У красавіку кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей ды міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў зрабілі некалькі заяваў датычна наладжвання стасункаў з Еўрасаюзам. Маўляў, гатовыя да дыялогу. Што стаіць за гэтым і як зрабіць так, каб дыялог даў хоць нейкі плён, а не стаўся імітацыяй ці кораткачасовым трэндам у лавіраванні паміж Захадам і Ўсходам? Болей »
“Пазіцыя аб’яднанай Еўропы абсалютна слушная: яна не хоча бачыць у сябе дома тых, хто садзіць у турмы іншадумцаў. Гэта яе права, каго запрашаць у госці. “Не, мы ўсё роўна хочам на ваша вяселле!”, – кажуць прыўладныя парушальнікі Канстытуцыі і забіраюць у беларусаў і іхніх дзяцей права на прыстойную будучыню”, – сказаў Мілінкевіч пра рэакцыю беларускіх уладаў на пашырэнне спісу неўязных беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці пра пажаданне,... Болей »
Большасць апазіцыйных структур з Рухам салідарная: можна вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты, каб выкарыстаць кампанію для легальных камунікацый з насельніцтвам, а затым зняцца з выбараў за некалькі дзён да галасавання, калі ў краіне застануцца на той момант палітвязні. Рада Руху канстатавала, што ў Беларусі не існуе паўнавартаснага заканадаўчага органу, а ўлады па-ранейшаму праводзяць палітыку неканстытуцыйнага абмежавання грамадзянскіх п... Болей »
Гадавіну Плошчы-2010 апазіцыя ў Мінску адзначыла круглым сталом і вулічнай акцыяй-успамінам. За круглым сталом сабраліся лідары апазіцыі: аналізавалася ранейшая палітычная сітуацыя, рабіліся прагнозы на будучыню, у тым ліку на выбарчую кампанію ў парламент у верасні 2012 года. На выбары – з умовамі Лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, напрыклад, параўнаў прэзідэнцкія кампаніі 2001, 2006 і 2010 гадоў. Па ягоных словах, кожны раз... Болей »
Новы цыкл наладжвання стасункаў паміж афіцыйным Мінскам і Крамлём – што гэта? Чарговыя антыкрызісныя манеўры Лукашэнкі ці незваротная здача суверэнітэту? Бо, з аднаго боку, мы выдатна бачылі, якім пшыкам сталася так званая Саюзная дзяржава, а з іншага – Беларусь гэтым разам не проста апынулася ў чарговым неаімперскім праекце, якім ёсць Еўразійскі саюз, а беспрэцэдэнтна аддала газатранспартную сістэму, важную артэрыю эканомікі. У любым в... Болей »
Народны сход працягвае вярэдзіць розумы некаторых яго арганізатараў, якія спрабуюць даказаць сабе і навакольным, што і ідэя была выдатнай, і рэалізацыя – на ўзроўні, ды толькі хтосьці збоч падвёў: ці тое надвор’е, ці тое, як у нас прынята, народ, ці тое грамадскія і палітычныя сілы, што гэта мерапрыемства не падтрымалі або падтрымалі недастаткова актыўна. Болей »
Сацыялагічны цэнтр «Люстэрка-інфа» распытаў беларусаў у гарадах аб іх стаўленні да шэрагу дзяржаў. Па словах сацыёлагаў, першае, што паказала апытанне, – гэта пераважна станоўчае стаўленне рэспандэнтаў да ўсіх прапанаваных для ацэнкі краін. Так, тры чвэрці апытаных “вельмі добра” або “у асноўным добра” ставяцца да Расіі (75%) і да Ўкраіны (73%). Дзве траціны рэспандэнтаў пазітыўна ставяцца да Германіі (68%), да Еўрапейскага Саюза (65%) ... Болей »
Пазіцыя Руху “За Свабоду” па пытанні эканамічных санкцый – яны павінны быць як след прадуманыя, каб не прывесці да адваротнага эфекту на шкоду іміджу беларускай апазіцыі. “Рух “За Свабоду” засцерагаецца ад непрадуманых дзеянняў, якія не будуць мець эфекту, альбо будуць мець эфект, адваротны чаканаму. Гэта рашэнне павінна прымацца ў залежнасці ад меркавнага выніку. Таксама трэба ўлічваць, што абгрунтаванне ўвядзення эканамічных санкцый п... Болей »
Маці за сына. Актывісты Руху “За Свабоду” атрымалі суцэльныя адмовы на пададзеныя па ўсёй краіне заяўкі (больш за сотню) на правядзенне пікетаў, прысвечаных становішчу паплечніка Мікіты Ліхавіда, які адбывае пакаранне 3,5 года калоніі за падзеі 19 снежня 2010 года і трывае дадатковы ціск за кратамі. Больш за палову часу ў зняволенні 21-гадовы хлопец знаходзіўся ў штрафным ізалятары, бо называе сябе незаконна асуджаным і адмаўляецца выко... Болей »
Мікіта Ліхавід: Хутка ўсё зменіцца! Напрыканцы чэрвеня – напачатку ліпеня актывісты Руху “За Свабоду” правялі ў прыкладна трыццаці раёнах Беларусі інфармацыйную кампанію ў падтрымку свайго паплечніка Мікіты Ліхавіда. Хлопца асудзілі за Плошчу на 3,5 года калоніі. Але ўладам і гэтага мала: там, у Наваполацкай калоніі №10, на Мікіту аказвацца дадатковы ціск. За паўтара месяца яго ўжо чатыры разы зачынялі ў штрафны ізалятар – за тое, што н... Болей »