У кніжцы ўпершыню сабраны паасобныя навуковыя працы вядомага беларускага этнографа Мар'яна Язэпавіча Пецюкевіча, напісаныя ім як у даваенны час, так і ў 1950— 1970-я гады. Раскрываюцца традыцыйныя, адвечныя ўяўленні, павер'і беларускага народа, шматлікія асаблівасці яго адметнай духоўнай і матэры-яльнай культуры. Разлічана на фалькпарыстаў і этнографаў, літаратуразнаўцаў, настаўнікаў, бі6ліятэкараў, студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей... Болей »
Спадчына неабмінальная - вызначана ад веку месца народзін, прыйсця на свет белы, дзе зрастаецца чалавек са сваім часам, разгортваецца ўсімі сваімі магчымасцямі ў згодзе ці спрэчцы з наканаваннем. У сваю чаргу, родны куток, радзіма наноў і наноў нараджаецца, люстрыцца, адбіваецца рознымі абліччамі ў душах, вачах бясконцых чалавечых светаў. Узаемная сувязь гэтая ўвідавочваецца духоўнай традыцыяй, разнастайнай творчасцю, аказваецца ці не с... Болей »
У выданне, якое з’явілася ў межах “Году Каліноўскага” пры ўдзеле кампаніі “1863”, увайшлі артыкулы двух зборнікаў Кісялёва — “Радаводнае дрэва”, што стаўся знакавай кнігай для шанавальнікаў беларускай мінуўшчыны, і ўласна “Смак Беларушчыны”, складзены аўтарам на пачатку 2000-х гадоў і нідзе дагэтуль не друкаваны. Прадмову напісаў Уладзімір Арлоў. Болей »
Tempus fugit ... czas ucieka, tempus edax rerum ... czas — pożeracz rzeczy — tak pisał Owidiusz w swych Metamorfozach. Pozostaje jednak pamięć, jej postoje, wydające sygnały, impulsy i podniety, które są tym silniejsze, im większe było zakorzenienie w określonej kulturze, w „ziemi rodzinnej”, „ojczystej glebie”, w swej „małej Ojczyźnie” jako archetypach tożsamości. Poszukiwanie niezbywalnej wiarygodności staje się niejednokrotnie podnie... Болей »
Смаленск... Як шмат пстарычных успамінаў будзіць гэтае слова, як многастайна ў дазнаным ведаю мінулага ўяўленьні паўстае багатая на падзеі гісторыя гэтага гораду, крывіцкага краю і народу. А гісторыя Смаленску, як крывіцкага гораду, пачынаецца яшчэ ад незапомных часоў. Бадай усе першыя летапісы з гісторыі славянства ўжо ўспамінаюць Смаленск, як палітычны цэнтар крывічоў, яшчэ ў пэрыядзе паганскае старавечнасьці, калі крывічы калянізава... Болей »
Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва Ваўкавыскага павета ў сям'і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, бацькі Юркі эмігравалі ў Чэхаславакію, у Прагу. Там прамінула яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом Геніюшаў. Яго маці, якую ён перажыў толькі на два гады, – выдатная паэтка Беларусі Ларыса Геніюш. Дэбютаваў на старонках „Нівы” 20 кастрыч... Болей »
Смяротнае пакаранне – у розных людзей гэтыя словы выклікаюць розныя пачуцці ды ўявы. Гэта і справядлівая адплата, бязлітаснасць і бяздушнасць дзяржавы, халодная сталь сякеры кáта, цывілізаванае варварства, пісталетны стрэл, жах і адчай, рэвалюцыйная мэтазгоднасць, гільяціна з кашом, куды скочваюцца адсечаныя галовы, ды багата чаго яшчэ іншага. Чалавек вынайшаў тысячы спосабаў забіваць сабе падобных. Вычварная фантазія ў прывядзенні прыс... Болей »
Біябібліяграфічны паказальнік вядомага беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара кафедры міжнародных адносін БДУ Уладзіміра Еўдакімавіча Снапкоўскага ўключае кароткі нарыс жыцця і творчасці вучонага, храналагічны спіс яго навуковых прац, літаратуру аб ім, дадатак, які адлюстроўвае важнейпіыя падзеі навуковай і педагагічнай дзейнасці, тэматычны і імянны паказальнікі. Кніга будзе карысна студэнтам, выкладчыкам, спецыяліс... Болей »
Рыгор Крушына (сапраўднае iмя – Рыгор Казак). Нарадзiўся ў 1907 г. пад Слуцкам, памёр у 1979 г. Ягоныя першыя вершы i апавяданьнi ўбачылi сьвет у 1927 г. У тым-жа годзе ён далучыўся да пiсьменьнiцкага аб'яднаньня "Маладняк", сябрам якога быў да ягонага роспуску ў 1932 г. Потым належаў да Беларускага Зьвязу пiсьменьнiкаў. Ягоныя творы, у першую чаргу лiрычныя вершы, друкавалiся ў такiх часапiсах, як „ Чырвоная зьмена”, „ Савецкая Беларус... Болей »
У кнігу вядомага беларускага празаіка ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя часам сталіншчыны ў беларускай літаратуры, а таксама загадцы смерці Я. Купалы, малавядомай і маладаследаванай беларускай эміграцыі, дзеячам народна-вызваленчага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст., якія пакінулі значны след у літаратуры і навуцы. Артыкулы друкаваліся ў перыядычных выданнях і выклікалі вялікую цікавасць у чытачоў. Болей »