Слоўнік раскрывае лексічнае і фразеалагічнае багацце Гродзеншчыны. Першае выданне было надрукавана ў 1983 годзе накладам 600 асобнікаў. Адна з каштоўнасцяў працы — у дакладным адлюстраванні фанетычных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцяў мясцовага маўлення. У папраўленым выданні галоўным заданнем было запісаць ілюстрацыйны матэрыял спрошчана, набліжана да арфаграфічнага пісьма. Праца разлічаная не толькі на мовазнаўцаў. Разгарніце... Болей »
Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і больскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці. Традыцыйныя слоўнікі не даюць магчымасці абіраць варыянты зваротаў, фразелагізмаў ды ідыёмаў. Гэты слоўнік дазваляе не толькі пазнаць ... Болей »
У слоўніку апісваюцца сабраныя з сучасных народных гаворак Гродзеншчыны больш за 200 фразеалагізмаў, пераважная большасць якіх адлюстравана ў фразеалагічгых даведніках беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы. Разлічаны на студэнтаў, навукоўцаў, усіх прыхільнікаў беларускай мовы. Болей »
Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая беларуская газета "Наша Ніва" — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб'ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геа... Болей »
У трэцім томе Слоўніка зарэгістравана лексіка з беларускамоўнай спадчыны Янкі Купалы на літары Л — П. Прыведзена частотнасць ужывання і вызначаны граматычныя формы і семантычны аб'ём кожнага рэестравага слова, пададзены стылістычныя паметы і прыклады-цытаты з твораў паэта. Разлічаны на моваведаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, а таксама на ўсіх, хто шануе і паважае беларускае слова. Болей »
У другім томс Слоўніка зарэгістравана лексіка з беларускамоўнан спадчыны Янкі Купалы на літары Д — К. Прыведзена частотнасць ужывання і вызначаны граматычныя формы і ссмантычны аб'ём кожнага рэестравага слова, пададзены стылістычныя паметы і прыклады- цытаты з твораў паэта. Разлічаны на моваведаў, літаратуразнаўцаў Болей »
Асновай для ўкладання гэтага слоўніка паслужыла творчая беларускамоўная спадчына Янкі Купалы. Зарэгістравана апелятыўная, анамастычная і тапанімічная лексіка, прыведзена частотнасць яе ўжывання, вызначаны семантычны аб'ём кожнага слова, зафіксаваны ўсе яго формы, пададзены ілюстрацыі — прыклады-цытаты з твораў паэта. Разлічаны на моваведаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, а таксама на ўсіх. хто шануе і паважае беларускае слова. Болей »
Слоўнік націску будзе садзейнічаць засваенню акцэнтных норм беларускай мовы. У ім змешчаны словы, для якіх уласціва акцэнтная варыянтнасць, і словы, якія ў моўнай практыцы маюць адхіленні ад акцэнтнай нормы. Адрасуецца вучням старэйшых класаў. Болей »
Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кніг. Беларуская служба — адзіная з трох дзясяткаў рэдакцыяў Радыё Свабода, што мае сваю бібліятэку. Першая кніга «Бібліятэкі Свабоды» пабачыла сьвет у 2002 годзе. «Верш на Свабоду» склалі 365 твораў. Напісаныя слухачамі радыё, яны гучалі ў этэры штодня ўвесь 2001 год. Сярод аўтараў былі нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, самаму маладому было 10 гадоў, найстарэйшаму — 92. Валянці... Болей »
Сярод нашых людзсй за межамі нашай бацькаўшчыны - Беларусі, заўважваецца перайманьне чужых названьняў у адносінах сямейнага й родавага сваяцтва. Чытаючы паважнага аўтара кніжку, дзе напісана: «Марыніна швагерка». Гэты сказ адразу кінуўся ў вочы, бо жанчына ніколі ня мае швагеркі. Паводле зьмссту апавяданьня, тут ідзе мова пра жонку Марынінага брата, якая ёй ёсьць «братавой» альбо «браціхай», але ніколі швагеркай. Мы ня робім тут... Болей »