Дзіцячы свет шматкаляровы і разнастайны, дзеці дапытлівыя і цікаўныя да ўсяго, што ёсць, што было і што будзе. Вось чаму дзеці адгукнуліся на прапанову зазірнуць у глыбіню стагоддзяў, адчуць мінулае, дзе пад звон мячоў і дзідаў нашы продкі баранілі Бацькаўшчыну. Слаўныя постаці нашай гісторыі: вялікі князь Вітаўт, першадрукар Францішак Скарына, Святая Еўфрасіння Полацкая, гетман Канстанцін Астрожскі - герой Аршанскай перамогі, паўстаюць... Болей »
У зборнік аднаго з заснавальнікаў Беларускае Сацыялістычнае Грамады і беларускае дзяржаўнасьці Антона Луцкевіча (1884—1942) уключаныя яго найбольш вядомыя творы, прысьвечаныя гісторыі беларускага руху. Болей »
Няўрадавыя арганізацыі і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці з'яўляюцца ключавымі партнёрамі ў ажыццяўленні стратэгіі дапамогі Камісіі ў мэтах развіцця. Яны маюць права на фінансаванне з боку "ЕўраЭйд" па тэматычных і геаграфічных праграмах і праектах. Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра таленавітага матэматыка В. Ермакова — вучонага і педагога, заснавальніка першага ў Расіі “Часопіса элементарнай матэматыкі”. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы ўвайшлі яго шырока вядомыя творы «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Сотнікаў», «Абеліск». Болей »
У зборніку ўпершыню сабрана ва ўсёй сваёй мнагастайнасці і варыянтах варажба, якая здавён праводзілася на Беларусі. Большасць варожбаў прымеркавана была да каляндарных свят — Каляд, Купалля і інш. У асноўным яны прысвячаліся каханню. Але сустракаліся і такія, дзе чалавек хацеў даведацца пра поспехі ў будучым ураджаі, працягласць свайго жыцця і г. д. Разлічаны на шырокае кола чытачоў. Болей »
Другі выпуск «Дайджэста даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці» складзены паводле таго ж падыходу, які быў выкарыстаны ў пілотным выпуску дайджэста, што прадстаўляў даследаванні, вырабленыя ў 2018–2019 гадах. Як і раней, у новым выпуску адлюстраваныя даследаванні, праведзеныя беларускімі няўрадавымі арганізацыямі і незалежнымі аналітычнымі цэнтрамі, прадметам якіх з’яўляецца як сама грамадзянская супольнасць, так і ўмовы ды... Болей »
У зборніку пададзены тэксты дакладаў удзельнікаў канферэнцыі, праведзенай у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі 26 чэрвеня 2013 г. Спектр узнятых беларускімі даследчыкамі пытанняў дастаткова шырокі — гісторыя архіўнай справы ў Беларусі і лёс дакументальнай спадчыны, выкарыстанне ў навуковых распрацоўках асобных крыніц і іх комплексаў дасягненні і праблемы развіцця айчыннай архіўнай справы і гістарыяграфіі на сучасным этапе і інш. З... Болей »
Гэтая кніга з’яўляецца спробай скласці дапаможнік па гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў для настаўнікаў, якія выкладаюць гісторыю Беларусі ў 6-х і 10-х класах агульнаадукацыйнай школы. Карыстацца ёй з поспехам могуць і вучні. Сюды ўключаны дакументы і ўрыўкі з дакументаў і летапісаў па гісторыі Беларусі з VI да канца XV ст., а таксама асобныя літаратурныя помнікі або ўрыўкі з іх, якія змяшчаюць інфармацыю па гісторыі эпохі Сярэднявечча. (... Болей »
Асноўныя дакументы гэтай справы (усяго 5) былі выяўлены ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве СССР у Ленінградзе даследчыкам Г. Кісялёвым і апублікаваны ў кнізе "Пачынальнікі" (Мн., 1977. 2-е выд. Мн., 2003). У БДАМЛМ, у фондзе № 3 Беларускага музея імя Івана Луцкевіча захаваліся гранкі з рэдактарскай і карэктарскай праўкай з беларускага выдавецтва ў Пецярбургу "Загляне сонца і ў наша ваконца", а ў фондзе Л. Бэндэ – пераклад першы... Болей »