|
|
Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны ў нумары тэкст майго аўтарства «Супэр-Марыё зь Вялікага Княства Літоўскага». Болей »
Гэты нумар троху правакацыйны зь беларускага пункту гледжаньня. У нумары літоўскія гісторыкі асьвятляюць этапы сумеснай беларуска-літоўскай гісторыі — пачынаючы ад узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага і канчаючы ўзаемадзеяньнем беларускага і літоўскага нацыянальных рухаў у пачатку XX с. Сярод аўтараў нумара — Артурас Дубоніс, Дарыюс Сталюнас, Эдмундас Гімжаўскас, Рымвідас Пятраўскас, Інге Лукшайце і інш. Болей »
Нумар прысьвечаны падзеям верасьня 1939 году. У выпуску асьвятляюцца такія тэмы, як мэмарыяльныя практыкі і месцы памяці беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў у міжваеннай Польшчы (1920-я —1939 гг.), савецка-польская мяжа ў калектыўнай памяці мясцовага насельніцтва, беларускае школьніцтва ў міжваеннай Польшчы, Вайсковая апэрацыя Чырвонай Арміі ў Заходняй Беларусі (верасень 1939), Скідзельскае паўстаньне 1939 году, і г. д. Сярод аўтараў ну... Болей »
У нумары сабраныя найлепшыя тэксты на тэму Сярэдневечча і раньняга Новага часу найвыбітнейшых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі 1920-х гг. Усяго ў нумары прэзэнтаваныя 35 прац як старэйшых на той час навукоўцаў (Уладзімер Пічэта, Мітрафан Доўнар-Запольскі, Антон Ясінскі, Зьміцер Даўгяла, Мацьвей Любаўскі, Аляксандар Савіч і інш.), так і прадстаўнікоў новай генэрацыі (Віталь Вольскі, Аксіньня Таўсталес, Андрэй Бурдзей... Болей »
Гэты нумар цалкам прысьвечаны сучаснай чэскай літаратуры і гуманістыцы . У выпуску: коміксы, апавяданьні, вершы, паліталягічныя і сацыялягічныя трактаты, мэдыйная апалітыка і нарысы пра архітэктуру. Сярод аўтараў нумара – Яраслаў Рудзіш, Пэтра Гулава, Уласьціміл Станек, Бара Грэгарава, Марыя Шцястна, Радэк Малы, Паўла Шуранска, Ян Пэлц, Макс Шчур і інш. Болей »
Аснову нумару складае першы поўны, аздоблены арыгінальнымі ілюстрацыямі, пераклад на беларускую мову клясычнай працы Аляксандра Рыпінскага "Беларусь. Колькі слоў пра паэзію простага люду гэтае нашае польскае правінцыі, пра ягоную музыку, сьпевы, танцы, etc.". На польскай мове яна выйшла друкам у 1840 у Парыжы і заклала пачаткі беларускай этнаграфіі, а таксама спрычынілася да навуковага вывучэньня беларускага фальклёру. Асобе яе аўтара п... Болей »
Нумар прысьвечаны старажытнаму і сучаснаму Полацку. У выпуску: манаграфія Дарыюша Купіша "Полацак 1579", кніга Юркі Віцьбіча "Нататкі краязнаўца. Матар’ялы Віцебскае экспэдыцыі 1939 г.", артыкулы Васіля Вароніна "Палачане: забытая памяць пра мора", Андрэя Янушкевіча "Загадкі выправы Івана Грознага на Полацак", Міхася Чарняўскага "Неславянскія культуры паўночнай Беларусі", і інш. Болей »
Нумар прысьвечаны Беларускай Народнай Рэспубліцы. У ім друкуецца манаграфія Ўладзімера Сакалоўскага "Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)", заснаваная на шматагадовых пошуках аўтара ў нямецкіх і беларускіх архівах. Таксама ў выпуску: "Праект сакрэтнага пагадненьня 1923 г. паміж Літоўскай Рэспублікай і Беларускай Народнай Рэспублікай" Альгімантаса Каспаравічуса, "Паміж грызьнёй і барацьбой. Беларускі палітычны нацыяналізм у Гор... Болей »
У нумары: манаграфія Яна Запрудніка «Палітычнае змаганьне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.)» (была абароненая аўтарам у якасьці доктарскай дысэртацыі ў 1969 ува ўнівэрсытэце Ню-Ёрка); артыкул Анатоля Сідарэвіча «Да гісторыі Беларускае Сацыялістычнае Грамады: “новыя” дакумэнты»; артыкул Ніны Стужынскай «Непарадны герой беларускай атаманшчыны», прысвечаны арышту і гібелі атамана-«зялёнадубца» Уладзімера Ксяневіча-Гр... Болей »
У нумары: рэцэнзія Андрэя Ціхамірава "Мэнтальная карта і ўяўленая геаграфія Паўночна-Заходняга краю", развагі Ягора Новікава "Канспэкт гісторыі крывічоў", дыялектныя запісы Адама Варлыгі "Нецэнзурныя прымаўкі Лагойшчыны", а таксама палітычная аналітыка і літаратурныя рэцэнзіі. Болей »