некаторым спазьненьнем. За гэта выбачаемся перад вамі і толькі патлумачым, што сталася гэта дзеля таго, каб сабраць і ўключыць у гэты выпуск усе важныя падзеі цалкам за чэрвень. Далей усіх нас чакаюць летнія вакацыі, але, газэта будзе выходзіць, аднак за ліпень і жнівень будзе выдадзены ў жніўні аб’яднаны нумар. Болей »


pdf
Беларус, 580

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

580

Травеньскі нумар нашай газэты не так напоўнены палітычнымі падзеямі, як гэта было ў папярэдніх вы- пусках. Бурныя падзеі палітычнага жыцьця ў Беларусі паволі саступаюць месца эканамічнам праблемам. Увага бальшыні беларускага грамадзтва цяпер скіравана на тое, каб захаваць перад інфляцыяй заробленыя цяжкай працаю рублі і перавесьці іх у больш надзейную замежную валюту. Людзі бегаюць па крамах, каб набыць за гэтыя рублі хоць нейкія тавар... Болей »


pdf
Беларус, 579

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

579

Перад вамі красавіцкі нумар газэты, які зьмяшчае інфармацыю пра падзеі, якія адбыліся напрыканцы сакавіка і за тры тыдні красавіка. За гэты час сталася шмат чаго важнага і мы стараліся асьвятліць усе гэтыя падзеі. 25 сакавіка мы адзначалі 93-я ўгодкі абвяшчэньня БНР. Пададзеная тут геаграфія сьвяткаваньня сьведчыць пра тое, што ідэалы БНР сёньня захоўвае не толькі сама Рада БНР, але і шырокая беларуская грамадзкасьць па цэлым сьвеце. Болей »


pdf
Беларус, 578

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

578

Ад імя рэдакцыі віншуем усіх вас з нашым слаўным і гераічным Сьвятам – Вялікім Днем - 25 Сакавіка . Гэты нумар мы, найперш, прысьвячаем 93 –м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, падаем яго ў сьвяточным каляровым выглядзе. Болей »


pdf
Беларус, 577

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

577

На жаль, і ў гэтым лютаўскім нумары газэты мы вымушаныя працягваць балючую тэму наступстваў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі, бо палітычныя рэпрэсіі ў краіне не перапыніліся і рэжым працягвае жорсткую расправу з іншадумцамі. Але, не перапынілася і падтрымка дэмакратычнай Беларусі ў сьвеце. Гэтым тэмам надзелена значная ўвага на старонках газэты.На іх таксама хапіла мейсца і для падзеяў беларускага культурнага і грамадзкага жыць... Болей »


pdf
Беларус, 576

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

576

Першы нумар нашай газэты ў надышоўшым 2011 годзе па традыцыі мусіў бы быць прысьвечаны сьвяточным справам - як сьвяткаваліся Каляды ў розных беларускіх асяродках, як беларусы сустракалі Новы год, якія пляны на новы год маюць беларускія арганізацыі ў замежжы і на Бацькаўшчыне. Ў гэтым выпуску вы знойдзеце інфармацыі пра сьвяты, пра іншыя навіны з жыцьця беларускай эміграцыі. Болей »


pdf
Беларус, 575

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

575

Зьмест гэтага апошняга ў бягучым 2010 годзе нумару газэты “Беларус” адлюстроўвае багатую палітру беларускага жыцьця, як ў замежжы так і на Бацькаўшчыне. Найперш – гэта перадсвьяточны выпуск, у сьнежні прыходзяць да нас Каляды, а потым і Новы год. Мы падрыхтавалі для вас цёплыя сяброўскія віншаваньні і пажаданьні. Сёлета напрыканцы лістапада споўнілася 90-гадоў адметнай падзеі навейшай беларускай гісторыі – Слуцкаму збройнаму чыну, слаўн... Болей »


pdf
Беларус, 574

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

574

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла выступіла са зваротам, у якім выказала сваё стаўленьне да нядаўняй заявы прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыя Мядзведзева. У сваім звароце Івонка Сурвілла адзначае, што “як і Пуцін у 2002 годзе, цяперашні прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Мядзведзеў выявіў, што расейская палітыка адносна Беларусі не зьмянілася. Масква працягвае свае намаганьні праглынуць наш край. Гэтым разам хоча гэта зрабіць знутры – ... Болей »


pdf
Беларус, 573

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

573

Новая старонка ў гісторыі “Беларуса”. Шаноўныя чытачы! Пачынаючы ад сьнежня 2010 году газэта “Беларус” будзе выдавацца пад кіраўніцтвам новай рэдакцыі, якую ўзяўся сфармаваць сп. Вячка Станкевіч, і зь якім я ўжо меў перамовы на гэты конт. Адысьці ад выданьня газэты, якой я аддаў апошнія восем з паловаю гадоў свайго жыцьця, прымусілі мяне, у вялікай меры, зьмены ў маім асабістым жыцьці, якія ўсё часьцей і часьцей не дазваляюць знаходзіць... Болей »


pdf
Беларус, 572

Беларус

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

572

“Прымушэньне да здачы сувэрэнітэту” – новая палітыка расейскага гэбізму (Выступ на ліпеньскім Сойме БНФ “Адраджэньне”і КХП – БНФ). Мы перажываем пэрыяд гісторыі, калі ў суседняй агрэсіўнай краіне ўстаноўлена поўная і абсалютная ўлада КГБ – рэпрэсіўнай спэц-службы Савецкага Саюзу, якая фігуруе цяпер пад назваю ФСБ. Але гэта адна і тая-ж зьява, адна і тая-ж структура. Трымаючы абсалютную ўладу ў Расеі, КГБ-ФСБ праз шматлікую агентуру кант... Болей »