pdf
Вольная Бярозаўка, 3 (11) 2009

Вольная Бярозаўка

гарадзкая незалежная газэта

3 (11) 2009

25 сакавіка - Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, сувэрэнная незалежная дзяржава. I толькі 1 студзеня 1919 г., каб расцягнуць у розныя бакі беларускіх сацыялістаў і дэмакратаў, расейскія балынавікі абвесьцілі ў Смаленску (які, дарэчы, тады лічыўся беларускім горадам) БССР, і потым ад імя створанай імі ўлады вынішчалі на працягу 70 гадоў усё беларускае. Ды й цяперашняя ўлада юрыдычна неза... Болей »


pdf
Вольная Бярозаўка, 2 (10) 2009

Вольная Бярозаўка

гарадзкая незалежная газэта

2 (10) 2009

21 лютага - Міжнародны Дзень Роднай Мовы, абвешчаны ЮНЭСКА 10 гадоў таму. Па вызначэньні гэтай міжнароднай арганізацыі-кожная мова з'яўляецца каштоўным набыткам сусьветнай культурнай спадчыны, і неабходна ўсяляк спрыяць захаваньню і разьвіцьцю моваў. У Беларусі гэты дзень на дзяржаўным узроўні ня толькі не адзначаецца, але наогул ня ўзгадваецца. Болей »


pdf
Вольная Бярозаўка, 1 (9) 2009

Вольная Бярозаўка

гарадзкая незалежная газэта

1 (9) 2009

Ну вось і адбылося тое, пра што даўно папярэджвалі, але ў што болынасьць не хацела верыць. Абваліўся наш рубель. Праўда, пакуль толькі на 20%. Пакуль. Як там далей будзе? Адпаведна, на 20% (калі ня болей) павялічацца і цэны на тавары і паслугі. Падвышэньня заробкаў чакаць не выпадае, хутчэй наадварот. Эканамісты прагназуюць інфляцыю на ўзроўні 30-35%. Тыя, хто пасьпеў перавесьці свае рублі ў замежную валюту, ўратавалі свае ашчаджэньні. ... Болей »


pdf
Вольная Бярозаўка, 8

Вольная Бярозаўка

гарадзкая незалежная газэта

8

Шаноўныя Сябры! Калектыў газэты "Вольная Бярозаўка” віншуе ўсіх жыхароў гораду са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага і надыходзячым Новым годам. Магчыма, наступны год будзе вельмі цяжкім з-за эканамічнага крызысу. Але ня трэба губляць аптымізму і надзеяў на лепшае. Крызысы пераадольваюць ня ўлады, а народ. Моцныя народы з крызысаў выходзяць яшчэ больш моцнымі. Таму ня трэба здавацца і апускаць рукі. Лепей асэнсаваць, што мы рабілі ня так, к... Болей »


pdf
Вольная Бярозаўка, 7

Вольная Бярозаўка

гарадзкая незалежная газэта

7

Нанага не запрасілі. 11 лістапада ў Варшаве адбыўся «Баль прэзыдэнтаў", арганізаваны прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім з нагоды 90-годзьдзя незалежнасьці Польскай Рэспублікі. На яго былі запрошаныя прэзыдэнты і кіраўнікі ўрадаў 55 краін, агульная колькасць гасцей павінна была дасягнуць 1.800 чалавек. У беларускіх дзяржаўных СМІ была агучаная інфармацыя, што "Аляксандар Лукашэнка не мае намеру браць удзел у гэтым мерапрыемстве", праўд... Болей »


pdf
Вольная Бярозаўка, 6

Вольная Бярозаўка

гарадзкая незалежная газэта

6

Дзень нацыянальных сымбаляў. 19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб «Пагоня» і белчырвонабелы сьцяг.Дэпутат Аляксандар Лукашэнка таксама галасаваў“за” новую назву і новыя сымбалі. Пасьля рэфэрэндуму 1995 г. гістарычная сымболіка была скасавана і забароненая. Болей »


pdf
Вольная Бярозаўка, 5

Вольная Бярозаўка

гарадзкая незалежная газэта

5

Стабільны рост інфляцыі. Па афіцыйных дадзеных, інфляцыя ў Беларусі дасягнула 7,3%, сярэднемесячныя тэмпы інфляцыі складаюць 1,2%, што ўдвая перавышае аналягічныя паказчыкі за першае паўгодзьдзе 2007 года (3,6% і 0,6% адпаведна). - У чэрвені 2008 года спажывецкія кошты вырасьлі на 0,6% - гэта самы нізкі паказчык за першыя шэсьць месяцаў гэтага года,- паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі. Нага... Болей »


pdf
Вольная Бярозаўка, 4

Вольная Бярозаўка

гарадзкая незалежная газэта

4

Паляваньне на ведзьмаў. Выбух у Менску пацягнуў за сабой масавыя арышты і затрыманьні апазыцыйных актывістаў. Зрэшты , чагосьці такога і трэба было чакаць, бо хутка выбары. Якім бокам тут выбары, спытаецеся ? Самым простым. Лукашэнка ж абвясьціў , што гэтыя выбары будуць самыя празрыстыя і дэмакратычныя. Бо трэба ж неяк наладжваць стасункі з Захадам , а калі там не прызнаюць легітымнасьць новага парлямэнту, дамаўляцца будзе вельмі цяжка... Болей »


pdf
Вольная Бярозаўка, 3

Вольная Бярозаўка

бярозаўская незалежная газэта

3

ЗША пашырылі санкцыі яшчэ на тры кампаніі Улады Злучаных Штатаў увялі санкцыі яшчэ супраць трох беларускіх кампаній: «Лакафарба» (Ліда, Гарадзенская вобл.), «Полацк-Шкловалакно» і «Беларускі нафтавы гандлёвыдом». Міністэрства фінансаў ЗПІА 15 траўня апублікавала новае ўдакладненьне да прымяненьня эканамічных санкцый у дачыненьні даканцэрну "Белнафтахім". Як паведамляецца на сайце Мінфіну, санкцыі распаўсюджваюцца на тры прадпрыемствы, я... Болей »


pdf
Вольная Бярозаўка, 2

Вольная Бярозаўка

бярозаўская незалежная газэта

2

Наша мова для нас сьвятая... Пачынаецца прыём дакумэнтаў на навучаньне дзетак у першыя клясы. Шмат у каго з бацькоў паўстае пытаньне у клясу зь якой мовай навучаньня аддаць сваё дзіця. Каб адказаць на гэта пытаньне зьвернемся да афіцыйных лічбаў. Так па выніках апошняга перапісу насельніцтва каля 80% насельніцтва назвалі роднай беларускую мову, зь іх каля 30% адказалі, што карыстаюцца беларускаю моваю ў паўсядзённым жыцьці. Па дадзеных ... Болей »