![]() |
![]() |
У Менску пачаліся перамовы па праекце пагадненьня пра адкрыцьцё ў Беларусі прадстаўніцтва Эўрапейскай Камісіі. У якасьці асобы, упаўнаважанай беларускім бокам на перамовы, вызначаны намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валер Варанецкі. Каардынатар па сувязях зь Беларусьсю прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль зазначыў, што пакуль цяжка прагназаваць, як доўга будуць працягвацца гэтыя перамовы. Спра... Болей »
Самай значнай падзеяй апошніх дзён у Беларусі стаў "Эўрапейскі марш", праведзены апазыцыяй у Менску 14 кастрычніка. Паводле розных ацэнак, у шэсьці і мітынгу ўзялі ўдзел ад пяці да сямі тысячаў чалавек. Гэтая акцыя выглядала тэстам як для апазыцыі, так і для кіраўніцтва дзяржавы. Апазыцыянэры абяцалі вывесьці на вуліцу да 20 тысячаў удзельнікаў, каб прадэманстраваць масавую падтрымку беларусамі ідэі эўрапейскай інтэграцыі. Назіральнікі ... Болей »
Галоўная ўнутрыпалітычная інтрыга апошніх дзён зьвязаная з маючым адбыцца 14 кастрычніка ў Менску "Эўрапейскім маршам". 9 кастрычніка ўлады дазволілі акцыю, але ня ў тым фармаце, які прапаноўвалі заяўнікі. Апазыцыю ня хочуць пускаць на Кастрычніцкую плошчу, дзе адбываліся пратэсты ў сакавіку 2006 году. У сваю чаргу, частка апазыцыянэраў лічыць зьдзекам дазвол мітынгаваць у нязручным месцы далёка ад гарадзкога цэнтру — як яны кажуць, "на... Болей »
Зьяўленьне 3 кастрычніка ў сталіцы суседняй Летувы кіраўніка беларускага ўраду стала жаданай падзеяй для тых, хто вітае вяртаньне Беларусі ў сям’ю эўрапейскіх народаў. Афіцыйна візыт Сяргея Сідорскага быў зьвязаны з адкрыцьцём прамысловай выставы ў Вільні. Аднак кіраўнік ураду правёў сустрэчы ня толькі з прадстаўнікамі спраўных колаў Летувы, але і са сваім летувіскім калегам Гедымінасам Кіркіласам. На такім узроўні сустрэчы ў краінах Эў... Болей »
Zgodnie z rozporządzeniem prezydenta z dniem 1 września na Białorusi emerytury wzrosły o 7,5%. Kolejnej podwyżki emeryci oczekiwali dłużej niż zazwyczaj. Faktycznie „zżera” ją inflacja. O 20% wzrosły przejazdy komunikacją miejską. W styczniu zacznie obowiązywać ustawa o likwidacji większości ulg, w pierwszej kolejności dla emerytów i studentów. Niezależni komentatorzy łącza to z trudnościami w gospodarce, spowodowanymi wzrostem cen źród... Болей »
Галоўнай падзеяй тыдня ў Беларусі стала нарада ў пытаньнях энэргетычнай бясьпекі 23 студзеня. Прэзыдэнт Лукашэнка наладзіў гэтую размову з урадоўцамі непасрэдна на нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве "Нафтан" у Наваполацку. Характар нарады быў прадыктаваны цяжкімі наступствамі новай палітыкі Масквы ў пытаньнях пастаўкі газу і нафты. Са слоў кіраўніка Беларусі, празь іхняе падаражэньне краіна недалічыцца сёлета $3,5 млрд. Фактычна ішла гаво... Болей »
12 студзеня Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб урэгуляваньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў. Канфлікт на гэтай глебе нібыта ўлагоджаны. Бакі пайшлі на кампраміс. Беларусь скасавала мыта на транзыт расейскай нафты. Са свайго боку, Масква зьнізіла стаўку экспартнага мыта на нафту для Беларусі на 2007 год з $180 да $53 за тону. Такім чынам, прэфэрэнцыі ў дачыненьні да энэрганосьбітаў дл... Болей »
Галоўным сюжэтам тыдня стала нафтавая вайна між Менскам і Масквою. Тыднем раней ў газавым пытаньні бакі дасягнулі кампрамісу за дзьве хвіліны да Новага году, і да закрываньня засаўкі ў трубаправодзе не дайшло. Гэтым жа разам Эўропа адчула наступствы канфлікту непасрэдна на сабе. Труба нафтаправоду "Дружба" (па якой "чорнае залота" пастаўляецца ў Польшчу, Нямеччыну, Украіну, Славакію, Чэхію ды Вугоршчыну) на беларускім участку на нейкі ч... Болей »
Галоўнай інтрыгай апошняга тыдня стаў нафтагазавы двубой між Менскам і Масквою. 31 сьнежня, за дзьве хвіліны да Новага году, у офісе расейскага „Газпрому” быў нарэшце падпісаны кантракт. Ягоныя ўмовы беларускае кіраўніцтва адразу назвала нявыгаднымі. У 2007 годзе расейскі газ будзе каштаваць Беларусі $100 за тысячу кубамэтраў. Гэта рост цаны болей чым удвая (у 2006 годзе было каля $47). А да 2011 году „Газпром” згодна з дамовай давядзе ... Болей »
Пры канцы году самай хвалюючай тэмай для беларусаў стала газавая. Магчымы ланцуговы рост усіх коштаў у зьвязку з рэзкім падаражэньнем расейскіх энэрганосьбітаў трывожыць нават апалітычных абываталяў. Але яшчэ цяжэйшы роздум пануе ў кіроўных вярхох: разбураецца падмурак "беларускага эканамічнага цуду"! Таму афіцыйны Менск наважыўся на перамовах з "Газпромам" трымацца да апошняга. 26 сьнежня чарговы раўнд такіх перамоваў у Маскве скончыўс... Болей »