pdf
Belarus Live, 30-10-2008

Belarus Live

Newsletter

30-10-2008

Афіцыйны візыт у Менск лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі быў значным для яго беларускага калегі Лукашэнкі, які пакуль працягвае заставацца для Захаду непажаданым суразмоўцам. Нягледзячы на высілкі прапагандысцкай машыны Лукашэнкі, ніякіх сэнсацыяў камунікацыя кіраўнікоў Беларусі і Лібіі не прынесла. Разьвіцьцё стасункаў паміж дзьвюма краінамі будзе адбывацца і далей у асноўным у вайсковай і вайскова-тэхнічнай галінах: усяго толькі ў н... Болей »


pdf
Belarus Live, 24.10.2008

Belarus Live

Newsletter

24.10.2008

Беларусі неабходна зрабіць значныя крокі ў напрамку лібэралізацыі эканомікі і «дэбюракратызацыі ўсёй сыстэмы». Такую задачу паставіў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка на нарадзе 30 кастрычніка. Прычым, зь ягоных словаў, ужо «да 1 студзеня ў гэтым пляне мы мусім зрабіць максымум». У прыватнасьці, кіраўнік дзяржавы заявіў, што варта спрасьціць парадак рэгістрацыі прадпрыемстваў, аж да заяўнага прынцыпу ў сфэрах вытворчасьці ды паслугаў, адмо... Болей »


pdf
Belarus Live, 16.10.2008

Belarus Live

Newsletter

16.10.2008

У Беларусі ідзе падрыхтоўка да зьездаў двух найбуйнейшых дзяржаўна-грамадзкіх аб’яднаньняў – «Белая Русь» і БРСМ (Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі). Кіраўніцтва гэтых арганізацыяў чакае падтрымкі дзяржавы, дзяржаўная ж улада спадзяецца, што яны змогуць функцыянаваць самастойна. Першы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» заплянаваны на 25 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі. Старшынём арганізацыі зьяўляецца мініст... Болей »


pdf
Belarus Live, 10.10.2008

Belarus Live

Newsletter

10.10.2008

Па дз еяй тыдня стала прыпыненьне на паўгоду візавых санкцыяў супраць 36 высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў улучна з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Такое рашэньне прыняла Рада Эўразьвязу 13 кастрычніка ў Люксэмбургу. Эўразьвяз спадзяецца, што цягам паўгадавога выпрабавальнага тэрміну Менск зробіць канкрэтныя крокі ў галіне дэмакратызацыі, прадэманструе большую павагу да правоў чалавека ды грамадзянскіх свабодаў. На перамовы з ... Болей »


pdf
Belarus Live, 02.10.2008

Belarus Live

Newsletter

02.10.2008

На мінулым тыдні варта адзначыць тры падзеі ў Беларусі, па якіх магчыма меркаваць пра яе сярэднетэрміновыя пэрспэктывы: візыты Пуціна і дзейснага старшыні АБСЭ ў Менск, а таксама выступ Лукашэнкі ў КДБ Беларусі. Візыт Пуціна ў Менск і сустрэчы, якія адбыліся ў яго з Лукашэнкам і прэм’ерам Сідорскім, сталі важным этапам у беларуска-расейскіх дачыненьнях, асабліва ў галіне вайсковага супрацоўніцтва. Шэраг назіральнікаў лічыць, што ўзмацне... Болей »


pdf
Belarus Live, 26.09.2008

Belarus Live

Newsletter

26.09.2008

Напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў ангажаваная публіка гадала: ці апынуцца там хоць пара-тройка апазыцыянэраў? У прэсу траплялі чуткі аб нібыта дасягнутай закуліснай дамоўленасьці на гэты конт між Менскам ды Брусэлем. Гаварылася то пра «сьпіс пяці», то нават пра «сьпіс 22». Афіцыйныя вынікі выбараў сталі шокам. Ніводзін апазыцыянэр — а ў бюлетэнях фігуравала каля 70 прозьвішчаў кандыдатаў ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) ... Болей »


pdf
Belarus Live, 18.09.2008

Belarus Live

Newsletter

18.09.2008

Прызнаньне вынікаў беларускіх парлямэнцкіх выбараў краінамі ЭЗ, ЗША і міжнароднымі эўрапейскімі інстытутамі расцэньваецца беларускімі ўладамі як самадастатковая каштоўнасьць, якая спрыяе адкрыцьцю новых магчымасьцяў для разьвіцьця краіны, і, адначасова, як сродак ціску на Расею, які ўзмацняе перамоўныя пазыцыі краіны ў гандлі з РФ па ўмовах эканамічнага супрацоўніцтва. Апошнім часам, пасьля расейска-грузінскай вайны, беларускі рэжым схі... Болей »


pdf
Belarus Live, 12.09.2008

Belarus Live

Newsletter

12.09.2008

Беларускія ўлады стараюцца прадэманстраваць прагрэс у пытаньні правядзеньня выбараў адпаведна са стандартамі АБСЭ. Так, зь ініцыятывы Цэнтральнай камісіі па выбарах на гэтым тыдні быў арганізаваны паўторны паказ па тэлевізіі пяціхвілінных выступаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэтая навацыя стала адказам беларускіх уладаў на заўвагу назіральнікаў місіі БДІПЧ АБСЭ наконт таго, што ў краіне амаль што не адчуваецца вонкавых п... Болей »


pdf
Belarus Live, 05.09.2008

Belarus Live

Newsletter

05.09.2008

На саміце АДКБ, што адбыўся 4–5 верасьня ў Маскве, краіны-ўдзельніцы арганізацыі асьцярожна падтрымалі дзеяньні Расеі на Каўказе і не прынялі рашэньня адносна прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Расея пагадзілася з гэтым асьцярожным меркаваньнем краінаў АДКБ, але не губляе надзеі дамагчыся прызнаньня вынікаў сваёй вайсковай апэрацыі на Каўказе хаця б ад некаторых краінаў былога СССР, перш за ўсё ад Беларусі. Ініцыятарам... Болей »


pdf
Belarus Live, 29.08.2008

Belarus Live

Newsletter

29.08.2008

2 верасьня ў Друскінінкаі адбылася сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага зь летувіскім калегам Гедымінасам Кіркіласам. Некалькімі тыднямі раней на памежным пераходзе Сідорскі сустрэўся з кіраўніком латвійскага ўраду Іварам Годманісам. На думку назіральнікаў, гэта сьведчыць аб жаданьні Эўразьвязу заахвоціць Менск да збліжэньня. Рэч у тым, што ў свой час Брусэль увёў забарону на кантакты зь беларускімі чыноўнікамі, ранг які... Болей »